Туркменістан. Краіна суботнікаў
Калі сто гадоў таму Уладзімір Ленін прыдумаў суботнікі, наўрад ці ён уяўляў, наколькі далёка пойдзе яго ініцыятыва ў сучасным Туркменістане.
![plakaty_na_subbotnik_1.jpg plakaty_na_subbotnik_1.jpg](/img/v1/images/plakaty_na_subbotnik_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Работнікаў дзяржустаноў і прыватных прадпрыемстваў Ашхабада ўжо месяц штодня выводзяць на суботнікі. Пры гэтым праца на суботніку (звычайна гэта ўборка смецця і падмятанне вуліц) не вызваляе людзей ад выканання прамых абавязкаў. Пасля некалькіх гадзін прыборкі тэрыторыі яны павінны вярнуцца і адпрацаваць належныя ім восем гадзін.
У выніку працоўны дзень можа расцягвацца да 12 гадзін. Удзел у суботніках хоць і з’яўляецца афіцыйна добраахвотным, але ў выпадку адмовы ад грамадскай працы людзям пагражаюць звальненнямі. Выключэнняў не робяць ні супрацоўнікам сталага веку, ні маці малалетніх дзяцей.
Адно з самых інтрыгуючых пытанняў — навошта рэгулярна арганізоўваць такія прыборкі, калі вуліцы пасля першага суботніка і так дастаткова чыстыя. Адказу няма. Затое ёсць жорсткая інструкцыя зверху: рэгулярна выходзіць на суботнікі да дня святкавання 140-годдзя Ашхабада — 25 траўня.
Паводле туркменскай прэсы