У Крыме пераследуюць журналістаў

Праваабаронцы заклікаюць міжнародную грамадскасць звярнуць увагу на праблему.

7b8f07e3_7b34_4fb2_b4e0_7faebe7451af.file

У Крыме працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзян, якія ідэнтыфікуюць сябе з Украінай. Расійскія ўлады абмяжоўваюць свабоду слова і крытыку ў свой адрас.

Пад удар трапілі актывісты «Крымскай Салідарнасці», якіх затрымалі расійскія спецслужбы ды абвінавацілі ў тэрарызме. Суд стаў на бок спецслужбаў і загадаў арыштаваць 23 асобы, ім пагражае ад 10 да 20 гадоў турмы і вялізарныя штрафы.

Арганізацыя заклікала замежныя СМІ і праваабарончыя арганізацыі звярнуць увагу на пераслед грамадзянскіх журналістаў на анексаваным паўвостраве.

Больш за палову арыштаваных — гэта актывісты «Крымскай Салідарнасці». Дадзеная арганізацыя была заснаваная ў 2016 годзе для падтрымкі сем'яў рэпрэсаваных крымскіх татар. У рамках групу працуе сетка так званых стрымераў, якія запісвалі на мабільныя тэлефоны падзеі, звязаных з палітычнымі вязнямі і парушэннямі правоў чалавека з боку ўладаў Крыма.

У заяве, апублікаванай на Facebook, падкрэсліваецца, што затрыманыя актывісты выконвалі функцыі грамадзянскіх журналістаў, іх запісы і допісы ў сацыяльных сетках часта бывалі адзінай крыніцай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Крыме.

Аўтары звароту таксама прапанавалі прызнаць арыштаваных актывістаў сябрамі міжнародных арганізацый журналістаў, і прыраўняць рэпрэсіі супраць іх да нападу на журналістаў.

www.radyjo.net