Мая выйграе і прайграе

У Малдове прайшоў першы тут прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндум аб уступленні ў ЕС. Партыя ўлады нібыта ўсюды перамагла, але «асадак застаўся».

Мая Санду. Фота: «Associated Press»

Мая Санду. Фота: «Associated Press»

Выбары ў Малдове часам выклікалі пачуццё дэжа-вю. Нечым яны нагадвалі апошнія парламенцкія выбары ў Польшчы, напярэдадні якіх кіруючыя тады кансерватары прыдумалі хітры трук. У кіраўніцтве партыі «Права і Справядлівасць» (PiS) вырашылі ў дзень галасавання правесці рэферэндум па чатырох пытаннях: продаж дзяржаўных актываў замежнікам, павышэнне пенсійнага ўзросту, сцяна на мяжы Польшчы і Беларусі, а таксама прыём мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі.

Многім было відавочна, што рэферэндум — звычайная паліттэхналогія, мэта якой — выцягнуць на ўчасткі кансерватыўнага выбаршчыка. Таму большасць палякаў падтрымалі заклік да яго байкоту. Яўка выбаршчыкаў на рэферэндум склала 40,91. Таму яго вынікі не мелі аніякага значэньня. Больш за тое, па выніках тых выбараў PiS страціла статус кіруючай партыі.

Нешта падобнае адбылося ў Малдове. На дзень прэзідэнцкіх выбараў Мая Санду таксама прызначыла рэферэндум аб унясенні змен у Канстытуцыю для ўступлення краіны ў Еўрасаюз.

Пры гэтым Малдова і так даўно еўраінтэгруецца. У 2022 годзе, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабных баявых дзеянняў ва Украіне, ЕС надаў Кіеву і Кішынёву статус кандыдатаў, а гэтым летам Брусель запусціў працэс перамоваў. За 10 дзён да выбараў Брусель аб'явіў аб адабрэнні Кішынёву найбуйнейшага пакета дапамогі на развіццё ў памеры €1,8 млрд. на 2025-2027 гады.

Больш за тое, аніякай канцэптуальнай альтэрнатывы руху ў Еўропу ў Малдове няма. Галоўны апанент Санду — Аляксандр Стаянагла — мае румынскі пашпарт, падтрымлівае шлях у ЕС. У мінулым, калі яшчэ быў парламентарыем, ён галасаваў за ўсе праеўрапейскія законы. Фішка апазіцыі хутчэй у тым, каб  гуляць на фобіях малдаўцаў аказацца уцягнутымі ў расійска-ўкраінскі канфлікт. Плюс тэма рэпрэсій супраць апазіцыі кшталту блакіровак тэлеграм-каналаў, судовага пераследу апанентаў улады.

У гэтым плане тэма рэферэндуму хутчэй раздражняла многіх выбаршчыкаў. Было відавочна, што плебісцыт быў закліканы павысіць палітычны крэдыт дзеючага кіраўніка дзяржавы, сітуацыйна нівеляваць важнасць іншых актуальных праблем, якія ўладам не ўдаецца вырашыць. Напрыклад, скарачэнне імпарту прыроднага газу выклікала высокі ўзровень інфляцыі.

У выніку ў пераважнай большасці раёнаў самой Малдовы рэферэндум праваліўся. Бліжэй да ночы ён прынёс роўныя вынікі прыхільнікам і супернікам пытання. Мала хто сумняваўся ў тым, што ў выніку за кошт галасоў малдаўскай дыяспары ў ЕС патрэбны працэнт улада атрымае. Так і сталася. Аднак такая перамога выглядае змазанай.

Прычым такі слабы вынік — важны сігнал не столькі для Кішынёва, колькі для Еўропы. Брусель не можа не хваляваць той факт, што праект ЕС пазбаўляецца аўтаматычнай прыцягальнасці. Нагадаем, што да Малдовы ўжо была Грузія.

Не хапіла Санду галасоў, каб выйграць у першым туры. Цяпер галасы размеркаваліся так: на першым месцы Мая Санду (42,07%), на другім — Аляксандр Стаянагло (26,27%), на трэцім — Рэната Вусаты (13,72%).

Улада спрабуе рэабілітавацца за кошт версіі аб умяшанні ў выбары. Санду заявіла пра «беспрэцэдэнтнае ўмяшанні ў дэмакратыю з боку замежных сіл, варожых нацыянальным інтарэсам Малдовы».

Так ці інакш, прэзідэнта Малдовы абяруць у другім туры туры, які адбудзецца 3 лістапада, паведамілі ў ЦВК рэспублікі. У прынцыпе, калі апазіцыя аб'яднаецца, то шанцы ў яе ёсць. Аднак такі варыянт пакуль выглядае ўтапічным праз сур'ёзныя супярэчнасці ўнутры гэтага лагера.