Дзярждэп ЗША: кантактная група — гэта добра, але мы чакаем рэальных крокаў, а не заяў

Афіцыйны Вашынгтон падтрымлівае перамоўны працэс у фармаце трохбаковай кантактнай групы, накіраваны на выкананне дасягнутых Мінскіх дамоўленасцей, але адзначае неабходнасць рэалізацыі падпісаных пагадненняў Расіяй і баявікамі, якіх яна падтрымлівае.



gosdep_usa.jpg

Пра гэта заявіў у сераду на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джэф Ратка, перадае Укрінформ.

«Мы падтрымліваем гэты працэс (працу трохбаковай кантактнай групы — рэд.) і лічым, што гэта з’хяўляецца важнай часткай рэалізацыі Мінскіх пагадненняў», — падкрэсліў прадстаўнік Дзярждэпа.

Адказваючы на просьбу ацаніць апошнюю сустрэчу групы ў Мінску, ён адзначыў, што Дзярждэп «пакуль не мае выразных пацверджанняў аб выніках гэтых перамоваў».

У той жа час, паводле яго слоў, любыя крокі, скіраваныя на тое, каб дапамагчы рэалізаваць Мінскія пагаднення і знізіць узровень гвалту ў рэгіёне пасля ўвядзення рэжыму спынення агню, — гэта «добрыя крокі».

Пры гэтым Ратка падкрэсліў, што менавіта Расія і баевікі, якіх яна падтрымлівае, «не выканалі свае абавязацельствы ў рамках Мінскіх дамоўленасцяў».

У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што Захад чакае «рэальных крокаў па выкананні, а не проста заяў».