Палітыкі, якія нас здзівілі: Жан-Мары Ле Пэн, Млунгісі Маханья, Педра Санчэс

У Францыі хочуць прызнаць вар'ятам бацьку лідаркі найбуйнейшай правай партыі «Нацыянальны сход». Лідара галоўнай апазіцыйнай партыі Эсваціні атруцілі ва ўласным доме. А ў Іспаніі ўрад распрацаваў закон аб прадастаўленні «правоў чалавека» чалавекападобным малпам. Падборка навін пра незвычайныя ўчынкі, заявы і ініцыятывы некаторых сучасных палітыкаў. 

custom_dimensions_1200x800_px__2___1__4.png

Жан-Мары Ле Пэн, ветэран праварадыкальнага руху ў Францыі, бацька Марын Ле Пэн

photo_2024_10_06_11_54_05.jpg

Нядаўна Жан-Мары Ле Пэн у чарговы раз засвяціўся ў прапагандзе экстрэмізму. Журналісты знялі 96-гадовага Жан-Мары, які спяваў разам з марсельскім гуртом Match Retour. Усё б нічога, але гурт мае неанацысцкія погляды, што рыкашэтам ударыла па іміджы RN — найбуйнейшай правай партыі «Нацыянальны сход», лідаркай якой з’яўляецца Марын Ле Пэн. Трэба сказаць, што тата і дачка даўно ўжо пасварыліся, у тым ліку таму, што Марын у свой час «адціснула» ў продка партыю Нацыянальны фронт — папярэдніцу RN. Каб адпомсціць дачцэ, мусье Ле Пэн ахвотна шакіруе публіку праварадыкальнымі і расісцкімі заявамі. Марын Ле Пэн апошні музычны перформанс ад таты не ацаніла. Толькі нядаўна адгучалі абвінавачанні ў адрас кандыдатаў ад яе партыі ў неанацысцкіх і расісцкіх поглядах. Напрыклад, адзін з дэпутатаў RN фатаграфаваўся ў фуражцы афіцэра SS. Не гаворачы аб тым, што 30 верасня пачаўся судовы працэс над «Нацыянальным аб'яднаннем» па справе аб незаконным абароце фінансавых сродкаў фракцыі партыі ў Еўрапарламенце.

На гэты раз Марын паступіла незвычайна ў барацьбе супраць бацькі. Яна падала ў суд... на музыкаў. Падстава — «злоўжыванне слабасцю любімага таты». Састарэлы Жан-Мары быў, па яе словах, не ў стане прымаць самастойныя рашэнні. А значыць музыкі-неанацысты, відавочна, прымусілі дзядулю да выканання песні ў іх кампаніі. Увогуле, версія такая, што дзядуля памыліўся дзвярыма і наогул ужо не адказвае за свае дзеянні. Застаецца пачакаць — ці пагадзіцца суд з такімі аргументамі.

Млунгісі Маханья, лідар галоўнай апазіцыйнай партыі Эсваціні (да 2018 года — Каралеўства Свазіленд)

photo_2024_10_06_11_54_10.jpg

Млунгісі знаходзіцца ў крытычным, але стабільным стане пасля таго, як яго нібыта атруцілі, як кажуць паплечнікі, у выніку замаху. Атручванне адбылося ў яго доме ў Прэторыі, дзе ён жыў у выгнанні. Амаль усе схіляюцца да версіі, што за замахам стаіць кароль Эсваціні Мсваці III — кіраўнік апошняй абсалютнай манархіі ў Афрыцы. Цяпер каралю 56 гадоў. На днях ён пабраўся шлюбам з шаснаццатай жонкай. З боку прэсы манарх падвяргаецца крытыцы за свой раскошны лад жыцця ў краіне, дзе большасць людзей жыве ў галечы. Па даных Human Rights Watch, у 2021 годзе ў адказ на прадэмакратычныя пратэсты ў краіне з насельніцтвам 1,2 мільёна чалавек сілы бяспекі забілі не менш за 46 чалавек. У мінулым годзе адзін мясцовы праваабаронца быў застрэлены ў сябе дома на вачах у жонкі і дзяцей. Урад абяцаў правесці расследаванне, але пакуль ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці. Маханья назваў гэты выпадак палітычным забойствам і пачаў кампанію пратэсту.

Прадстаўнік урада Эсваціні ў сваю чаргу абвяргае абвінавачанні. «У нас не прынята забіваць або цкаваць людзей, якія прытрымліваюцца іншых палітычных поглядаў у нашай краіне», — сказаў ён. Урачы чакаюць, што Маханья, які цяпер не можа гаварыць, ачуняе прыкладна праз два тыдні і дасць паказанні наконт дэталей атручэння.

Педра Санчэс, прэм'ер Іспаніі, лідар Сацыялістычнай Рабочай Партыі Іспаніі

photo_2024_10_06_11_54_14.jpg

У апараце Кабміна Санчэса распрацавалі законапраект аб прадастаўленні «правоў чалавека» чалавекападобным малпам, у тым ліку гарылам, арангутанам, шымпанзэ. Акрамя таго, закон павінен забараніць шкодныя эксперыменты на чалавекападобных малпах, выкарыстанне чалавекападобных малпаў у камерцыйных мэтах, напрыклад, у цырках ці ў рэкламе і г.д. Іспанскі ўрад сцвярджае, што чалавекападобныя малпы генетычна блізкія да людзей і валодаюць шматлікімі гэткімі жа кагнітыўнымі здольнасцямі, такімі як навучанне, стасункі і разважанне.

З таго часу, як прыматолаг Джэйн Гудол у 1960-х гадах выявіла, што шымпанзэ выкарыстоўваюць прылады, было зроблена шмат адкрыццяў, якія збліжаюць іх з вывадамі іспанскіх сацыялістаў. Сёння вядома, што ў нас 99% агульнай ДНК, што ў нас былі адны і тыя ж продкі да прыкладна сямі мільёнаў гадоў таму, што малпы здольныя памятаць сваіх сваякоў дзесяцігоддзямі, што яны могуць разумець да 5000 слоў ад сваіх апекуноў, што ў іх ёсць здольнасць да кумулятыўнага навучання.

Так ці інакш, новыя  правілы будуць прымяняцца да прыкладна 140 малпаў у заапарках Іспаніі, што будзе ўяўляць сабой значны прагрэс у абароне гэтых жывёл і прызнанні іх правоў. «Такім чынам, Іспанія можа стаць піянерам у галіне правоў жывёл, прыняўшы законы, якія абароняць чалавекападобных малпаў ад жорсткага абыходжання і пакут», — гавораць спікеры іспанскага ўрада.