Наш чалавек у Каракасе
У Венесуэле пачынаецца прэзідэнцкая кампанія. Не выключана, што выклік Чавесу кіне далёкі нашчадак беларускага яўрэя.
Канчаткова ўсё вызначыцца 12 лютага, калі аб’яднаная апазіцыя прагаласуе за адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах гэтага года. З самага пачатку працэсу праймерыз усур’ёз
разглядаліся толькі тры кандыдатуры: губернатары Энрыке Капрылес Радонскі і Пабла Перэс, канкурэнцыю якім складала дэпутат Марыя Мачада, якая арыентуецца на каталіцкі электарат.
У Венесуэле пачынаецца прэзідэнцкая кампанія. Не выключана, што выклік Чавесу кіне далёкі нашчадак беларускага яўрэя.
Канчаткова ўсё вызначыцца 12 лютага, калі аб’яднаная апазіцыя прагаласуе за адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах гэтага года. З самага пачатку працэсу праймерыз усур’ёз
разглядаліся толькі тры кандыдатуры: губернатары Энрыке Капрылес Радонскі і Пабла Перэс, канкурэнцыю якім складала дэпутат Марыя Мачада, якая арыентуецца на каталіцкі электарат.
Аднак нечакана за тыдзень да выбараў яўным фаварытам стаў Энрыке Капрылес Радонскі. Пра такі вектар падзей пачалі казаць пасля таго, як на яго бок стаў аўтарытэтны ў апазіцыйных колах палітык
Леапольд Лопес. Аўтарытэтная іспанская газета “El Pais яшчэ 24 студзеня запісала Радонскага ў пераможцы праймерыз.
Прозвішча “Радонскі гучыць дысанансам на фоне іншых лацінаамерыканскіх прозвішчаў і яўна кажа пра сувязь венесуэльскага апазіцыянера са славянскімі рэгіёнамі. Сапраўды, продкі
Энрыке, як гаворыцца ў яго біяграфіі, былі “рускія яўрэі, якія пасяліліся ў Польшчы перад Першай сусветнай вайной. Тое, што ў зону яўрэйскай аселасці Расія ніколі не ўваходзіла, у
адрозненні ад Беларусі, дае паставу для версіі: вызначэнне “рускі яўрэй адносіцца хутчэй да нашых краёў.
Так ці інакш, менавіта ў Польшчы нарадзіўся дзед цяперашняга губернатара Міранды. Дзякуючы таму, што ў час Другой сусветнай вайны ён змагаўся ў антыфашысцкім падполлі, яму пашанцавала не стаць
ахвярай Халакосту. Больш таго, ён нават арганізаваў пабег сваёй жонкі з Варшаўскага гета. Пасля вайны абодва эмігравалі ў Венесуэлу, дзе пачалі працаваць у сферы кінематаграфіі і з часам разбагацелі.
Тут жа, у Венесуэле, нарадзілася Моніка Крысціна Радонскі — маці Энрыке. Яго бацька — этнічны галандзец.
Капрылес Радонскі прыйшоў у палітыку адначасова з Чавесам напрыканцы 1990-х гадоў, аднак з самага пачатку яны знаходзіліся па розныя бакі ідэйных барыкад. У адрозненне ад левага рэфарміста Чавеса,
Радонскі блізкі па поглядах да хрысціянскіх дэмакратаў. З часам ён зрабіў сапраўдную кар’еру: закончыўшы шэраг прэстыжных універсітэтаў па спецыяльнасці юрыста, у 39 гадоў узначаліў
трохмільённы штат Міранда. Цяпер яго лічаць заўтрашнім днём усёй апазіцыі. Энрыке Капрылес Радонскі — адзін з нешматлікіх правых палітыкаў, які здолеў перамагчы апанентаў-чавістаў у бедных
прыгарадах, прычым падчас двух выбарчых кампаній запар.
Электаральныя канфузы чавістаў у Мірандзе спрыялі таму, што супраць яе губернатара даўно вядзецца прапагандысцкая кампанія. Чамусьці яе арганізатары малююць Радонскага як сіяніста і нацыста. Сіяніст
— яшчэ зразумела. Хаця сям’я Радонскага ў 1950-я прыняла каталіцызм. А вось абразу “нацыст Энрыке не прабачыў. Яго прапрадзед і прабабка былі забітыя нацыстамі ў
канцлагеры Трэблінка. Па яго словах, менавіта гэты выпад прымусіў яго балатавацца на пасаду галоўнага праціўніка Чавеса.
Якія шансы ў Радонскага пасунуць Чавеса з пасады прэзідэнта, якую той займае ўжо 14 гадоў? Адназначнага адказу быць не можа. Калі меркаваць па дэбатах унутры венесуэльскай апазіцыі, фармат кампаніі
2012 будзе мала адрознівацца ад папярэдніх выбараў. Зноў у цэнтры крытыкі курса Уга будуць знаходзіцца пытанні паўсядзённай бяспекі і карупцыі.
Каб зразумець маштаб праблемы бяспекі ў краіне, польскі часопіс “Polityka зрабіў невялікую падборку матэрыялаў паліцэйскай хронікі са звычайнага сталічнага раёну El Paraiso. Вось
рапарт толькі за адзін дзень. “Нівес Лопес (53 гады) быў забіты ў перастрэлцы паміж двума злачынцамі, які не падзялілі грошы, што скралі з банкамату. Ёрдан Рывера, 15-гадовы вучань ліцэю,
атрымаў кулю ў галаву пасярод вуліцы. Родныя лічаць, што Ёрдана забілі аднагодкі з клану, які забівае любога, хто не з іх кварталу.
У гэтым плане сярод венесуэльцаў папулярны анекдот: “Ад чаго можа памерці Уга Чавес? — Ад страху выйсці на вуліцы гораду.
Небяспечная крымінальная абстаноўка звязаная з маштабамі карупцыі. Як прызнае Тарэк Эль Аісамі, дырэктар МУС, 15–20 працэнтаў злачынстваў у краіне робяцца пад прыкрыццём або з непасрэдным
супрацоўнікаў яго ведамства.
На такую крытыку апазіцыі ў Чавеса свае аргументы. Улады напярэдадні выбараў абавязкова згадаюць усе сацыяльныя прарывы эпохі Чавеса: бясплатная адукацыя і медыцына, гарантаваны бясплатны прадуктовы
пакет з 18 артыкулаў, уключаючы мяса, спробы вырашэння кватэрнага пытання для жыхароў barrios (так называюць у Венесуэле бедныя прыгарады). Год таму ўрад пачаў праграму Gran Misiуn Vivienda
Venezuela, у рамках якой плануецца пабудаваць на працягу 6 гадоў мільён сацыяльных кватэр. Усе дадзеныя сацыёлагаў паказваюць, што ўпершыню за гісторыю краіны людзі перасталі разглядаць дзяржаву як
варожы інстытут. Нярэдка можна пачуць, як венесуэльцы на памяць цытуюць фрагменты канстытуцыі ў доказ сваіх правоў.
Як красамоўна паказваюць вынікі папярэдніх выбараў, пастаўлены перад дылемай: “бяспека або “сацыялка, венесуэльскі выбаршчык абірае апошняе. Іншымі словамі,
рэжым Чавеса.
Аднак на гэты раз у апазіцыі з’явіўся адзін козыр — падвешаны стан здароўя Уга. Як вядома, у чэрвені мінулага года ён прызнаўся, што хворы на рак. Пазней, пасля серыі аперацыі і
курса лячэння на Кубе, прэзідэнт заявіў, што, наадварот, здаровы як бык. Аднак дастаткова пакапацца на венесуэльскіх сайтах, каб зразумець, што канчаткова тэма раку не знікла. Хапае тых, хто лічыць,
што Чавес хавае праўду. Гэта выклікае рознага кшталту спекуляцыі і плёткі, які спараджаюць страх за будучыню. У выпадку магчымага абвастрэння праблемы здароўя правадыра Баліварскай рэвалюцыі, як
мінімум тры фракцыі ў яго атачэнні будуць прэтэндаваць на вакантнае лідарства. Найбольш абывацель баіцца прыходу ў палац Мірафлорэс (прэзідэнцкая адміністрацыя) былога вайскоўца Дзіясдада Кабела, які
зарэкамендаваў сябе як прыхільнік моцнай рукі.
Яшчэ адзін козыр апазіцыі — маладосць Радонскага. “У мяне ёсць энергія, якой няма ў Чавеса, — кажа губернатар Міранды, якому толькі ў ліпені будзе 40 гадоў. Калі
меркаваць па прэсе, гэты аспект сапраўды падабаецца шматлікім выбарцам, асабліва маладым.
У любым выпадку, хочацца бачыць Капрылеса Радонскага на чале венесуэльскай апазіцыі. Гэта была б сапраўдная іронія гісторыі, калі праціўнікам лідара самага ідэйна блізкага Беларусі палітычнага рэжыму
быў бы выхадзец з Беларусі.
Выбары прэзідэнта ў Венесуэле адбудуцца 7 кастрычніка.