Ленін і маўзалей. Дасье ў карыкатурах

Напярэдадні стагоддзя смерці Уладзіміра Леніна зноў пачалася запеклая палеміка наконт прапановы — вынесці з маўзалея правадыра рэвалюцыі. Удзельнічаюць у ёй і мастакі.

2_804.jpg

Маўзалей Уладзіміра Ільіча Леніна з'явіўся на Краснай плошчы каля крамлёўскай сцяны ў Маскве ў 1924 годзе. І пакуль існавала савецкая ўлада, сама ідэя перапахавання цела Леніна была жудасным табу. Першая такая прапанова прагучала толькі ў 1989 годзе. 

А свайго піку рух за перапахаванне Леніна дасягнуў у першыя гады пасля крушэння СССР. Тады нават узнікла тэорыя аб тым, што маўзалей — «злавесны механізм, з дапамогай якога Ленін сілкуецца энергіяй рускага народа». Карыкатурысты-сучаснікі развівалі тэму паранармальнай прыроды маўзалея. На гэтым малюнку Уладзімір Ленін устае з труны, а Леанід Брэжнеў выступае ў ролі Вія.

1_883.jpg

Пачынаючы з 90-х у асяроддзі мастакоў з'яўляецца мода пастаянна жартаваць наконт лёсу Маўзалея і яго рэзідэнта. Некаторыя працы вельмі арыгінальныя.

3_710.jpg

У верасні 1991 года ў Массавеце было пастаўлена пытанне аб вынасе цела Леніна з маўзалея і яго пахаванні. У адказ камуністамі быў сфарміраваны грамадскі камітэт «У абарону Леніна», члены якога сфарміравалі народную дружыну і дамагліся захавання статус-кво. З часам абарона маўзалею стала вельмі важнай тэмай для расійскіх камуністаў. У многіх карыкатурах маўзалей з Леніным намаляваны як нейкі плацдарм будучай рэвалюцыі.

4_646.jpg

Дэбаты вакол маўзалея прыкладна ў 2000 годзе паставіў на паўзу Уладзімір Пуцін. Ён параўнаў стаўленне камуністаў да Леніна з ушанаваннем святых, а таксама заявіў, што перапахаванне цела Леніна заўчаснае. Такім чынам, Ленін застаўся ў Крамлі па суседстве з Пуціным, што, дарэчы, стала асобным сюжэтам для карыкатурыстаў.

5_604.jpg

Хоць палеміка наконт цела Леніна працягнулася і надалей, пасля згаданых вышэй слоў Пуціна эмоцыі былі ўжо не такімі моцнымі. Сітуацыя са знаходжаннем Леніна ў маўзалеі для многіх страціла палітычны падтэкст і нават набыла іранічны характар, што адбілася ў карыкатурах.

6_450.jpg

Напэўна, апошні раз ідэя перапахавання Леніна зноў стала актуальнай у 2017-м. У тым годзе шырока адзначалася стагоддзе рэвалюцыі. Акрамя таго, у тым жа годзе ў Расіі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Як мінімум два кандыдаты — Уладзімір Жырыноўскі і Ксенія Сабчак — абяцалі перапахаваць Леніна ў выпадку перамогі. Ініцыятыву падтрымала правая фракцыя ў Крамлі (Медзінскі, Палонская і інш). Паколькі якраз у гэты час новы сталічны мэр Міхаіл Сабянін знасіў кіёскі, з'явілася ідэя скарыстацца момантам (малюнак ніжэй) Аднак у грамадстве ідэя прыбраць маўзалей, відавочна не знайшла масавай падтрымкі.

7_326.jpg

Зрэшты, няма ніякіх гарантый наконт таго, што Ленін і далей застанецца ў маўзалеі. Па ходзе таго, як расійскія ўлады рэанімуюць імперскую ідэю і ўзмацняюць клерыкалізацыю грамадства, фігура правадыра бальшавікоў становіцца таксічнай для рэжыму Пуціна. Дастаткова прыгадаць фразу Пуціна аб тым, што менавіта Ленін прыдумаў Украіну. Хутчэй за ўсё спробы вынесці і перапахаваць Леніна працягнуцца.

Так ці інакш, як адзначаюць многія расійскія публіцысты, наяўнасць маўзалея сімвалічна не дае краіне выйсці з дыскурсу ХХ стагоддзя. А мастак ліберальнага выдання «Московский комсамолец», развіваючы гэтую тэзу, адлюстраваў урадавы Крэмль вартай жалю будовай у цені вялізнага і велічнага будынка маўзалея.

8_209.jpg