Новая Эвіта
Крысціна Кіршнер трыумфальна пераабраная на пасаду прэзідэнта Аргенціны. Такой папулярнасці, як у яе, не меў ніводны палітык з часоў Эвіты Перон. Палітолагі кажуць пра нараджэнне новага сацыяльна-палітычнага руху — “крысцінізму — і спрачаюцца пра яго будучыню.
Крысціна Кіршнер трыумфальна пераабраная на пасаду прэзідэнта Аргенціны. Такой папулярнасці, як у яе, не меў ніводны палітык з часоў Эвіты Перон. Палітолагі кажуць пра нараджэнне новага
сацыяльна-палітычнага руху — “крысцінізму — і спрачаюцца пра яго будучыню.
58-гадовая Крысціна Кіршнер (яе таксама завуць CFK) на выбарах атрымала 54 працэнта галасоў. Такім чынам, яна стала першай аргентынскай жанчынай, якая пераабраная на прэзідэнцкую пасаду. З улікам
таго, што яе муж-нябожчык быў папярэднім гарантам. Кіршнеры ў агульным заліку будуць кіраваць краінай 12 гадоў.
Наогул, Крысціна ўсталявала ў дзень выбараў цэлую серыю рэкордаў. У гісторыі прэзідэнцкіх аргентынскіх выбараў ніводны кандыдат не атрымліваў у першым туры такой колькасці галасоў. Ніколі раней
разрыў паміж лідарам і наступным кандыдатам не складаў такую вялікую дыстанцыю. CFK адарвалася ад сацыяліста Гермеса Бінэра, які заняў другое месца, на цэлых 35 працэнтаў.
Гэта яшчэ не ўсё. За час кампаніі яна не дала ніводнага інтэрв’ю, ніводнай прэс-канферэнцыі, каб яе не абвінавацілі ў выкарыстанні адміністратыўнага рэсурсу.
І гэта таксама не ўсё. Фронт для перамогі (FPV) — прапрэзідэнцкая партыя — пасля выбараў кантралюе абедзве палаты і тэарэтычна можа лёгка праводзіць любыя законы. У 8 з 9 правінцый,
якія выбіралі губернатара, верх узялі таксама прадстаўнікі FPV. Палітычная картаграфія Аргенціны цяпер выглядае так: 20 з 24 правінцыйных губернатараў — сябры FPV.
Як пішуць эксперты, у Аргенціне склалася дзіўная сітуацыя. Крысціна дамаглася такога ж аб’ёму ўлады і ступені народнай падтрымкі, як той жа левы папуліст Уга Чавес. Аднак апошні, каб
атрымаць такі маштаб папулярнасці, актыўна выкарыстоўвае папулісцкую рыторыку, гуляе на антыамерыканскіх настроях, нацыяналізуе прыватныя прадпрыемствы, запускае маштабныя сацыяльныя праграмы,
зачыняе апазіцыйныя СМІ. У Крысціны ўсё не так, аднак усе галасуюць за яе.
Чыннікі трыумфу CFK, безумоўна, шмат у чым тлумачацца фактарам часу. Пасля шматлікіх гадоў эканамічнага спаду Аргенціна нечакана стала адным з сусветных лідараў па росту ВУП. Эканамічны рост летась
склаў 10 працэнтаў (вышэй у свеце толькі ў Індыі і Кітая). Гэта дазволіла падняць пенсіі і мінімальную заработную плату, вывесці частку бізнэсу з шэрага сектара, датаваць спажыўцоў, інвеставаць грошы
ў будаўніцтва сацыяльнага жылля. Ва ўмовах глабальнай рэцэсіі, аргенцінцы хацелі б прынамсі закансерваваць някепскі стан рэчаў. Тым больш, што ў іх перад вачамі закранутыя крызісам Чылі і
Бразілія.
Свой унёсак у перамогу мадам Кіршнер дадала і ідэйная фізіяномія апазіцыі. Гістарычна супернікі пераністаў, да якіх адносяць партыю Крысціны Кіршнер, групуюцца вакол ліберальнай партыі Грамадзянскі
радыкальны саюз (UCR). Лібералізм ва ўмовах крызісу апынуўся пазбаўленым усякай прывабнасці. Паказальна, што Рыкарда Альфансін, кандыдат UCR, нават не заняў другое месца. За яго аддалі галасы толькі
11 працэнтаў.
Крысціне дапамаглі асаблівасці руху перанізму, які звязаны з вобразам жанчыны, Эвіты Перон, культ якой дасюль пануе ў шматлікіх простых сем’ях. Крысціна актыўна інвеставала ў падтрымку
грамадскага інтарэсу да Эвіты яўна з разлікам на тое, каб стаць у вачах выбаршчыкаў яе рэінкарнацыяй. Гэта ёй цалкам удалося. У дзень выбараў па Буэнас-Айрэсе хадзілі натоўпы і скандавалі перанісцкія
лозунгі.
Дзякуючы манаполіі на Эвіту, Крысціна падарвала пазіцыі іншых фракцый перанісцкага руху. Нагадаем, што сучасны перанізм — гэта вельмі каляровы рух. На тое, каб лічыцца галоўнымі спадкаемцамі
Хуана і Эвіты Перонаў на выбарах прэтэндавалі тры кандыдата. Увогуле ў краіне дзейнічае каля пяці перанісцкіх партый. Аднак усе, акрамя Крысціны, аказаліся маргіналамі. Іншыя перанісцкія кандыдаты
атрымалі 5–6 працэнтаў.
Аднак і без таго вакол прэзідэнта склаўся культ асобы. “Fuerza Argentina — Fuerza Cristina! (Моц Аргенціны — Моц Крысціны!) — лозунг кампаніі
Кіршнер.
І ўсё ж галоўным джокерам Крысціны была яе эканамічная палітыка, якая будуецца на прынцыпах пратэкцыянізму і адначасовай падтрымкі росту ўнутранага попыту праз актыўны ўдзел дзяржавы ў эканоміцы.
Пасля таго, як напрыканцы нулявых гадоў краіна пачала выходзіць з крызісу, інтарэс да такога курсу заўважна скараціўся. Два гады таму прыхільнік Кіршнер прайгралі выбары ў парламент. Але ў час
крызісу большаць аргенцінцаў зноў аказалася гатовай падтрымаць левыя рэцэпты ў эканоміцы.
Агульны кансенсус на карысць антыліберальных мадэляў эканомікі дазволіў Крысціне тактычна манеўраваць, шукаць сутыкненні інтарэсаў розных сектараў грамадства. Напрыклад, буйны бізнэс зацікаўлены ў
далейшым развіцці нацыянальных дзяржаўных праграм накшталт выпуску таннага электрычнага аўтамабіля AIPA, які павінен збірацца выключна з аргентынскіх кампанентаў. Будаўнічыя кампаніі хацелі б працягу
рэалізацыі жыллёвай праграмы, што ў сваю чаргу падтрымлівае гарадскі сярэдні клас і працоўныя. Сельскай правінцыі падабаюцца субсідыі для вытворцаў мясцовых прадуктаў — яшчэ адна фішка
Кіршнер.
CFK атрымалася кансалідаваць нацыю дзякуючы шэрагу фактараў: эканамічны рост апошніх часоў звязаны з актыўнай роляй дзяржавы, ідэйная неадэкватнасць ліберальнай апазіцыі ва ўмовах крызісу, адсутнасць
іншай левай альтэрнатывы, перанісцкая традыцыя.
Нягледзячы на кастрычніцкі трыумф, будучыня “крысціянізму пад вялікім пытаннем. Падчас крызісу перад яе ўрадам аўтаматычна паўстаюць новыя арыенціры: не дапусціць адтоку з краіны
капіталу, узяць пад кантроль міжнародны гандаль, распрацаваць мадэль пошуку вонкавых крэдытаў, стварыць новую энергетычную сістэму, развіваць інфраструктуру, каб падтрымліваць высокі ўзровень
занятасці насельніцтва.
Не факт, што дастаткова ліберальныя бароны FPV і частка прадпрымальнікаў пагодзяцца пайсці на падобныя крокі. З іншага боку — сеньёра Кіршнер, маючы такі вялікі рэйтынг, можа пайсці ва-банк
— разарваць з правымі пераністамі. Аднак левыя аналітыкі пакуль што не вераць у тое, што Крысціна Кіршнер пойдзе так далёка. “Усё ж яна не Эвіта, — сцвярджае
мексіканская газета “Jornada.