Паланга чакае рускіх і эмігрантаў

Бізнесмены Палангі сцвярджаюць, што з абдымкамі чакаюць усіх, аднак не хаваюць, што ў асаблівасці ім па душы багатыя расіяне і прыязджаючыя на адпачынак літоўскія эмігранты, піша DELFI.



palanha_logo.jpg

Паланга ўжо практычна гатовая да летняга сезона. На вуліцы Басанавічаўс ўжо размясціліся мастакі, прадаўцы сонцаахоўных акуляраў і вырабаў з бурштыну, а таксама атракцыёны. Тут ужо актыўна прапануюць сфатаграфавацца з папугаем або удавам.
 

Тэмпература паветра на літоўскай ўзмор'е — каля +20, вады ў Балтыйскім моры — каля +15. Жадаючых акунуцца пакуль што адзінкі. Наплыву адпачывальнікаў тут чакаюць на свята Івана Купалы.
 

На цэнтральнай артэрыі горада ствараецца ўражанне, што турыстаў у кафэ і рэстараны завабліваюць цэпелінамі. Іх прапануюць практычна ва ўсіх месцах грамадскага харчавання.
 

«У гэтым кафэ мы абслугоўваем хутка, у нас не марожаныя, а выдатныя арыгінальныя цэпеліны. Яны, можна сказаць, лепшыя ў Паланзе. Іх спрабуюць і замежнікі», — сказаў у інтэрв'ю DELFI прадстаўнік кафэ "Cepeliniškės" Кястуціс.
Ён у Паланзе працуе ўжо дзевяты сезон. Яго праца — запрашаць людзей, якія гуляюць па вуліцы Басанавічаўс ў кафэ. Дарэчы, тут за два цэпеліны вагой каля 700 грамаў просяць усяго 10 літаў.
 

«Лепш за ўсіх расіяне і эмігранты. Асабліва эмігранты: яны жадаюць адзін перад адным пахваліцца, што, маўляў, вельмі шмат зарабляюць. Хоць мы дык чулі, што працуюць яны цяжка і, прабачце, у даўгах, як у шоўку ... Але калі перавесці ў фунты, то порцыя цэпелінаў капейкі варта», — кажа Кястуціс.
 

Паводле яго слоў, сюды завітваюць італьянцы, французы, латышы, немцы, эстонцы. І, вядома, вельмі шмат расейцаў і беларусаў.
 

«Расейцы прыязджаюць адпачываць і кашалькі ў іх тужэй. Бывае, што і нашы раскашэліцца прыедуць. А другім разам усё наадварот — літовец бывае больш шчодры за рускага», — кажа працаўнік кафэ. Ён канстатуе, што большасць прыезджых расейцаў — гэта госці з Масквы і Санкт-Пецярбурга, а сапраўдны турыстычны бум прыйдзе пасля свята Івана Купалы.
 

Кястуціс са шкадаваннем адзначае, што за 9 гадоў працы ў Паланзе заўважыў, што людзі сталі больш экономнымы і зачыненымі. «Перад крызісам ўсім тут было добра, але крызіс паўплываў на людзей, і кашалькі абмялелі», — сказаў на заканчэнне работнік палангского кафэ.
Пераклад НЧ