Ва Украіне вырашылі назваць вуліцу ў гонар Валерыі Навадворскай
У гонар Навадворскай, якая памерла ў 2014 годзе, можа быць названая вуліца ў Луцку.
![v.i._novodvorskaja.jpg v.i._novodvorskaja.jpg](/img/v1/userfiles/images/v.i._novodvorskaja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У адміністрацыйным цэнтры Валынскай вобласці Украіны горадзе Луцку вуліца Ванды Васілеўскай будзе пераназваная ў гонар расійскай апазіцыйнай актывісткі Валерыі Навадворскай.
Распараджэнне аб перайменаванні выдаў старшыня Валынскай аблдзяржадміністрацыі Уладзімір Гунчык.
З красавіка мінулага года ў краіне пераназываюць вуліцы і нават гарады, названыя ў гонар савецкіх лідараў. Гэта робіцца ў рамках закона «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне іх сімволікі», прынятага Вярхоўнай Радай у красавіку 2015 года.
Паводле BBC