Парламент Венесуэлы пачаў працэдуру імпічменту Мадура

Нацыянальная асамблея Венесуэлы, большасць у якой займае апазіцыя, прагаласавала за пачатак працэсу імпічменту прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура.

maduro_1.jpg


Акрамя таго, парламентарыі прагаласавалі за выклік Мадура на пасяджэнне ў наступны аўторак, 1 лістапада, перадае агенцтва Reuters.
Мадура у адказ заявіў, што збярэ ў сераду Савет нацыянальнай абароны (СНО), каб абмеркаваць сітуацыю ў краіне. Гэты орган склікаецца ў выпадках, калі суверэнітэт краіны ці яе тэрытарыяльная цэласнасць знаходзяцца пад пагрозай, адзначае ТАСС.
Дэпутаты Нацассамблеі прагаласавалі «за адкрыццё працэсу ў дачыненні да Нікаласа Мадура» і за тое, каб парламенцкая камісія «пачала вывучаць» магчымую «крымінальную і палітычную адказнасць, а таксама сыход з пасады» кіраўніка дзяржавы.
У венесуэльскай канстытуцыі тым не менш не прадугледжаны дакладны механізм імпічменту прэзідэнта, у адрозненне ад шэрагу іншых краін рэгіёну, адзначаюць журналісты.
Верагоднасць адмены плебісцыту ў гэтым годзе вельмі высокая, што нявыгадна апазіцыі.
Паўнамоцтвы Мадура мінаюць у 2019 годзе. Калі рэферэндум аб адхіленні не адбудзецца ў гэтым годзе, то ў выпадку імпічменту не будуць праходзіць выбары — да 2019 года ва ўладзе застанецца віцэ-прэзідэнт Арыстобула Істур — прыхільнік Мадура.
Калі Мадура прайграе рэферэндум да 10 студзеня 2017 года, то ў Венесуэле пройдуць пазачарговыя прэзідэнцкія выбары.
Нагадаем, Венесуэла перажывае востры крызіс. Пераемнік Уга Чавеса апынуўся няздольны кіраваць эканомікай. Жыхары краіны вымушаны цягнуць торбы з ежай з Калумбіі.
Паводле gazetaby.com