Расіянку пасадзілі за SMS аб ваеннай тэхніцы ў Сочы напярэдадні вайны з Грузіяй

Грамадзянка Расіі Аксана Севасцідзі прысуджаная да сямі гадоў зняволеньня паводле абвінавачання ў дзяржаўнай здрадзе.

34_1.png

Падставай для крымінальнага пераследу паслужылі некалькі SMS-паведамленняў, якія яна адправіла ў 2008 годзе, незадоўга да вайны з Грузіяй. Севасцідзі пісала прыяцелю ў Грузіі, што бачыла ў Сочы цягнік з ваеннай тэхнікай, які ідзе ў бок Абхазіі.
Пра крымінальную справу Аксаны Севасцідзі распавёў адвакат Іван Паўлаў, які абараняе асуджаную. Краснадарскі краёвы суд вынес ёй прысуд яшчэ ў сакавіку 2016 года, аднак да гэтага часу пра гэта не паведамлялася. Справа была разгледжаныя 3 сакавіка 2016 года суддзёй Уладзімірам Кобзевым.
Адвакат Паўлаў дамагаецца вызвалення Севасцідзі. Ён адзначыў, што ў прысудзе падрабязна апісаны падзеі, якія папярэднічалі вайне з Грузіяй — у прыватнасці, пазначаны нумары вайсковых часцей і віды тэхнікі, якую перамяшчалі па чыгунцы.
«З пункту гледжання інфармацыйнай значнасці і адчувальнасці звестак яе смскі, калі параўнаць з прысудам, — як кропля і мора», — сказаў Паўлаў.
У лістападзе 2014 года была асуджаная жыхарка Сочы Кацярына Харэбава, якая таксама даслала SMS свайму прыяцелю, убачыўшы перасоўванне расійскай ваеннай тэхнікі ў бок Абхазіі незадоўга да вайны ў Грузіі. Краснадарскі краёвысуд прысудзіў яе да шасці гадоў зняволення за шпіянаж. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Кобзеў, які займаўся і справай Аксаны Севасцідзі.
Харэбава, па версіі абвінавачвання, перадала звесткі аб рухах ваеннай тэхнікі ваеннаму прадстаўніку Грузіі і тым самым раскрыла дзяржаўную тайну.
«Мемарыял» прызнаў Кацярыну Харэбаву палітычнай зняволенай. Праваабаронцы адзначаюць, што расійская ваенная тэхніка перад вайной з Грузіяй перасоўвалася адкрыта, яе бачылі многія людзі — такім чынам, інфармацыя аб такіх перасоўваннях не можа быць сакрэтнай.
Паводле meduza.io