Сэксуальная контррэвалюцыя
Галоўнай тэмай грамадскай дыскусіі ў ЗША нечакана стала тэма сэксуальнасці. Яна таксама займае значнае месца ў праграмах кандыдатаў у прэзідэнты ад партыі
рэспубліканцаў.
Галоўнай тэмай грамадскай дыскусіі ў ЗША нечакана стала тэма сэксуальнасці. Яна таксама займае значнае месца ў праграмах кандыдатаў у прэзідэнты ад партыі
рэспубліканцаў.
Амаль штотыднёва з-за акіяну прыходзяць паведамленні пра рознага кшталту скандалы, якія тычацца разнастайных аспектаў сэксуальнасці. Так, у штаце Юта лабіруюць закон аб тым, што школьны курс уводзін
у “Асновы сямейнай этыкі павінен уключаць толькі адзін раздзел — “Як утрымацца ад сэксу. У Тэхасе губернатар патрабуе, каб жаночыя кансультацыі больш не
атрымлівалі фінансавання з бюджэту штату. У Вірджыніі ўводзяць больш жорсткія патрабаванні для жанчын, якія жадаюць зрабіць аборт.
Найбольшы скандал выклікалі выказванні радыёвядучага, які лічыцца рупарам кансерватараў, Раша Лімба. Ён арыгінальна пракаментаваў прапанову студэнткі Сандры Флак з універсітэту Джорджтаўна. Апошняя
звярнулася ў профільны камітэт кангрэсу з ідэяй абавязаць усе медычныя ўстановы бясплатна выдаваць для жанчын сродкі кантрацэпцыі.
Каментатар назваў Сандру “прастытуткай і “дзеўкай. Таксама дадаў: “Калі мы — падаткаплатнікі — павінны плаціць за вашы таблеткі, каб
вы займаліся сэксам, то патрабуем нешта ў якасці кампенсацыі. Напрыклад, хочам, каб усё гэта здымалася на відэа і транслявалася, каб можна было і нам паглядзець. Дэмарш выклікаў хвалю
абурэння грамадскасці, да якой падключыўся не толькі Абама, аднак нават некаторыя бонзы партыі рэспубліканцаў.
Увогуле, менавіта на рэспубліканцаў было б лагічна перакласці адказнасць за тое, што робіцца ў гэтай галіне. Рэспубліканцы традыцыйна стаялі на ахове маральных устояў грамадства, а апошнім часам
увогуле звар’яцелі на праблемах полу. Рупарам маралістаў стаў прэтэндэнт у кандыдаты ад рэспубліканцаў на пасаду прэзідэнта Рычард Джон Санторум, які на цяперашніх праймерыз намагаецца
перахапіць ініцыятыву ў больш цэнтрысцкага кандыдата Міта Ромні. Санторум супраць царквы і дзяржавы, забароны продажу кантрацэптываў, за права грамадства кантраляваць прыватнае жыццё грамадзян.
Акрамя таго, ён патрабуе вывучэння тэорыі крэацыянізму замест тэорыі эвалюцыі ў навуковых установах, ну і, зразумела, не любіць геяў... І такая праграма шмат каму падабаецца. Нагадаем, што зараз у
актыве Санторума 259 дэлегатаў з’езда рэспубліканскай партыі, які назаве імя кандыдата. У той жа час Міт Ромні заручыўся падтрымкай 560 дэлегатаў
Цяперашні фундаменталісцкі настрой рэспубліканцаў пры ўсё большай кансерватыўнасці іх электарату — нешта фенаменальнае. Традыцыйна лічылася, што самым рэакцыйным кандыдатам-рэспубліканцам за
ўсю гісторыю быў Бары Голдуотэр. Яго рыторыка супраць праціўнікаў была настолькі неадэкватнай, што выклікала цікавасць з боку псіхолагаў. Аднак нават Бары прызнаваў: грамадзяне ЗША маюць права быць
геямі.
Крыніцу з’явы паспрабавала знайсці Нэнсі Коэн, чыя кніга “How the Sexual Counterrevolution Is Polarizing America (Як сэксуальная контррэвалюцыя палярызуе Амерыку)
становіцца адным з палітычных бестселераў падчас выбарчай кампаніі 2012 года.
Адпаведна тэорыі Коэн, на хвалі шматлікіх лакальных кампаній супраць абортаў у асяроддзі рэспубліканцаў сфармавалася асобная фракцыя “пурытан. Дзякуючы прыналежнасці да царквы,
гэта ядро аказалася здольным заставацца кансалідаваным і, самае галоўнае, не падавацца на спакусы палітычнай кан’юнктуры і працаваць у адным накірунку.
Паступова групоўка навучылася тэхнікам уплыву на партыйныя структуры і пачала фармуляваць лозунгі GOP (так часта ў прэсе называюць партыю рэспубліканцаў). Галоўныя этапы іх пераможнага шляху
— абранне Рональда Рэйгана (1980), з’яўленне ў праграме Джорджа Буша-старэйшага параграфа супраць геяў (1992), кампанія за імпічмент Біла Клінтана з-за яго адносін з Монікай
Левінскі (1998), прамоцыя Сары Пэйлін на пасаду кандыдата ў віцэ-прэзідэнты (2008).
Нарэшце, кансеквенцыяй росту ўплыву групоўкі і стала з’яўленне на партыйным подыуме людзей кшталту Санторума. Па словах аўтаркі, фракцыя фундаменталістаў ставіць перад сабой глабальную
задачу: рэвізію заваёў сэксуальнай рэвалюцыі — комплексу прагрэсіўных зменаў маральных, сямейных нормаў у 1960–1970-я гады.
Пры гэтым пурытане актыўна спасылаюцца на канцэпцыі амерыканскай рэвалюцыі і працы бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў. Тыя сапраўды пісалі, што амерыканская рэспубліка — гэта антытэзіс
еўрапейскай мадэлі дзяржавы, дзе мараль асобна, а ўлада таксама асобна. У Амерыцы нават у прыватнай сферы палітык павінен паводзіць сябе як на працы.
Галоўны парадокс цяперашняй сітуацыі ў тым, што шматлікія лібералы і левыя палітыкі таксама не супраць дапамагчы кансерватарам у іх крыжовым паходзе на сэкс. Аказваецца, дзяўчыны ў кароткіх спадніцах
выклікаюць у былых прыхільнікаў сэксуальнай рэвалюцыі не менш адмоўных эмоцый, чым у правых. На іх думку, тое, што адбываецца, супярэчыць пастулатам сэксуальнай рэвалюцыі, якая трактавала сэкс як
нейкую форму гуманістычнай псіхатэрапіі. Па словах дэмакратаў, у ліквідацыі адчужэння чалавека ад сваёй сутнасці эрас выконвае функцыі звычайнай індустрыі.
Для даведкі: цяперашні рынак сэксуальных паслуг у ЗША ацэньваецца ў 12 мільярдаў долараў прыбытку штогод. Прычым ён актыўна пашыраецца ва ўсё новыя і новыя сегменты жыцця. Так, напрыклад, некалькі
гадоў таму з’явілася так званая Lingerie Football League — жаночая ліга амерыканскага футболу, у якой гуляюць у бялізне. Патрэбны антураж надаюць і назвы клубаў:
“Фантазія, “Спакуса, “Шарм і г. д. Дайшло да таго, што прамысловая эксплуатацыя сэксуальных інстынктаў стала
«градаўтваральнай» галіной вытворчасці. Так, у Каліфорніі быў прыняты закон аб забароне здымкаў парнаграфічных фільмаў, аднак даць яму зялёнае святло ўлада ніяк не можа рашыцца.
Адвакаты порна на лічбах даказалі, што пераезд студый у іншыя штаты (дарэчы, шмат хто гатовы іх прыняць) справакуе заўважны эканамічны крызіс у Галівудзе, а значыць, адаб’ецца і на
паступленнях у бюджэт.
З улікам маштабаў сэкс-індустрыі, радыкальная кансерватыўная рэвалюцыя ў Злучаных Штатах наўрад ці магчымая. Тым больш, не зразумела, як яна дапаможа вырашыць праблему працаўладкавання 13 мільёнаў
беспрацоўных амерыканцаў — асноўны галаўны боль ураду. Усё гэта дазваляе палітолагам разглядаць актывізацыю амерыканскіх змагароў за мараль як нешта часовае. Аднак варта згадаць, што Бары
Голдуотэра лічылі дзіваком. Між тым, менавіта пасля яго кампаніі рэспубліканцы канчаткова сталі ўспрымацца ў грамадстве як партыя антыкамуністаў і кансерватараў з усімі наступствамі для іх
саміх.