Меркель паабяцала матэрыяльную і маральную дапамогу Украіне
Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Украіны канцлер ФРГ Ангела Меркель падкрэсліла, што міру на ўсходзе Украіны не дасягнуць без удзелу Масквы.
Завяршаецца візіт канцлера ФРГ Ангелы Меркель у Кіеў. Галоўнай тэмай перамоваў з кіраўніцтвам Украіны і мэрамі шэрагу гарадоў было дасягненне міру на ўсходзе краіны. Абмяркоўвалася і тэма дэцэнтралізацыі ўлады на Украіне, паведамляе Deutsche Welle.
Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Украіны канцлер ФРГ Ангела Меркель падкрэсліла, што міру на ўсходзе Украіны не дасягнуць без удзелу Масквы. Яна заклікала Расію не зачыняць шлях да дыпламатычнага вырашэння канфлікту. "Планы дасягнення міру і добрасуседства агульнавядомыя. Цяпер павінны распачацца справы", - заявіла Меркель.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка спадзяецца, што на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 26 жніўня ў Мінску ўдасца дасягнуць "пазітыўных вынікаў".
Для гэтага ён на сустрэчы ў сталіцы Беларусі будзе "каардынаваць свае дзеянні" з прадстаўнікамі Еўрасаюза. Меркель са свайго боку лічыць, што перамовы неабходныя і для таго, каб пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕС і Украінай не прывяло да непаразуменняў у адносінах з Расіяй.
Канцлер Нямеччыны таксама выказала надзею, што ў Мінску будзе ўрэгулявана пытанне аб пастаўках расійскага газу ў Еўропу.
Бакі абмеркавалі і ход рэформаў на Украіне, у прыватнасці, пашырэнне паўнамоцтваў і ўмацаванне мясцовых органаў улады. Кіраўнік урада ФРГ вітае планы прэзідэнта Украіны па "дэцэнтралізацыі" улады з улікам інтарэсаў розных рэгіёнаў.
Анэксію Крыма Ангела Меркель лічыць незаконнай. Аднак яна мяркуе, што аднаўленне справядлівасці запатрабуе шмат часу і цярпення.
Меркель адзначыла, што ёй часта задаюць пытанне аб Крыме. Яна сказала, што анэксія Крыма з'яўляецца несправядлівай. "Але прайшлі месяцы і яго не аддалі назад. Часта, калі вырашаюцца палітычныя пытанні трэба вельмі шмат цярпення і намаганняў", — адзначыла канцлер Нямеччыны.
"Анэксія Крыма адбылося з парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці ў Еўропе. Калі мы прызнаем такі прынцып, то тады гэта можа адбыцца дзе заўгодна ў Еўропе", — заявіла
Меркель.
Яна адзначыла, што гэта нясе пагрозу цэласнасці для любой еўрапейскай дзяржавы. "Важна прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці пасля Другой сусветнай вайны", — адзначыла яна.
"Гэта трэба разглядаць як наступны крок, каб захаваць Данецк і Луганск", — заявіла канцлер.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў, што сярод абяцанняў, якія дала яму Меркель — "заснаванне спецыяльнага фонду, які будзе абвешчаны на донарскай канферэнцыі ў верасні".
"500 млн еўра будуць прадастаўлены для аднаўлення Данбаса", — распавёў кіраўнік Украіны.
Акрамя гэтага, у пакет дапамогі будзе ўключана абавязацельства Германіі прыняць на лячэнне 20 цяжкапараненых украінцаў, якія пацярпелі падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі. З заявы Парашэнкі вынікае, што для лячэння іх даставяць у ФРГ.