The New York Times: Усё ж такі 1937?

«Наколькі ўсё дрэнна, на самой справе?», — гэтае пытанне задаюць тым з нас, хто піша пра Расію, жыве ў Расіі ці думае пра Расію. У яго ёсць варыянты: «Цяпер таксама дрэнна, як было да перабудовы?» «Пуцін гэткі ж дрэнны, як Сталін?»



putin11.jpg

І рытарычны «кароль» ўсіх гэтых пытанняў: «Усё ж такі 1937?» Спасылка на год, які многія лічаць пачаткам Вялікага тэрору Сталіна, ці самым страшным годам у памяці расійцаў.

У сваім артыкуле «Усё ж такі 1937?», апублікаваныі на сайце газеты TheNewYorkTimes, Маша Гесэн піша, што ў людзей розныя прычыны для такіх пытанняў. Тыя, хто не з’яўляецца грамадзянамі Расіі, хочуць зразумець навіны, разгледзець падзеі ў кантэксце і вымераць правільнасць іх уласнай рэакцыі. Расійцы часцей задаюць пытанні, пра сябе і іншых, больш настойліва. Усё настолькі дрэнна, што пара кідаць усё і бегчы з краіны? Вядома, калі б у 1937-м гэта было магчыма, эміграцыя была б мудрым выбарам для многіх людзей. У гэтыя дні многія выбітныя расійцы з’язджаюць — зусім нядаўна, Ілля Панамароў, адзіны член расійскага парламента, які галасаваў супраць далучэння Крыма, заявіў, што пагрозы вымусілі яго пераехаць у Злучаныя Штаты некалькі месяцаў таму. Менш вядомыя расійцы пытаюцца, ці варта ім таксама турбавацца.

Кожная новая падзея выклікае новы раўнд пытанняў. Няўжо забойства апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова было сігналам пра пачатак новай, больш палохаючай эпохі? Няўжо гэта было паведамленнем пра нешта горшае, чым забойства апазіцыйнай журналісткі Ганны Паліткоўскай, здзейсненае ў 2006 годзе? Наколькі ўсё дрэнна, на самай справе?

Дырэктар тэатра ў Новасібірску звольнены за пастаноўку оперы Вагнера, якую праваслаўная царква лічыць абразлівай. Ці азначае гэта, што краіна вяртаецца да паўнавартаснай цэнзуры? Усё гэтак жа дрэнна, як было да перабудовы?

У Ніжагародскай вобласці малады брытанскі акадэмік, які праводзіў даследаванні ранніх расійскіх рэвалюцыйных рухаў 20-га стагоддзя, быў абвінавачаны ў шпіянажы і дэпартаваны. Маці сямёх дзяцей абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і ненадоўга арыштавалі за распаўсюд чутак, якія яна пачула ў грамадскім транспарце (абвінавачванні былі знятыя). Гэта вяртанне да шпіёнскай параноі 1930-х, 40-х і 50-х гадоў? Пуцін настолькі ж дрэнны, як Сталін?

Школьны настаўнік у Арлоўскай вобласці знаходзіцца пад следствам, і яму пагражае турэмны тэрмін за напісанне верша пра Украіну. Аб меркаваным злачынстве паведамілі яго калегі, і ўлады прызналі верш «экстрэмісцкім». Усё ж такі 1937?

Напэўна, для кожнай краіны натуральна і нават правільна суадносіць бягучыя падзеі з уласнай гісторыяй. Праблемай Расіі з’яўляецца тое, што яе гісторыя ўсталёўвае празмерна нізкую планку. Сёння сотні тысяч людзей не прысуджаюць да смерці за ўяўныя злачынствы — так што не, зараз не 1937-мы, зменшага, пакуль. Законы аб шпіянажы і дзяржаўнай здрадзе тлумачацца прыкладна так жа, як падчас чыстак, але, здаецца, яны закранулі не больш чым пару дзясяткаў чалавек — так што не, Пуцін не такі дрэнны, як Сталін.

Усё яшчэ існуюць некаторыя незалежныя СМІ, хоць яны з усяе моцы спрабуюць выжыць, і няма ніякай юрыдычна ўсталяванай цэнзуры ў строгім сэнсе: дзяржаўныя служачыя не правяраюць артыкулы, перш чым яны будуць апублікаваныя або размешчаны ў Інтэрнэце. Няма недахопу харчавання — калі не лічыць дэфіцыт добрага сыру з-за сустрэчных эканамічных санкцый Расіі супраць Еўрапейскага Саюза. І, нягледзячы на эканамічны спад, буйныя расійскія гарады не страцілі бляск росквіту. Нядаўна сапраўды былі ўведзеныя некаторыя абмежаванні на замежныя паездкі, але большасць расійцаў могуць свабодна выязджаць за мяжу. Так што не, усё не так дрэнна, як было да перабудовы.

Страшным і забіваючы душу стала забойства Нямцова для тых, хто выступае супраць Пуціна. Яно, верагодна, з’яўляецца яшчэ адным крокам у павольным зніжэнні, а не падзенні ў прорву. Апошнім, бачна, палітычным забойствам, якое выклікала падобныя пачуцці адчаю і страху, было забойства Паліткоўскай, і гэта адбылося больш за восем гадоў таму. Цалкам магчыма, што пройдуць гады, перш чым адбудзецца наступнае такое забойства. Гэты жудасны разлік можа быць заспакаяльным для многіх людзей.

niemcov.jpg

Хоць Пуцін многае зрабіў для аднаўлення ідэалагічных механізмаў таталітарнай сістэмы, Расія не кіруецца з дапамогай татальнага тэрору. Гэта, хутчэй, краіна, якая гучыць як таталітарная, калі кажа праз свае СМІ, ці нават праз большасць сваіх грамадзян, але яна яшчэ не падавіла ўсю грамадскую прастору і не абмежавала ўсе віды дзейнасці. Расійцы ведаюць, — і некаторыя расійцы на самой справе памятаюць, — што ўсё можа быць значна горш. Праблема з гэтым веданнем, і звязанымі з ім пытаннямі ў тым, што яно можа прымусіць жыццё ў Расіі здавацца памяркоўным ў параўнанні з мінулым.

Прынамсі, да наступнага стрэлу, суда, дэпартацыі або забойства.