Сусветныя цікавосткі: котка-герой, коміксы і імідж арабаў, «таматавы грып»

Котка — герой Украіны, ці выратуе комікс імідж арабаў, ці стане «таматны грып» новай пагрозай — пра гэта і іншае ў нашым дайджэсце кур'ёзаў свету.

mycollages__13__1.jpg

Бітва за котку

Хэпі-эндам скончылася гісторыя, героем якой з'яўляецца звычайная рудая котка па мянушцы Шафа. Да вайны яна жыла ў горадзе Барадзянка, што пад Кіевам. У лютым горад трапіў у эпіцэнтр вайсковага канфлікту. У выніку гаспадыня коткі збегла, а сама Шафка, калі верыць прэсе, пражыла больш за два месяцы ў разбураным падчас вайны шматпавярховіку на сёмым паверсе без вады, ежы і магчымасці выбрацца. Толькі на пачатку мая людзі, якія праходзілі міма, заўважылі, што на адным з паверхаў жыве кот. На дапамогу прыйшлі байцы МНС і валанцёры-эколагі. Яны дасталі кошку з разбуранага будынка і назвалі яе Шафка. Некаторы час котка знаходзілася пад назіраннем ветэрынараў і жыла ў баракамеры з-за праблем з лёгкімі. Пакуль котка лячылася, яе прыгоды выклікалі ў грамадстве вялікую цікавасць. Неўзабаве Шафка стала такой папулярнай, што больш за 10 чалавек заявілі пра свае правы на жывёлу. У сетках нават пачалася сапраўдная бітва паміж прэтэндэнтамі. Але ў выніку, дзякуючы валанцёрам, была ўсталявана сапраўдная гаспадыня коткі. Гэта нейкая Анастасія, якой на днях урачыста вярнулі яе гадаванца.
Па матэрыялах украінскай прэсы

Уся надзея на супер-героя

З небывалым энтузіязмам успрыняла грамадскасць краін Блізкага Усходу новы выпуск папулярнага коміксу Месяцовы рыцар (англ.: Moon Knight) ад кампаніі Marvel Comics. Ажыятаж тлумачыцца тым, што на старонках коміксу з'яўляецца новы супер-герой — Лэйла Эль-Фаолі, якая паходзіць з Егіпту. На першы погляд, у гэтым няма нічога незвычайнага. Але справа ў тым, што гэта першы за многія гады станоўчы арабскі персанаж у заходніх коміксах і мульціках. Паводле егіпецкай прэсы, доўгі час арабы былі прадстаўленыя ў тых творах выключна як тэрарысты, жанчынаненавіснікі або капрызныя нафтавыя шэйхі. «Дэгуманізацыя» арабаў яшчэ больш узмацнілася пасля падзей 11 верасня 2001 года. Тыповы прыклад — папулярны серыял «Радзіма», у якім мусульмане-арабы выяўленыя як пастаянная пагроза Захаду. На гэтым фоне Лэйла Эль-Фаолі выглядае сапраўдным кантрастам. Новы трэнд, на думку той жа егіпецкай прэсы, дапаможа росту цікавасці да арабскага рэгіёну. Цяжка сказаць наколькі коміксы сапраўды дапамогуць выклікаць сімпатыі да арабаў. Але ўзровень фобіі на гэты конт сапраўды вельмі высокі. Дастаткова ўспомніць, што некалькі гадоў таму ў адным з апытанняў 30% выбаршчыкаў-рэспубліканцаў ЗША выказаліся за бамбаванне Аграбы — выдуманага гораду ў мультфільме пра Аладзіна.Па матэрыялах брытанскай прэсы

Сяброўку маньяка амністуюць?

Неверагодна, але факт — адну са шматлікіх «наложніц» Чарльза Мэнсана вырашылі адпусціць з турмы. Нагадаем, Чарльз Мэнсан той самы маньяк, які стварыў у 60-я гады ў Галівудзе секту, што займалася крывавымі забойствамі. Самым вядомае з іх — забойства цяжарнай жонкі рэжысёра Рамана Паланскага. Прымала ў ім удзел і нейкая 21-гадовая Патрысія Крэнвінкл. За гэта ў 1969-м сяброўку Мэнсана судзілі, далі пажыццёвы тэрмін і адправілі ў турму, дзе яна знаходзіцца і сёння. За гады ў турме Патрыцыі чатырнаццаць разоў адмаўлялі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні.
І вось днямі камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні Каліфорніі рэкамендавала змяніць меру стрымання ў дачыненні да Крэнвінкл, якой на гэты час стукнула ўжо 74 гады. Прэса не выключае, што на гэты раз суддзі могуць даць жанчыне свабоду.
Застаецца дадаць, што наш час багаты на амністыі. На днях у Японіі пасля 20-гадовага зняволення на волю выпусцілі Фусако Сігэнобу, заснавальніцу групоўкі «Чырвоная армія Японіі». У 70-я гэтая арганізацыя «праславілася» серыяй узброеных нападаў па ўсім свеце для прыцягнення ўвагі да палесцінскай праблемыПа матэрыялах амерыканскай прэсы

Цяпер яшчэ і «таматны»...

Планета ледзь ачуняла ад пандэміі Сovid-19, як людзей пачалі палохаць воспай малпаў. Але гэта яшчэ не фінал. Услед за воспай малпаў да нас ідзе… «таматавы грып». Паходзіць ён з Індыі, дзе за пару апошніх тыдняў захварэлі амаль 80 чалавек (галоўным чынам, дзеці). Дарэчы, не думайце, што ва ўсім вінаватыя памідоры. Назву «таматавы» грып атрымаў з-за сыпу ў выглядзе падобных на памідоры круглых і чырвоных пухіроў. Яны прысутнічаюць па ўсім целе і выклікаюць невыносны боль. Таксама назіраецца раздражненне рота з-за абязводжвання разам з агульнай ліхаманкай, ванітамі і дыярэяй. У паведамленнях індыйскіх урачоў таксама згадваюцца болі ў суставах. Пра смяротныя выпадкі пакуль не паведамлялася, але вядома, што лекаў ад таматнага грыпу пакуль няма. Такім чынам, лекары могуць палегчыць сімптомы, рэкамендуючы пацыентам хіба што не чапаць тыя пухіры. Між тым еўрапейскія вучоныя не выключаюць з'яўлення новай хваробы на нашым кантыненце.
 Па матэрыялах французскай прэсы