Расія. «Крым» і фрэйдызм
Незвычайныя трактоўкі атрымаў фільм «Крым» — новы прадукт расійскага агітпропа, які паказвае крамлёўскую версію падзей 2014 года ў Крыме.
![krim_2017.jpg krim_2017.jpg](/img/v1/images/krim_2017.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шматлікія крытыкі адзначылі, што галоўныя персанажы фільма — кіяўлянка Алена і рускамоўны крымчанін Саня — метафары Украіны і Расіі. Таму ў адносінах герояў фільму пралічваецца тое, як глядзяць на ўзаемаадносіны абодвух краінаў у Крамлі, дзе замовілі фільм.
Пабудаваныя гэтыя адносіны па наступнай формуле: Алена як бы і ўпіраецца, і робіць выгляд, што не хоча, і нешта лапоча пра свабоду, але на самай справе кахае Саню. У сваю чаргу, Саню варта злёгку, зусім ледзь-ледзь, націснуць, прымяніць сілу, каб паставіць Алену на месца.
Напрыканцы — непазбежная пасцельная сцэна, то бок яднанне Расіі і Украіны. Вось такі фрэйдызм.
![73c3456f_4279_4e37_852b_efd4f56750b2.jpg 73c3456f_4279_4e37_852b_efd4f56750b2.jpg](/img/v1/images/73c3456f_4279_4e37_852b_efd4f56750b2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Застаецца сказаць, што многія прарасійскія актывісты ўбачылі ў карціне... украінскі заказ. Справа ў тым, што ў фільме шмат танкаў, тысячы вайскоўцаў, якія прыбываюць у Крым, што адпавядае кіеўскай версіі «крымскай рускай вясны».
Паводле расійскай прэсы