У Назарбаева таксама ёсць сын
Нурсултан Назарбаеў нечакана з’явіўся на публіцы разам з хлопчыкам, якога лічаць яго сынам і нават магчымым пераемнікам.
У нядзелю, 4 сакавіка, хакейны клуб “Барыс з Астаны ў рамках Кантынентальнай хакейнай лігі на Кубак Гагарына выйграў з лікам 3:2 другі матч у магнітагорскага
“Металурга. Такая падзея не магла не пацешыць казахстанскіх заўзятараў, аднак не перамога клуба стала галоўнай сенсацыяй: на матч нечакана прыехаў прэзідэнт Казахстана з хлопчыкам
гадоў сямі-васьмі.
Нурсултан Назарбаеў нечакана з’явіўся на публіцы разам з хлопчыкам, якога лічаць яго сынам і нават магчымым пераемнікам.
У нядзелю, 4 сакавіка, хакейны клуб “Барыс з Астаны ў рамках Кантынентальнай хакейнай лігі на Кубак Гагарына выйграў з лікам 3:2 другі матч у магнітагорскага
“Металурга. Такая падзея не магла не пацешыць казахстанскіх заўзятараў, аднак не перамога клуба стала галоўнай сенсацыяй: на матч нечакана прыехаў прэзідэнт Казахстана з хлопчыкам
гадоў сямі-васьмі.
Тое, што гэтае дзіця Нурсултану Назарбаеву не чужое, стала відавочна па паводзінах гаранта: прэзідэнт абдымаў хлопчыка, пазіраваў з ім свайму асабістаму фатографу на фоне гуляючых хакеістаў. Потым то
капялюшык папраўляў, то куртачку, то распавядаў штосьці. А пасля фінальнага свістку, узяўшы дзіця за руку, выйшаў са сваёй світай. На думку большасці, гэты малы — сын Нурсултана Абішавіча ад
апошняга раману.
Дасюль вакол таго раману ходзяць шмат супярэчлівых плётак. Нагадаем, што 11 мая 2009 года адзін з самых вядомых палітычных часопісаў Еўропы — нямецкі “Spiegel —
даў слова Рахату Аліеву, былому зяцю Назарбаева. Сярод іншага Аліеў расказаў нямецкім журналістам пра нараджэнне ўвесну 2005 года ў Турцыі сына Назарбаева, якога завуць Султанам. Яго маці —
новая жонка Назарбаева Асель, былая міс Казахстан.
Па словах таго ж Аліева, нараджэнне сына ў Назарбаева было часткай спецыяльнай аперацыі — даць прэзідэнту нашчадка па мужчынскай лініі (усе дзеці Назарбаева ад папярэдніх шлюбаў —
дзяўчынкі), які мог бы ў 2030 (!) годзе заняць пасаду кіраўніка дзяржавы. Больш таго, з улікам узросту Назарбаева, якому за 70 гадоў, дзіця давялося нараджаць з дапамогай прабіркі. Для гэтага Асель
быццам накіравалі ў сакрэтную медычную лабараторыю ў Турцыі. Праўда, адразу ўзнікла правакацыйная чутка, што прабіркі не спатрэбілася. Быццам функцыі сапраўднага бацькі выканаў адзін з калег Асель па
шоў-бізнэсу.
Такія спекуляцыі наконт існавання ў Назарбаева сына і абставін яго нараджэння з’явіліся на глебе татальнага маўчання афіцыёзу. Было відавочна, што ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі нейкі час
папросту не ведалі, як падаць сенсацыйную навіну. Па-першае, факт яшчэ аднаго шлюбу не вельмі пасуе іміджу кіраўніка дзяржавы. Па-другое, навіна пра сыход Назарбаева са старой сям’і значыла
разрыў адносін з першай жонкай, якая мае трох дзяцей. Хоць тыя дзеці і цалкам забяспечаныя, такі ўчынак не вітаецца.
Аднак у выніку Назарбаеў пераступіў праз традыцыю. У ліпені 2010 года стала вядома пра афармленне афіцыйнага разводу. Такім чынам, былая першая лэдзі Сара Алпысаўна перастала быць яго жонкай. Праўда,
новая першая лэдзі Асель Ісабаева дасюль на публіцы таксама не з’явілася. Відавочна, што аўдыторыю толькі рыхтуюць да такога “сюрпрызу.
Першым, аднак, было вырашана прадставіць хлопчыка. 1 верасня 2011 года інтэрнэт Казахстана ўзарвала навіна пра тое, што прэзідэнт адвёў свайго сына ў першы клас. Прэс-служба прэзідэнта паведаміла,
што Нурсултан Назарбаеў наведаў школу-пансіянат “Хейлібэры Астана, дзе быццам будзе вучыцца яго сын.
Міжнародная школа “Хейлібэры Астана, як сцвярджае інфармацыя з яе сайту, размешчана на ўчастку 12,7 гектара і разлічана на 1000 вучняў. Навучальны план заснаваны на брытанскай
праграме, але з улікам казахстанскіх стандартаў адукацыі і патрабаванняў патрыятычнага выхавання. У школе акрамя класічных брытанскіх прадметаў выкладаюцца казахская мова, літаратура, гісторыя і
геаграфія Казахстана. Кошт навучання — 25–30 тысяч долараў на год.
Праўда, па інфармацыі казахскай прэсы, Султан спачатку павінен быў пайсці ў школу ў Лондане. Шчаслівы бацька, як сцвярджалася, нават набыў і адрамантаваў раскошны асабняк у брытанскай сталіцы, у
якой, быццам, павінна была засяліцца яго новая жонка з нашчадкам. Увогуле, усё ішло добра, але ў апошні момант штосьці не заладзілася.
Пасля візіту ў “Хейлібэры Астана хаваць пераемніка ўжо не было сэнсу, і прэзідэнт Назарбаеў, падобна, рызыкнуў паказаць малога публіцы. Але чаму менавіта зараз? Казахі гадаюць:
няўжо Нурсултан вырашыў ужо сёння пачаць аперацыю “Пераемнік?
Апошнім часам, асабліва пасля расстрэлаў нафтавікоў у Жанаазене, узніклі чуткі, што другі прэзідэнт у гісторыі краіны можа з’явіцца раней. Называюцца таксама прэтэндэнты ў кандыдаты.
Напрыклад, кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі (КНБ) і блізкі сябар прэзідэнта — Нуртай Абыкаеў. Або прэм’ер-міністр Карым Масімаў ці кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта —
Аслан Мусін. Не выключаюць кандыдатуры любімага зяця прэзідэнта Цімура Кулібаева.
Сцвярджаюць, што галоўным фактарам перагляду каляндарнага плана перадачы ўлады ў Астане стала пазіцыя Расіі, якая незадаволеная адсутнасцю ў Казахстане механізму пераемнасці ва ўнутранай і знешняй
палітыцы. Без гэтага праект Еўразійскага саюза, у якім важную ролю адыгрывае Казахстан, выглядае дастаткова рызыкоўным.
Быццам Маскву вельмі ўразілі хваляванні ў Жанаазене. Дынаміка падзей вакол страйку нафтавікоў і відавочныя памылкі, зробленыя ў кіраўніцтве, пацвярджаюць тэзіс: палітычны клас Казахстана аказваецца
няздольным рэагаваць на запыты грамадства і кіраваць складанай і разнастайнай сацыяльнай сістэмай постсавецкага Казахстана.
Яшчэ адна магчымая прычына пачатку аперацыі “Пераемнік звязана з тым, што Астана вырашыла наняць былога брытанскага прэм’ера Тоні Блэра на пасаду кіраўніка групы
кансультантаў, якія будуць распрацоўваць для Казахстана праграму эканамічных рэформаў. Па некаторых дадзеных, новы дарадца будзе атрымліваць не менш за восем мільёнаў фунтаў стэрлінгаў на год.
Аднак казахскі палітыкум і экспертная супольнасць не вераць у тое, што роля Блэра будзе зводзіцца выключна да функцый эканамічнага кансультанта. Спецыфікі казахскай эканомікі ён не ведае. Затое ў яго
вялікі аўтарытэт сярод заходніх палітыкаў, і цалкам магчыма, што мэта яго прыцягнення аказаць уздзеянне на еўрапейскую думку. Гэта версія пра “перазагрузку рэнамэ Назарбаева
дастаткова цікавая, паколькі 12 сакавіка нечакана для ўсіх на волю выпусцілі Наталлю Сакалову — юрыста прафсаюзу нафтавікоў Жанаазена. У маі мінулага года яна атрымала 6 гадоў турмы за
“прапаганду сацыяльнага канфлікту. Нечакана яе тэрмін замянілі на тры гады ўмоўнага зняволення.
Адным словам, з’яўленне на публіцы маленькага пераемніка, якое супала з важнымі падзеямі ў палітычным жыцці краіны, успрымаюць як пачатак нейкай маштабнай палітычнай рэформы. Праўда, пакуль
мэты аперацыі і функцыі хлопчыка ў гэтай схеме не зразумелыя. Ключавое значэнне тут будуць адыгрываць выбары прэзідэнта 2016 года. Застаецца сказаць, што палітолагі даюць рэжыму Назарбаева
5–6 гадоў. Пасля, з улікам яго ўзросту, ён можа цалкам згубіць разуменне працэсаў і нарабіць памылак.