У дзень Незалежнасці Украіны ў Данецку пройдзе парад ваеннапалонных
Украінскіх палонных правядуць іх па галоўнай вуліцы горада: глядзіце, маўляў, на фашыстаў.
Такую інфармацыю распаўсюдзіла інтэрнэт-выданне “ОстроВ” са спасылкай на вядомую журналістку Кацярыну Сергацкову.
Кіраўнікі гэтай званай “Данецкай народнай рэспублікі” пацвердзілі інфармацыю аб правядзенні ў Данецку ў Дзень незалежнасці Украіны параду ваеннапалонных, інфармуе УНІАН.
Кацярына Сергацкова напісара пра гэта ў сваім Facebook: “Сёння ў ДНР паведамілі, што ў дзень незалежнасці Украіны яны зладзяць у Данецку парад украінскіх палонных. Правядуць іх па галоўнай вуліцы горада: глядзіце, маўляў, на фашыстаў. Шчыра кажучы, да апошняга верылася, што гэта чарговая тупая прыдумка, якую потым хто-небудзь абвергне. Але ж не. І Пургін, і зусім хворы на галаву Хракаў сказалі, што парад адбудзецца. Прычым днраўцы кажуць, што парад прыдумаў Губараў, а іншая крыніца — што разнарадка прыйшла проста з Масквы”.