Ноч «сапёрных лапатак» і Дзень нацыянальнага адзінства
Камуністычныя ўлады Грузіі
заяўлялі аб тым, што ў сталіцы сабраліся экстрэмісцкія элементы,
узброеныя металёвымі прутамі, дубінамі... У выніку, 9 красавіка 1989 года адбыўся разгон мірнага мітынгу ў Тбілісі. Але мясцовая міліцыя ў разгоне ўдзел не прымала.
Мітынг у сталіцы Грузіі стаўся вынікам абвастрэння ўнутрыпалітычных адносінаў у Грузіі на фоне абхаза-грузінскага канфлікту. Месяцам раней у Абхазіі адбыліся сходы і дэманстрацыі з заклікамі аддзяліцца ад Грузіі і ўвайсці ў склад РСФСР. Безумоўна, гэтыя сходы былі вельмі выгаднымі ўладам у Маскве, бо стрымлівалі памкненні Грузіі да незалежнасці. У сваю чаргу, такая сітуацыя выклікала моцны супраціў грузінскай інтэлігенцыі ды апазіцыі, якія арганізавалі 4 сакавіка 1989 году бестэрміновую акцыю.
Камуністычныя ўлады ў Тбілісі заяўлялі аб тым, што ў сталіцы сабраліся экстрэмісцкія элемэнты, узброеныя мэталёвымі прутамі, дубінамі і што гэта нішто іншае, як правакацыя.
Аднак разам з гэтым супраціў да ўладаў нарастаў, пачалі з'яўляцца лозунгі антысавецкага зместу: «Далоў камуністычны рэжым»! «Далоў савецкі імперыялізм»! «СССР — вязніца народаў»!
7-8 красавіка ў Тбілісі былі перакінутыя дадатковыя вайсковыя адзінкі савецкага войска, бо мясцовая міліцыя адмовілася прымаць удзел у разгоне дэманстрацыі. Войскі Міністэрства абароны СССР з дапамогай слезацечнага газу, сапёрных лапатак і цяжкай тэхнікі ў ноч на 9 красавіка разагналі шматтысячны мірны мітынг.
Для расследавання падзей 9 красавіка 1989 года, з'ездам народных дэпутатаў СССР была створаная камісія, якую ўзначаліў Анатоль Сабчак. Камісія прыйшла да высновы пра залішняе ўжыванні ваеннымі сілы супраць дэманстрантаў.
П
Дзень 9 красавіка 1989 года, ці як яго сталі
пасля называць, «крывавая нядзеля» стаў
пераломным для Грузіі. Роўна праз два гады, 9 красавіка 1991 года, лідар нацыянальнага руху Звіяд Гамсахурдзія — будучы прэзідэнт Грузіі, абвясціў аб аднаўленні незалежнасці Грузіі
на падставе Акту аб аб'яўленні Незалежнасці першай Рэспублікі Грузіі 26 мая 1918 года.Агульная колькасць сілаў падаўлення налічвала больш за 3 тыс. чалавек плюс вайсковая тэхніка.Грузінскі ўрад прыняў рашэнне ноччу з 8 на 9 красавіка разагнаць мітынг. Удзельнікі, а іх было каля 10 тыс. чалавек былі ачэплены з усіх бакоў вайсковай тэхнікай, якая заблакавала магчымасць выхаду з плошчы. У 4 гадзіны ночы пачалося выцясненне дэманстрантаў з плошчы, яно працягвалася каля 15 хвілінаў. Супраць дэманстрантаў былі прыменены гумовыя дубінкі (73 см. даўжынёй), газ «Бэз», сапёрныя лапаткі.У выніку разгону дэманстрацыі загінула 19 чалавек, з іх 16 жанчын.300 чалавек атрымалі розныя ступені атручвання, 290 атрымалі траўмы рознай ступені, 21 асоба мела пашкоджанні ад удараў лапатак.Вайсковая пракуратура, якая праводзіла следства, заявіла, што амаль усе загінулі ў у выніку асфіксіі — задаўлення ў натоўпе.За гэты крывавы разгон дэманстрацыі ніхто з тых, хто даваў загад, ня быў пакараны.
Але гэтыя падзеі мелі сур’ёзныя наступствы для ўсяго СССР. Пасля трагічных падзей 9 красавіка 1989 года пачаўся працэс
кансалідацыі грузінскага грамадства вакол ідэй нацыянальнай
незалежнасці, аднаўлення грузінскай дзяржаўнасці.
Фота sputnik-georgia.ruУжо на наступны дзень пасля разгону мітынгу ў знак пратэсту супраць
разгону горад Тбілісі і астатняя частка Грузіі пачалі страйк, была абвешчана нацыянальны 40-дзённая жалоба.
На другія ўгодкі трагедыі — 9 красавіка 1991 года Грузія абвясціла незалежнасць ад СССР.
У
памяць пра трагічныя падзеі 9 красавіка 1989 гады ў Тбілісі адзначаецца
Дзень нацыянальнага адзінства, грамадзянскай згоды і памяці загінуўшых
за радзіму Грузію.
Паводле смі, фота з блогу Алега Панфілава