Самалёт Парашэнка адправіўся ў Растоў-на-Доне для абмену Саўчанка

Прэзідэнтскі самалёт адправіўся ў Растоў-на-Доне. На яго борце знаходзяцца байцы ГРУ Яўген Ерафееў і Аляксандр Аляксандраў, якія будуць абмененыя на асуджаную ў Расіі Надзею Саўчанка

belsat.eu

belsat.eu


Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.
Па дадзеных суразмоўцы агенцтва, самалёт з расіянамі прызямліцца ў Растове-на-Доне ў бліжэйшыя гадзіны. Саўчанка, сцвярджае «Інтэрфакс», ужо знаходзіцца ў Растове. Агенцтва сцвярджае, што абмен адбудзецца ў рамках дамоўленасцей аб выдачы асоб для далейшага адбыцця пакарання.
«У Растове-на-Доне ўжо знаходзяцца прадстаўнікі расійскіх праваахоўных органаў, якія суправаджаюць Саўчанка. Па двухбаковай дамоўленасці, украінскія ўлады там жа перададуць двух расейцаў, затрыманых на Ўкраіне», — адзначыў суразмоўца агенцтва.
Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў сказаў СМІ, што не валодае такой інфармацыяй. Адвакат Саўчанкі Марк Фейгин на пытанне РБК, ці дастаўлена ўкраінка ў аэрапорт горада Растоў-на-Доне, заявіў, што не каментуе сітуацыю, але і не стаў абвяргаць звесткі.
Паводле belaruspartisan.org