У Грэцыі — новы прэзідэнт

Кансерватар Пракопіс Паўлопулас, былы міністр унутраных спраў, абраны новым прэзідэнтам Грэцыі. Парламент Грэцыі ў сераду, 18 лютага, прызначыў яго на пасаду ў першым жа туры галасавання.



pavlopulos.jpg

Партрэт сівога мужчыны ў касцюме

Тое, што выбар упаў на Паўлопуласа, стала сюрпрызам. Да гэтага часу фаварытам лічыўся іншы кансерватыўны кандыдат: еўракамісар Дзімітрыс Аврамопулас. Аднак, па ўсёй бачнасці, гэты перакананы прыхільнік ліберальнай эканомікі і віцэ-прэзідэнт апазіцыйнай партыі «Новая дэмакратыя» не карыстаецца дастатковымі сімпатыямі левага электарату, піша «Дойчэ Велле».

Афінская газета «Неа» адзначае, што высунуўшы кандыдатуру Паўлопуласа, прэм'ер-міністр Цыпрас выклікаў некаторую збянтэжанасць. У той жа час «пасля прэзідэнцкіх выбараў 1995 года ў Грэцыі выстаялася дэмакратычная традыцыя, згодна з якой кіруючая партыя прапануе ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта краіны апазіцыйнага палітыка. Вельмі ўцешна, што прэм’ер-міністр Цыпрас працягнуў гэтую традыцыю», падкрэслівае палітолаг Янніс Прэтэндзерыс у інтэрв’ю тэлеканалу Mega.

Паўлопулас лічыцца даверанай асобай былога прэм’ер-міністра краіны Костаса Караманліса, пры ім — з 2004 па 2009 гады — ён займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. Сяброўства паміж імі была гэткім цесным, што Паўлопулас неаднаразова заяўляў, што і ён пакіне палітыку, калі Караманліс сыйдзе ў адстаўку. Аднак слова ён свайго не стрымаў: нягледзячы на тое, што яго палітычны заступнік ў 2009 годзе прайграў парламенцкія выбары і з тых часоў існуе ў палітыцы «на запасных ролях», Паўлопулас заставаўся ў парламенце краіны да студзеня 2015 года.

Паўлопулас, які атрымаў навуковую ступень кандыдата навук у Францыі, быў міністрам унутраных спраў у той час, калі ў канцы 2008 года Грэцыю захліснула беспрэцэдэнтная хваля гвалту, выкліканая гібеллю ў Афінах ад кулі паліцэйскага 15-гадовага падлетка. Тады Паўлопуласа абвінавачвалі ў тым, што ён недастаткова жорстка выступіў супраць пагромшчыкаў. Сам ён заяўляў, што выкарыстаў тактыку дээскалацыі, якая, дарэчы, на самай справе спрацавала і дазволіла пазбегнуць новых ахвяр.

Высокая цана папулярнасці

Прэм’ер Цыпрас кажа пра «дэмакратычны нюх» Паўлопуласа і пра тое, што ён карыстаецца шырокай падтрымкай «як у грамадстве, так і ў парламенце». Гэтая падтрымка была набытая дарагой цаной, бо кансерватыўны палітык цалкам відавочна актыўна садзейнічаў раздуванню грэцкага бюракратычнага апарата. Па дадзеных газеты «Неа», Паўлопулас за час знаходжання на пасадзе міністра стварыў у дзяржапараце 865.132 новых працоўных месцаў. Фінансавыя наступствы падобнага раздзімання апарата да гэтага часу даюць пра сабе ведаць і ўскладняюць перамовы паміж Грэцыяй і «тройкай» крэдытораў», — адзначае афінскі тэлеканал Skai.

Дыстанцыявацца ад ненавіснай «тройкі»

Сімпатыі левага электарату Паўлопулас мог заслужыць, перш за ўсё, дзякуючы таму, што ў мінулым адназначна дыстанцаваўся ад жорсткіх мер эканоміі, якія зацвердзіла бягучая праграма па выратаванні Грэцыі. У канцы 2014 года ён выступіў з крытыкай ЕС, МВФ і ЕЦБ — членаў так званай «тройкі» крэдытораў, — якія нібыта націснулі на тагачаснага кансерватыўнага прэм’ер-міністра Антоніса Самараса і дамагліся анулявання спрэчнага закона аб спісанні часткі даўгоў прыватных крэдытораў. Акрамя таго, Паўлопулас назваў уведзены пры ўрадзе Самараса новы падатак на нерухомасць «супярэчным канстытуцыі».

Самарас, аднак, не адрозніваецца злапамятнасцю: адразу пасля вылучэння свайго аднапартыйца Паўлопуласа ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, былы прэм’ер ясна даў зразумець, што кансерватары «зразумела» прагаласуюць ў парламенце за яго. Таму само галасаванне стала ў выніку просты фармальнасцю.