Накдаўн для Орбана, рэцэпт міра па-балканску: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў
Пакаранне Венгрыі за пазіцыю да міграцыйнай палітыкі ЕС, падзел межаў па-балканску, правы паварот у Швецыі — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.
Еўрапарламент 12 верасня прыняў рашэнне рэкамендаваць Савету Еўропы прымяніць супраць Венгрыі санкцыі за негатыўную пазіцыю яе лідара Віктара Орбана ў адносінах да міграцыйнай палітыкі ЕС. Венгрыю нават могуць пазбавіць права галасаваць у Савеце Еўропы. Сам Орбан прыняў выклік і збіраецца судзіцца. «Давайце ўжо будзем сумленныя адзін з адным. Венгрыю збіраюцца пакараць за тое, што яе народ не хоча жыць у краіне мігрантаў», — заявіў ён. Між тым, на думку карыкатурыста нямецкай газеты Neues Deutschland, Орбану сапраўды нанесены моцны ўдар.
Косава і Сербія для дасягнення мірнага ўрэгулявання маюць намер пайсці на змену межаў. Як толькі будзе дасягнута дамоўленасць, распачнецца падпісанне пагаднення сербаў з Прышцінай, што, у сваю чаргу, будзе азначаць фактычнае прызнанне незалежнасці Косава і з боку Сербіі. Праўда, многія па абодва бакі мяжы супраць. Баяцца косаўска-сербскіх рэцэптаў міру і ў Еўропе. Прэцэдэнт можа прывесці да перагляду іншых межаў на Балканах, што магчыма адновіць войны 90-х гадоў. Бельгійскае выданне Politico арыгінальным чынам праілюстравала карэкцыю межаў па-балканску.
На выбарах у шведскі рыксдаг (парламент) 9 верасня старыя партыі пацярпелі адносную паразу, страціўшы ў сярэднім з тузін мандатаў. Затое свае пазіцыі палепшылі правыя папулісты з партыі «Шведскія дэмакраты», якія выйшлі на агульнае трэцяе месца. Палітычны трэнд у Швецыі ілюструе нямецкі Tageszeitung. Адзін і з персанажаў малюнка цікавіцца: «Чаму ўсіх навакол заносіць направа?». «Таму што мы ў Швецыі».
Сталым пастаўшчыком тэм для карыкатурыстаў застаецца Дональд Трамп. Многія мастакі пракаментавалі яго візіт на востраў Пуэрта-Рыка. Год таму востраў стаў ахвярай урагану Марыя, які забіў 34 чалавека і амаль знішчыў мясцовую інфраструктуру. Між тым Трамп падчас візіту заявіў, што такая малая колькасць ахвяр можа быць падставай для гонару мясцовых уладаў, і актыўна раздаваў на халяву туалетную паперу. На шакавальны ўчынак амерыканскага прэзідэнта адрэагаваў часопіс Creators. На малюнку Трамп патрабуе ад ахвяр урагану, каб на яго не глядзелі такім злым чынам.
Рэдкі выпадак, калі карыкатура на спартыўную тэматыку абмяркоўваецца ва ўсім свеце. Яе намаляваў аўстралійскі мастак Марк Найт, высмеяўшы паводзіны амерыканскай тэнісісткі Серэны Уільямс у вераснёвым фінале US Open. Тая, атрымаўшы штраф, разбіла ракетку і абразіла суддзю. Карыкатура Найта выклікала рэзкую крытыку прэсы: мастака абвінавацілі ў расізме і сексізме. З-за пагроз яму нават давялося пайсці з Twitter.
Аднак неўзабаве тэнісныя арбітры афіцыйна зявілі, што адмаўляюцца ад працы на матчах Серэны да таго часу, пакуль амерыканка не выбачыцца перад рэферы. Скандал працягваецца і яго вынік, на думку некаторых аналітыкаў, мусbць акрэсліць межы палітычнай карэктнасці ў заходнім свеце.