Што цяпер можна і чаго нельга правозіць праз польскую мяжу?

Нядаўна ў сілу ўступіў чарговы пакет санкцый ЕС, які датычыцца таксама і Беларусі. Адразу ж польскія мытнікі прыступілі да абмежаванняў на вываз і ўвоз.

_czyhunka___mytnja__fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas_logo.jpg

Днямі ў «памежных» чатах карыстальнікі пісалі, што пасля надгляду багажу польскія мытнікі разварочвалі беларусаў назад і не прапускалі з пакупкамі ў Беларусь. Абмежаванні звязаныя з новым пакетам санкцый, які ЕС увёў супраць Расіі і Беларусі 29 чэрвеня. Дакумент змяшчае пералік тавараў на больш чым 200 старонак. «Медыязона» вывучыла спіс і правілы вывазу тавараў з ЕС.

Забарона на тавары, «якія ўмацоўваюць прамысловы патэнцыял Беларусі»

Раніцай 4 ліпеня ў чатах, прысвечаных праходжанню беларуска-польскай мяжы з'явіліся паведамленні пра забарону вывазу тавараў з Польшчы. Пра тое, што машыны з таварамі разварочваюць, паведамляў і тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы».

«Забаронена практычна ўсё. Машыны на разварот і едуць здаваць тавар», — пісаў адзін з удзельнікаў суполкі «Брэст-Тэрэспаль».

«14 пакет санкцый, беставарны выезд, новая змена сказала. Назад у РП разгортваюць ўсіх. Там спіс на 200 + лістоў, толькі пару найменняў прахадных. Блытаніна поўная».

29 чэрвеня ЕС увёў новы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Менавіта на яго, мяркуючы з паведамленняў у чатах, і спасылаліся польскія мытнікі.


Глядзіце таксама

У абноўленым дакуменце з'явіўся артыкул 1b; у ім гаворыцца пра забарону прадаваць, пастаўляць, перадаваць або экспартаваць тавары, якія могуць «умацаваць беларускі прамысловы патэнцыял». Забарона распаўсюджваецца на фізічных і юрыдычных асоб, а таксама на любыя беларускія арганізацыі.

Спіс прадукцыі, якая можа ўмацаваць беларускі прамысловы патэнцыял, вельмі вялікі. Сярод тавараў — шпалеры, нажы, смартфоны, картон, пральныя машыны, маніторы, фарба, шпатлёўка і гэтак далей.

У той жа час у новым артыкуле ёсць пункт 11, згодна з якім забарона не прымяняецца да тавараў неваеннага выкарыстання. То-бок, калі вы вязеце дзесяць рулонаў шпалер для сваёй спальні, а не для паклейкі казармаў, гэта значыць, што забарона на вас не распаўсюджваецца.

Санкцыі закранулі і ўвоз прадметаў раскошы. Да такіх ЕС адносіць, напрыклад, труфелі, ікру, цыгары, цыгарылы і дываны даражэй за 300 еўра. Таксама сюды ўвайшла і некаторая электроніка даражэй за 1 тысячу еўра. Напрыклад, фотаапараты або апаратура для радыё. Таксама забаронены ўвоз аўтамабіляў даражэй за 50 тысяч еўра.


Глядзіце таксама

Новыя абмежаванні закранулі і тавары, якія ўвозяцца ў Еўрасаюз. ЕС забараніў куплю і імпарт тавараў, якія дазваляюць Беларусі «дыверсіфікаваць крыніцы даходаў, спрыяючы ўдзелу ў расійскай агрэсіі супраць Украіны». Пад гэтыя забароны трапіла таксама шмат тавараў, уключаючы шампуні, мыла і гэтак далей.

Тым не менш, для асабістага карыстання або для сваякоў ўсе гэтыя тавары везці можна.

Нешта наогул можна прывезці ў Беларусь?

Згодна з новымі санкцыямі ЕС, для фізічных асоб амаль нічога не змянілася. Так, нельга ўвесці труфелі, ікру і іншыя прадметы раскошы. Але, зыходзячы з дакумента, беларусы могуць і далей увозіць тавары з «санкцыйнага» спісу, калі яны не прызначаныя для ваенных мэтаў. Як гэта даказаць — незразумела.

Для ўвозу аўтамабіляў даражэй за 50 тысяч еўра і з аб'ёмам рухавіка больш за 1.9 л, напрыклад, увялі дадатковыя дакументы. Цяпер у чалавека павінна быць даведка ад аўтавытворцы, што ён ведае, хто з'яўляецца канчатковым пакупніком машыны і што ён не супраць пастаўкі аўто ў паказаную краіну. Таксама патрэбныя аплатныя дакументы, якія пацвярджаюць куплю.

У чатах, прысвечаных праходжанню мяжы, некалькі чалавек напісалі, што 5 ліпеня польскія мытнікі не даглядалі багаж.

Рэчы не глядзелі. Два чалавекі яшчэ спрабуюць і ваты аформіць. Ваты адзначылі. Мытнік усё прапусціў. У тым ліку дезики і іншае. Прынамсі гэтых дваіх. Тэхнікі ў іх не было. Кава і ўсякая дробязь"»

Яшчэ адна дзяўчына, якая праходзіла мяжу ў ноч з 2 на 3 ліпеня паведаміла, што мытнікі пацікавіліся, ці новы ў яе ноўтбук у заплечніку.

У чатах, прысвечаных праходжанню мяжы, некалькі чалавек напісала, што польскія мытнікі не даглядалі багаж альбо агляд быў павярхоўны.

«Рэчы не глядзелі. Два чалавекі яшчэ спрабуюць і ваты аформіць. Ваты адзначылі. Мытнік усё прапусціў. У тым ліку дэзікі і іншае. Прынамсі гэтых дваіх. Тэхнікі ў іх не было. Кава і ўсялякая дробязь».

«Праязджалі ноччу, памежніца глядзела машыну павярхоўна, на хімію і драбніцы ўвагі не звярнула, на суседнім канале чалавека папрасіла адкрыць чамадан, мытнікаў не клікала, відаць, калі навідавоку нічога не ляжыць кшталту запчастак, тэхнікі — можна спакойна ехаць».

Яшчэ адна дзяўчына, якая перасякала мяжу ў ноч з 2 на 3 ліпеня, паведаміла, што мытнікі пацікавіліся, ці новы ў яе ноўтбук у заплечніку.


Глядзіце таксама

Камусьці нават удалося аформіць ваты:

«Толькі што адбіваў ваты на аптэку і хімію, без пытанняў адбіла. Спытаў пра адзенне, сказала што не ўсё можна везці. Бытавая тэхніка дакладна пад забаронай, новыя запчасткі дакладна, сказала, не, запчасткі б.у. без ват можна».

Ніякіх тлумачэнняў, як будуць працаваць новыя санкцыі, польскія ўлады пакуль не давалі.

«Медыязона» выдзяліла са спісу пакупкі, пры вывазе якіх у польскіх мытнікаў могуць узнікнуць пытанні — да іх прызначэння і характарыстык:

  • перакіс вадароду,
  • расліны,
  • супрацьтрывожныя і супрацьэпілептычныя лекі (напрыклад, кланазепам, алпразоалам, флуразепам і гэтак далей),
  • будаўнічыя матэрыялы (лакі, фарбы, эмалі, шпатлёўкі, камень, мінеральная вата, чарапіца, азбест, цэгла, керамічная плітка і гэтак далей),
  • бензін, прысадкі для бензіну, прэпараты супраць карозіі, антыфрыз, тармазныя вадкасці,
  • бідэ, унітазы, змыўныя бачкі,
  • новыя шыны для аўтобусаў, грузавікоў і транспарту, які выкарыстоўваецца ў прамысловасці, а таксама адноўленыя і б/у шыны для любога транспарту,
  • драўніна (фанера, драўляныя бочкі і бэлькі, лісты ДВП і гэтак далей),
  • вырабы з паперы і картону, уключаючы шпалеры, скрынкі, крафтавую паперу,
  • тканіны з воўны, бавоўны і сінтэтыкі,
  • б/у адзенне і коўдры, уключаючы галаўныя ўборы і абутак,
  • духоўкі, машыны для сушкі і хімчысткі,
  • электрычныя пераносныя лямпы,
  • смартфоны, мікрафоны, гучнагаварыцелі, гуказапісвальная апаратура і апаратура для радыёвяшчання, тэлевізійныя камеры, лічбавыя фотаапараты і відэакамеры,
  • аб'ектывы для фотаапаратаў, біноклі, кінакамеры, праектары, компасы.