Надзея Саўчанка ўжо на радзіме

Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка прызямлілася ў аэрапорце «Барыспаль». Яна выйшла да журналістаў і падзячыла ўсім, хто яе падтрымліваў. (Абноўлена)

Фота: EPA

Фота: EPA


Саўчанка вылецела ва Украіну прэзідэнцкім самалётам. Яе сустрэлі прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Уладзіслаў Цаголка і намеснік спікера Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка.
Чакаецца, што прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сустрэне Саўчанка, калі яна прыбудзе ва Украіну. Раней паведамлялася, што Парашэнка сам вылецеў у Расію для абмену зняволенай лётчыцы на дваіх расіян.
У пачатку ліпеня 2014 году Надзея Саўчанка была захопленая прарасійскімі сепаратыстамі і незаконна вывезеная ў Расію. Там яе абвінавацілі ў забойстве расійскіх журналістаў.  22 сакавіка 2016 года лётчыцу асудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі.
Выйшаўшы да журналістаў Надзея Саўчанка, яна выступіла з эмацыйным спічам, прасіла не дакранацца да яе і паважаць асабістую прастору, бо за два гады яна адвыкла ад вялікай колькасці людзей.
Саўчанка, у прыватнасці, заявіла, што ў Вярхоўнай Радзе будуць героі Украіны і што людзі ў краіне будуць жыць годна. Прыводзім поўны тэкст яе прамовы.
«Першае, што я хачу вам сказаць — я на волі. Я хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх маці, чые дзеці не вярнуліся, а я да гэтага часу жывая. Я хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх маці, чые дзеці сядзяць у няволі, а я на волі. Я хачу вам сказаць: так, я не вярну мёртвых. Але я заўсёды гатовая пакласці сваё жыццё яшчэ раз на поле бою за Украіну.
Я зраблю ўсё магчымае, каб кожны, хто сядзіць цяпер у няволі, быў вызвалены. Гэтыя героі Украіны не павінны паміраць. Вельмі выгадна, калі героі мёртвыя, дрэнна, калі яны яшчэ жывыя, усім дрэнна. Але мы будзем жыць, і героі будуць у Вярхоўнай Радзе Украіны, на зайздрасць расійскай Думе, на славу Украіне, у падзяку ўкраінскаму народу. У нас будзе Вярхоўная Рада складацца з тых людзей, якія таго вартыя. Мы будзем жыць ва Украіне так, як годна павінен жыць чалавек.
Я не ведаю, як гэта зрабіць, я вам шчыра скажу. Я не буду абяцаць, што гэта будзе заўтра. Але я гатовая памерці кожную секунду, каб так было, і гэта будзе.
Вельмі дзякую ўсім за тое, што вы змагаліся за мяне, вы змагаліся за кожнага, хто будзе на волі. Калі б людзі не казалі, то палітыкі маўчалі б вечна. Таму дзякуй вам усім. Дзякуй тым, хто жадаў мне дабра — дзякуючы вам я выжыла. Дзякуй тым, хто жадаў мне зла — на злосць вам я выжыла. І дзякуй тым, хто быў абыякавым — за тое, што не перашкаджалі. Дзякуй усім. Шчасліва».

Надзея Саўчанка ў аэрапорце Барыспаль

Надзея Саўчанка ў аэрапорце Барыспаль


Надзея Саўчанка нарадзілася ў Кіеве. Пасля заканчэння школы атрымала спецыяльнасць мадэльера-дызайнера і год адвучылася на факультэце журналістыкі Універсітэта «Україна». У 2009 годзе скончыла Харкаўскі універсітэт Паветраных Сіл. У якасці штурмана яна вучылася па класе рэактыўнага бамбавіка Су-24, аднак у канцы навучання яе накіравалі на іншую машыну — верталёт Мі-24. Пасля заканчэння універсітэта праходзіла службу штурманам-аператарам Мі-24 3-га асобнага палка армейскай авіяцыі Паветраных сіл Украіны ў горадзе Броды. Мае 170 гадзін налёту і 45 скачкоў з парашутам.
Паступіла па кантракце ў шэрагі Узброеных сіл Украіны, службу пачала ў чыгуначных войсках як радыстка. Затым падпісала кантракт на службу ў 95-й аэрамабільнай брыгадзе ў Жытоміры, калі фармаваўся першы кантрактны батальён.
У 2004-2005 гг. у складзе ўкраінскага міратворчага кантынгенту прымала ўдзел у місіі ў Іраку, дзе праслужыла шэсць месяцаў стралком 3-ці роты 72-га асобнага механізаванага батальёна.
Падчас збройнага канфлікту на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе прымала ўдзел у баявых дзеяннях у якасці добраахвотніка батальёна «Айдар».
18 чэрвеня 2014 года патрапіла ў палон да сепаратыстаў з батальёна «Зара». 19 чэрвеня ў інтэрнэце быў распаўсюджаны відэазапіс яе допыту, на якім яна была прыкаваная кайданкамі да трубы.
8 ліпеня стала вядома, што Надзея Саўчанка знаходзіцца пад вартай у Расіі ў адзіночнай камеры ў следчым ізалятары Варонежа. Па словах Саўчанкі, паўстанцы ЛНР адвезлі яе ў Луганск, а затым у Чырвоны Прамень, пасля чаго транспартавалі яе ў Богучар Варонежскай вобласці Расіі. Саўчанка беспадстаўна абвінавацілі ў забойстве расійскіх журналістаў.
10 ліпеня Мінюст Украіны звярнуўся ў Савет Еўропы з просьбай прызнаць ўкраінскіх вайскоўцаў Надзею Саўчанка закладнікам Расіі і запатрабаваць яе выдачы. 15 ліпеня Еўрапейскі суд па правах чалавека пачаў вытворчасць па справе Саўчанкі.
16 ліпеня консул Украіны ў РФ Генадзь Брэскаленка сустрэўся з Надзеяй Саўчанкай пасля дзевяці адмоваў з боку расійскага боку ў наведванні арыштанткі. Адвакатамі Надзеі Саўчанкі ў расійскім судзе выступіў Марк Фейгін, які быў абаронцам у працэсе супраць Pussy Riot.
10 кастрычніка 2014 года рашэннем ПЦ «Мемарыял» Надзея Саўчанка афіцыйна прызнана палітычным вязнем.
7 лістапада адвакат Саўчанкі паведаміў, што яна напісала заяву аб звальненні з Узброеных сіл Украіны ў сувязі з тым, што яна стала дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны. 25 лістапада яна атрымала пасведчанне народнага дэпутата Украіны.
22 сакавіка 2016 года Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці (РФ) прысудзіў Саўчанка да 22 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 30 тысяч рублёў. Суд назваў ўкраінку вінаватай у дапамаганні забойства тэлежурналістаў ВГТРК Ігара Карнелюка і Антона Валошына.
25 мая 2016 года адбыўся абмен Надзеі Саўчанка на асуджаных ва Украіне расійскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерофеева, у гэты ж дзень Саўчанка была дастаўлена ва Украіну.
Старэйшы лейтэнант. Ордэн «За мужнасць» 3-й ступені (21 жніўня 2014 г.). Званне Героя Украіны Надзеі Саўчанке было нададзена адразу пасля вяртання, 25 мая 2016 года. 

Паводле смі