Партыйны паноптыкум
Пасля падпісання Мядзведзевым закону пра лібералізацыю працэдуры рэгістрацыі партый, палітычная сістэма Расіі аказалася на мяжы вялікіх перамен. Пра намер пераўтварыцца ў новыя партыі ўжо заявіла больш за 80 палітычных аб’яднанняў. Сярод іх ёсць абсалютна экзатычныя.
Пасля падпісання Мядзведзевым закону пра лібералізацыю працэдуры рэгістрацыі партый, палітычная сістэма Расіі аказалася на мяжы вялікіх перамен. Пра намер пераўтварыцца ў новыя партыі ўжо
заявіла больш за 80 палітычных аб’яднанняў. Сярод іх ёсць абсалютна экзатычныя.
На думку палітолагаў, патэнцыйныя новыя расійскія партыі можна падзяліць на чатыры катэгорыі. Па-першае, традыцыйныя арганізацыі самай рознай ідэалогіі. Па-другое, партыі, створаныя вядомымі
паліттэхнолагамі пад свае праекты. Да трэцяй катэгорыі належаць партыі-фантомы — копіі калісьці вядомых партый, якія спынілі сваё існаванне, напрыклад, «Родина» ці Саюз
правых сіл (СПС). І, нарэшце, — так званыя партыі фрыкаў (ад англ. freak — дзівак), арганізацыі без электаральных перспектыў, кансалідуючай платформай для якіх можа служыць абы-што.
Вось спіс найбольш цікавых тусовак, якія вырашылі стаць партыямі і падацца ў вялікую палітыку.
Манархісты. Як толькі пачалі хадзіць чуткі пра рэгістрацыю партый, манархісты заварушыліся. У выніку на момант, калі рэгістрацыю нарэшце дазволілі, існуюць як мінімум тры манархісцкія цэнтры. Самы
незвычайны партыйны полюс — Манархісцкая партыя мільянера Анатоля Бакава, які раней набыў востраў у Індыйскім акіяне і абвясціў на ім Расійскую імперыю. У жніўні плануецца ў рамках
спецыяльнага Сабору вызначыць, хто з прадстаўнікоў Раманавых будзе яго імператарам. На гэтым Бакаў не збіраецца прыпыняцца. Ён рыхтуе акупацыю Антарктыды, якая, на яго думку, павінна належаць
Расійская імперыі, паколькі лядовы кантынент адкрыла ў 1820 годзе руская экспедыцыя Лазарава—Белінсгаўзена.
Не застануцца ўбаку ад партыйнага будаўніцтва і казакі. Так, 26 сакавіка на базе казацкіх арганізацый Арэнбурга паўстала ініцыятыўная група па стварэнні Казацкай палітычнай партыі. Сярод сваіх мэтаў
КПП лічыць «вяртанне казацкіх земляў і ўласнасці, прызнанне генацыду казацтва на дзяржаўным узроўні, актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны». Цяпер уральскія казакі вядуць перамовы
з казакамі з іншых рэгіёнаў. Сярод іх аргкамітэт партыі, назву якой нават цяжка вымавіць: Народная казацкая кансалідацыя процідзеяння службоўцам, што парушаюць законы, Канстытуцыю і прыродныя правы
казакоў на самаарганізацыю і самакіраванне «Саюз казацкіх фармаванняў РФ». З той жа оперы яшчэ адна казацкая партыя: «Сусветнае братэрства казацкага і афіцэрскага
спецпрызначэння».
Расійская Партыя аматараў піва (ПАП), створаная яшчэ ў далёкім 1993 годзе, зноў вырашыла паспрабаваць свае сілы ў палітычнай барацьбе. Першая спроба, нагадаем, апынулася не зусім удалай, хоць у 1995
годзе на выбарах у Дзярждуму Партыя аматараў піва сабрала больш чатырохсот тысяч сябраў, але ўсё ж вынік яе дзейнасці быў прадвызначаны: неўзабаве яна была зачынена. Цалкам меркаваць пра бягучы стан
партыі цяжка, дзейнічае толькі некалькі рэгіянальных сайтаў. Мяркуючы па структуры кіравання партыі, у якой фігуруюць такія назвы, як «Фракцыя аматараў цёмнага і светлага піва» і
«Фракцыя аматараў закускі і аматараў воблы», шмат каму гэта палітычная арганізацыя будзе да густу.
Партыя «Субтрапічная Расія» — экзатычная назва для расійскай палітычнай ды геаграфічнай рэальнасці. Галоўны лозунг партыі — падвышэнне тэмпературы навакольнага
асяроддзя да +20 градусаў. Гэтыя радыкальныя патрабаванні высоўваюць чатыры партыйных барадатых «мудраца», чыё калектыўнае фота змешчана на галоўнай старонцы іх афіцыйнага
сайта.
«Партыя любові», лідар якой — Аляксандр Данской, былы мэр Архангельска, у свой час кандыдат на пасаду прэзідэнта РФ. Нейкі час Данской адсутнічаў у палітыцы, аднак цяпер
імкліва вяртаецца пад лозунгамі барацьбы за татальную празрыстасць і сумленнасць. Аляксандр кажа: «Праграмы і ідэалогіі ў нас няма. І гэта прынцыповая пазіцыя. У мяне ёсць цікавасць пайсці ў
Дзярждуму, прывесці туды сваіх сваякоў і зарабляць на гэтым. Усе палітыкі дзейнічаюць так, але я хачу займацца гэтым адкрыта». Слоган «Партыі любові» —
«Рабуй, крадзь, адпачывай — чакай зваротнага сігналу».
Кангрэс федэралістаў — гэта тусоўка, якая нарадзілася на базе груп у сацыяльных сетках. Яна выступае супраць «гіперцэнтралізму, калі за ўсіх у нашай краіне «гаворыць
Масква». На думку федэралістаў, «суб’екты Федэрацыі пераўтвораны ў феоды самадзяржаўнага «цэнтра». Кангрэс федэралістаў высоўвае пяць базавых
патрабаванняў, галоўнае з якіх: «Вярнуцца да духу Федэратыўнай дамовы 1992 года пра тое, што рэспублікі (дзяржавы) у складзе Расійскай Федэрацыі валодаюць усёй паўнатой дзяржаўнай
(заканадаўчай, выканаўчай, судовай) улады на сваёй тэрыторыі, акрамя тых паўнамоцтваў, якія добраахвотна дэлегаваны імі на агульнафедэральны ўзровень». Сярод ініцыятараў Кангрэсу такія
цікавыя аб’яднанні, як Балтыйская рэспубліканская партыя або Група «Царства Казанскае».
Не засталіся ўбаку ад глабальных палітычных трэндаў і сэксуальныя меншасці. Мікалай Алексеў, заснавальнік маскоўскага гей-параду, абвясціў пра стварэнне структуры Партыя геяў, лесбіянак, бісэксуалаў,
трансгендэраў і гетэрасэксуальных прыхільнікаў. Прадстаўнікі сэкс-меншасцяў паведамілі, што вымушаны ісці ў палітыку, каб адстойваць свае правы, таму што «ў Расіі ніводная палітычная партыя
не выяўляе належным чынам інтарэсаў ЛГБТ-супольнасці», — тлумачыць Алексеў і яго паплечнікі свой крок.
Нельга абмінуць увагай і партыю «Курсам праўды і адзінства», якая творча развівае тэзісы вучэння пра біясферу. На думку заснавальніка партыі нябожчыка генерала Канстанціна
Пятрова, галоўнае для Расіі зараз — устанавіць гармонію з рытмамі біясферы і Космасу, якія вызначаюць працу сацыяльных сістэм. Гэтыя запаветы рэалізуюць яго ідэйныя пераемнікі.
Застаецца сказаць, што наўрад ці ліміт на партыйную экзотыку ў Расіі вычарпаны. Так, у Швецыі дзейнічае Жанглёрская партыя, якая выступае за тое, каб у грамадстве па магчымасці як мага больш
жанглявалі. А ў суседняй Украіне, напрыклад, існуе Партыя прыхільнікаў жанчын. Самаму старэйшаму партыйцу — 103 гады, ён жыве ў Херсоне і ўжо 4 разы ажаніўся.
Дарэчы, украінскі вопыт вельмі цікавы ў цяперашняй дыскусіі, якія наступствы будзе мець бум партыйнага будаўніцтва ў Расіі. Скептыкі кажуць, што мы маем справу з прафанацыяй партыйнага будаўніцтва на
дзяржаўным узроўні. Сапраўды, прыклад той жа Украіны, дзе ў рэгістры Мінюсту больш за 200 палітычных партый, сведчыць, што вялікай ролі партыі фрыкаў у палітычным жыцці не адыгрываюць.
Аднак, з іншага боку, іх сталая наяўнасць сведчыць, што ў грамадстве ёсць запыт на такія праекты. Больш таго, шматлікія партыя фрыкаў аказаліся больш жывучымі за вялікія партыі, якія мелі каласальныя
сродкі, адміністратыўны рэсурс, аднак не мелі нізавога энтузіязму. Так, амаль нічога не засталося ад украінскай Народна-дэмакратычнай партыі, якая ў часы Кучмы адыгрывала тую ж саму ролю, што і цяпер
у Расіі адзінаросы. Але дзе цяпер тая НДП, якую чыноўнікі паважліва называлі «Наш дах — прэзідэнт»? Знікла. А вось партыя Саюз анархістаў Украіны (САУ), якая збіраецца
пабудаваць анарха-камунізм пасля перамогі на выбарах, з канца