Швейцарыя. Канец нейтралітэту?

У швейцарскім палітыкуме набірае папулярнасць ідэя скончыць з палітыкай нейтралітэту, якую краіна праводзіць ледзь не з часу заснавання дзяржавы.

1a46becc_97a9_4f6e_8eec_a48aa6375129_w1023_r1_s.jpg


Такія думкі стымулявала, як ні дзіўна, вайна ў Сірыі, якую рэгулярна асуджвае швейцарскі парламент. Падчас дэбатаў некаторыя парламентарыі заклікалі калегаў задумацца, ці можна падобнымі паперкамі прымусіць бакі канфлікту распачаць дыялог. Ці не варта далучыцца да антытэрарыстычнай кааліцыі? 

Пры гэтым дэбаты пайшлі яшчэ далей. Шэраг палітыкаў кажа, што нейтралітэт на самай справе не з’яўляецца гарантыяй ад акупацыі. 

Тое, што Швейцарыя не была атакаваная ў часы Першай і Другой сусветных войнаў — гэта выключна шчаслівы выпадак. Пра гэта сведчыць лёс Бельгіі і Даніі, якія таксама абвясцілі нейтралітэт, аднак усё роўна былі захопленыя немцамі. 

Аднак самы цікавы тэзіс на карысць далучэння Швейцарыі да нейкага геапалітычнага блоку — актуальная сітуацыя ў свеце. Сцвярджаюць, што Еўрасаюз так ці інакш падзеліцца на два блокі краінаў — аматараў еўраінтэграцыі і яе праціўнікаў. Супрацьстаянне паміж гэтымі блокамі, маўляў, непазбежнае, і яго ахвярай можа стаць Швейцарыя, якая заклапочаная сваім нейтралітэтам.

Паводле швейцарскай прэсы