Уйгурскія «лагеры перавыхавання» ў асобах: расследаванне «Бі-бі-сі»

З кампутарных сервераў паліцыі ў Сіньцзяні былі скрадзеныя тысячы фаотаздымкпў, зробленых у звышсакрэтнай кітайскай сістэме масавага ўтрымання пад вартай. У гэтых матэрыялах, якія трапілі ў распараджэнне «Бі-бі-сі», ёсць таксама доказы існавання палітыкі, паводле якой па тых, хто спрабуе збегчы, адкрываюць агонь на паражэнне.

_124887610_976x549comp.jpg.webp


«Паліцэйскія файлы Сіньцзяна» былі перададзеныя «Бі-бі-сі» ў пачатку гэтага года. Была праведзеная шматмесячная праца па ўстанаўленні іх сапраўднасці. Уцечка дае новыя важныя звесткі пра інтэрнаванне уйгураў і іншых цюркскіх меншасцей рэгіёна.
Публікацыя файлаў супала па часе з прыбыццём у Кітай Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет для правядзення азнаямленчай паездкі па Сіньцзяні. Крытыкі кітайскага ўрада асцерагаюцца, што праграма яе візіту будзе жорстка кантралявацца ўладамі.
Паліцэйскія файлы ў беспрэцэдэнтных падрабязнасцях раскрываюць выкарыстанне Пекінам «лагераў перавыхавання» і звычайных турмаў як двух асобных, але звязаных паміж сабой сістэм масавага затрымання уйгураў. Яны выклікаюць сур'ёзныя сумневы ў праўдзівасці звестак пра іх, што публікуюцца кітайскімі ўладамі.
Сцвярджэнні ўрада пра тое, што лагеры перавыхавання, пабудаваныя ў Сіньцзяні з 2017 года, з'яўляюцца не чым іншым, як «школамі», уступаюць у відавочную супярэчнасць з унутранымі паліцэйскімі інструкцыямі, спісамі ахоўнікаў і выявамі зняволеных, што раней нідзе не публікаваліся.
Шырокае выкарыстанне абвінавачанняў у тэрарызме, па якіх тысячы людзей апынуліся ў турмах, паўстае як падстава для інтэрнавання, а ў паліцэйскіх дакументах выяўляецца мноства адвольных і празмерна жорсткіх прысудаў.
Дакументы ўяўляюць сабой адно з самых пераканаўчых на сённяшні дзень сведчанняў палітыкі, накіраванай супраць практычна любой праявы уйгурскай ідэнтычнасці, культуры ці веры — а таксама і таго, што ланцужок прыняцця рашэнняў па гэтых пытаннях ідзе ўверх аж да кітайскага лідара Сі Цзіньпіна.
Узламаныя файлы ўтрымліваюць больш за 5 тысяч фотаздымкаў уйгураў, знятых паліцэйскімі ў перыяд са студзеня па ліпень 2018 года.
З іншых даных выніае, што не менш за 2884 з іх былі затрыманыя.
Што ж тычыцца тых, хто праходзіць па спісах у «лагерах перавыхавання», існуюць прыкметы таго, што яны знаходзяцца там зусім не па сваёй волі — нягледзячы на заявы кітайскіх уладаў.

50-гадовая Хавагуль Тэвекул была затрыманая для перавыхавання ў кастрычніку 2017 г. Прычына не пазначаная

50-гадовая Хавагуль Тэвекул была затрыманая для перавыхавання ў кастрычніку 2017 г. Прычына не пазначаная


На некаторых фотаздымках, знятых у лагерах перавыхавання, бачныя ўзброеныя дубінкамі ахоўнікі.
Тым не менш, высокапастаўленыя кітайскія чыноўнікі нястомна адпрэчваюць падазрэнні аб прымусовым утрыманні ў лагерах.
«Адукацыйныя і навучальныя цэнтры ў Сіньцзяні — гэта школы, якія дапамагаюць людзям вызваліцца ад экстрэмізму», — сказаў міністр замежных спраў Кітая Ван І ў 2019 годзе.

Ільхам Ісмаіл, 30 гадоў, затрыманы для перавыхавання, люты 2018 г. Прычына не пазначаная

Ільхам Ісмаіл, 30 гадоў, затрыманы для перавыхавання, люты 2018 г. Прычына не пазначаная


Многія былі затрыманыя толькі за звычайныя знешнія прыкметы сваёй ісламскай веры або за наведванне краін, дзе большасць насельніцтва — мусульмане.

Таджыгуль Тахір, 60 гадоў, была затрыманая для перавыхавання, кастрычнік 2017 г. Абвінавачаная ў «незаконнай пропаведзі»

Таджыгуль Тахір, 60 гадоў, была затрыманая для перавыхавання, кастрычнік 2017 г. Абвінавачаная ў «незаконнай пропаведзі»


На фотаздымку Таджыгуль Тахір на заднім плане можна разглядзець людзей з дубінкамі. Гэта добры прыклад шырока распаўсюджанага выкарыстання ўладамі так званай «віны па асацыяцыі».
У дакументах яе сын апісваецца як чалавек з «трывалымі рэлігійнымі поглядамі», таму што ён не зжывае алкаголь і не паліць. У выніку ён трапіў у турму на 10 гадоў па абвінавачанні ў тэрарызме.
Але Таджыгуль фігуруе ў спісе «сваякоў затрыманых» — сярод тысяч тых, хто трапіў пад падазрэнне з-за «злачынстваў» іх сем'яў.

Гэты калаж сабраны з 2884 фотаздымкаў затрыманых

Гэты калаж сабраны з 2884 фотаздымкаў затрыманых

Гэтыя фотаздымкі — унікальная справаздача аб тым, як цэлыя пласты уйгурскага грамадства адзін за адным апынуліся ў лагерах і турмах.

Малодшай з затрыманых, Рахілі Амер, на момант затрымання было ўсяго 15 гадоў

Малодшай з затрыманых, Рахілі Амер, на момант затрымання было ўсяго 15 гадоў


Паліцэйскія файлы Сіньцзяна (гэтая назва выкарыстоўваецца кансорцыумам міжнародных журналістаў, часткай якога з'яўляецца і «Бі-бі-сі») ўтрымліваюць дзясяткі тысяч выяў і дакументаў.

Найстарэйшай, Аніхан Хаміт, на момант затрымання было 73 гады

Найстарэйшай, Аніхан Хаміт, на момант затрымання было 73 гады


Яны ўключаюць сакрэтныя выступленні высокапастаўленых афіцыйных асоб, унутраныя паліцэйскія інструкцыі і інфармацыю пра персанал, падрабязнасці інтэрнавання больш за 20 тысяч уйгураў, а таксама фотаздымкі з засакрэчаных месцаў.
Крыніца, якая перадала файлы журналістам, сцвярджае, што ўзламала і загрузіла іх з некалькіх кампутарных сервераў паліцыі ў Сіньцзяні, а затым перадала іх доктару Адрыяну Зенцу, навуковаму супрацоўніку амерыканскага Мемарыяльнага фонду ахвяр камунізму. Зенц ужо трапіў пад санкцыі кітайскіх уладаў за яго расследаванні таго, што адбываецца ў Сіньцзяні.

Рэдкая выява ўнутры цэнтра ўтрымання пад вартай. Відаць, так уйгураў «перавыхоўваюць»

Рэдкая выява ўнутры цэнтра ўтрымання пад вартай. Відаць, так уйгураў «перавыхоўваюць»


Доктар Хенц падзяліўся файламі з «Бі-бі-сі». Хоць мы змаглі звязацца з крыніцай уцечкі наўпрост, яна пажадала застацца неназванай.
Даціроўка дакументаў заканчваецца канцом 2018 года — магчыма, справа ў выдадзенай у пачатку 2019 года дырэктыве, якая робіць больш жорсткімі стандарты шыфравання. Гэта магло зрабіць больш свежыя файлы недаступнымі для ўзлому.
Зенц напісаў артыкул пра паліцэйскія файлы Сіньцзяна для часопіса Еўрапейскай асацыяцыі кітаязнаўства і размясціў у інтэрнэце поўны набор выяў затрыманых і некаторыя іншыя доказы.
«Матэрыял неадрэдагаваны, сыры, разнастайны. У нас ёсць усё, — сказаў ён «Бі-бі-сі». — Ёсць канфідэнцыйныя дакументы, ёсць стэнаграмы выступленняў, у якіх лідары свабодна гавораць пра тое, што яны на самой справе думаюць. Ёсць электронныя табліцы і малюнкі. Гэта зусім беспрэцэдэнтна і рве ўсю абгортку кітайскай прапаганды».
Паліцэйскія файлы Сіньцзяна ўтрымліваюць яшчэ адзін набор дакументаў, якія нават лепш за фотаздымкі затрыманых выкрываюць турэмную сутнасць лагераў перавыхавання, якія, паводле сцвярджэння Пекіна, з'яўляюцца «добраахвотнымі навучальнымі ўстановамі».
У зборы ўнутраных паліцэйскіх пратаколаў апісваецца пастаянная наяўнасць узброеных ахоўнікаў на ўсіх участках лагераў, размяшчэнне кулямётаў і снайперскіх гнёздаў на вартавых вышках, а таксама наяўнасць палітыкі стральбы на паражэнне ў дачыненні да тых, хто спрабуе бегчы.
Павязкі на вочы і кайданы абавязковыя для любога «студэнта», які перамяшчаецца паміж установамі ці нават у бальніцу.

_124888123_1000ximg_7742.jpg.webp


На працягу дзесяцігоддзяў у Сіньцзяні раслі сепаратысцкія настроі, выліваліся ў спарадычны гвалт. Дзяржава паступова зрабіла больш жорсткім кантроль над правінцыяй.
Але ў 2013 і 2014 гадах два смяротныя напады на пешаходаў і пасажыраў у Пекіне і горадзе Куньмін на поўдні Кітая, у якіх урад абвінаваціў уйгурскіх сепаратыстаў і радыкальных ісламістаў, выклікалі рэзкі зрух у палітыцы.
Дзяржава пачала лічыць праблемай саму уйгурскую культуру, і ўжо праз некалькі гадоў на спадарожнікавых фотаздымках сталі з'яўляцца сотні гіганцкіх «лагераў перавыхавання», у якія уйгураў адпраўлялі без суду.
У якасці яшчэ аднаго метаду кантролю турэмная сістэма Сіньцзяна таксама была значна пашыраная, асабліва перад абліччам міжнароднай крытыкі, якая пастаянна расце, з нагоды адсутнасці нармальнага судовага працэсу ў лагерах.
Гэты двайны падыход найбольш ярка бачны ў наборы з 452 электронных табліц, у якіх утрымліваюцца імёны, адрасы і ідэнтыфікацыйныя нумары больш за чвэрць мільёна уйгураў і звесткі пра тое, хто з іх і за што быў затрыманы і ў якім тыпе ўстановы ўтрымліваецца.
Дакументы малююць карціну бязлітаснага інтэрнавання як у лагерах, так і ў турмах, дакументуючы прадузятае стаўленне кітайскіх чыноўнікаў, дасланых углыб рэгіёна для адвольнага затрымання тысяч людзей. У гэтым ім дапамагае развітая сістэма назірання і велізарныя масівы сабраных на людзей даных.
Існуе незлічонае мноства прыкладаў таго, як людзі былі пакараныя «заднім чыслом» за «злачынствы», учыненыя шмат гадоў ці нават дзесяцігоддзяў таму: адзін чалавек быў прысуджаны да 10 гадоў турэмнага зняволення ў 2017 годзе за тое, што на працягу некалькіх дзён у 2010 годзе «вывучаў ісламскія тэксты са сваёй бабуляй».
Сотні людзей апынуліся ў зняволенні за выкарыстанне мабільных тэлефонаў — у асноўным, за праслухоўванне «незаконных рэлігійных лекцый» або ўстаноўку дадаткаў, якія шыфруюць даныя.
Іншых караюць пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў за недастатковае выкарыстанне сваіх прылад, пры гэтым зафіксавана больш за сотню выпадкаў, калі нулявы баланс на тэлефоне трактуецца як спроба ўхіліцца ад пастаяннага лічбавага сачэння.
Табліцы дэманструюць, як жыцці уйгураў прасейваюцца ў пошуках найменшых падстаў, якія затым трансфармуюцца ў шырокі спіс абвінавачанняў — «сваркі» або «парушэнне грамадскага парадку» — і караюцца як сур'ёзныя тэрарыстычныя акты: 7, 10, 25 гадоў зняволення.
Калі ў гэтых спісах і ёсць сапраўдныя тэрарысты, іх немагчыма выявіць у моры людзей, затрыманых не за свае ўчынкі, а за тое, кім яны з'яўляюцца.
У зводцы даных пра Турсуна Кадзіра пералічаныя некаторыя пропаведзі і вывучэнні ісламскіх тэкстаў, якія адносяцца да 1980-х гадоў, а затым, у пазнейшыя гады, злачынства «адрошчвання бароды пад уплывам рэлігійнага экстрэмізму».

Турсун Кадыр трапіў у зняволенне за «адрошчванне барады пад уплывам рэлігійнага экстрэмізму»

Турсун Кадыр трапіў у зняволенне за «адрошчванне барады пад уплывам рэлігійнага экстрэмізму»


За гэта 58-гадовага мужчыну пасадзілі ў турму на 16 гадоў і 11 месяцаў. У дакументах ёсць яго фотаздымкі да і пасля таго, як кітайская дзяржава прызнала яго выражэнне уйгурскай ідэнтычнасці незаконным.
Нават для тых, хто не знаходзіцца ў лагеры або турме, паліцэйскія файлы Сіньцзяна раскрываюць знясільваючыя наступствы велізарнай колькасці праверак і пастаяннага назірання.
На выявах відаць, што уйгураў, якія ўсё яшчэ жывуць у сваіх дамах, у вялікай колькасці выклікалі для фатаграфавання. А даныя часу здымак паказваюць, што цэлыя абшчыны, у тым ліку пажылых людзей і сем'і з маленькімі дзецьмі, выклікалі ў паліцэйскія ўчасткі ў любы час сутак, у тым ліку глыбокай ноччу.
Сістэма называння файлаў аналагічная той, што выкарыстоўваецца для фотаздымкаў, зробленых у лагерах і турмах. Магчыма, гэта робіцца для папаўнення велізарнай базы даных распазнавання асоб, якую доўгі час ствараў Кітай.
«Злітыя» дакументы дэманструюць небяспеку, якая падпільноўвае гэтых людзей.
У 2018 годзе паліцэйскія сфатаграфавалі мужа і жонку Турсуна Меметыміна і Ашыгуль Тургун. Праз пяць месяцаў іх адправілі ў следчы ізалятар па абвінавачанні ў «праслухоўванні запісу незаконнай лекцыі» на чужым мабільным тэлефоне шасцю гадамі раней.

Муж і жонка Турсун Мемецімін і Ашыгуль Тургун былі затрыманыя ў 2018 годзе

Муж і жонка Турсун Мемецімін і Ашыгуль Тургун былі затрыманыя ў 2018 годзе

Фотаздымкі дзвюх з трох іх дачок таксама выявіліся ва ўзламаных файлах: Рузігуль Тургун, якой на момант знікнення бацькоў было 10 гадоў, і шасцігадовай Айшэм Тургун.

На той момант іх дзецям Рузігуль Тургун і Айшэм Тургун было дзесяць і шэсць гадоў

На той момант іх дзецям Рузігуль Тургун і Айшэм Тургун было дзесяць і шэсць гадоў

У дакументах змяшчаецца не так шмат падрабязнасцей пра лёс дзяцей, чые бацькі апынуліся ў зняволенні.
Цалкам верагодна, што многія з іх былі змешчаныя на доўгатэрміновую апеку ў сістэму дзяржаўных школ-інтэрнатаў, пабудаваных па ўсім Сіньцзяні адначасова з лагерамі.
На многіх фотаздымках ў дзяцей коратка пастрыжаныя валасы. Як расказалі «Бі-бі-сі» уйгуры, якія жывуць па-за межамі Кітая, кароткія стрыжкі можна лічыць прыкметай таго, што многіх дзяцей ужо прымушаюць наведваць такія школы, прынамсі, у буднія дні, нават калі яны ўсё яшчэ знаходзяцца пад наглядам аднаго або абодвух бацькоў.
Фотаздымкі — сведчанне таго, як Пекін апалчыўся на ўйгурскія сем'і як на сховішча ідэнтычнасці і культуры. Кітайскія ўлады адкрыта кажуць пра тое, што мэта гэтай палітыкі — «вырваць іх карані, разбурыць іх радавод, сувязі і паходжанне».
Файлы паліцыі Сіньцзяна не толькі раскрываюць дэталі кітайскай сістэмы пазбаўлення волі, але і даюць новыя ўяўленні пра яе маштабы.
Большасць электронных табліц адносіцца да акругі на поўдні Сіньцзяна, якая называецца Канашэхер на уйгурскай мове, або Шуфу — на кітайскай.

_124897116_shufu_camp_640_ws_nc.png.webp


Аналіз даных, праведзены доктарам Зенцам, паказвае, што толькі ў гэтай акрузе ў 2017 і 2018 гадах у лагерах або турмах знаходзіліся агулам 22 762 жыхары — больш за 12% дарослага насельніцтва.
У дачыненні да Сіньцзяна ў цэлым гэта азначае, што пад вартай змяшчаецца больш за 1,2 млн. дарослых уйгураў і прадстаўнікоў іншых цюркскіх меншасцей. Гэта цалкам адпавядае дыяпазону ацэнак экспертаў па Сіньцзяні, якія афіцыйны Пекін заўсёды адпрэчваў.
Працуючы з кансорцыумам з 14 медыя-арганізацый з 11 краін, «Бі-бі-сі» змагла пацвердзіць сапраўднасць важных элементаў паліцэйскіх файлаў Сіньцзяна.
Ва уйгураў, якія пражываюць у Еўропе і ЗША, спыталі імёны і ідэнтыфікацыйныя нумары іх зніклых без вестак сваякоў на радзіме ў Сіньцзяні. Было выяўлена некалькі супадзенняў у даных электроннай табліцы, што пераканаўча даказвае, што ў іх утрымліваюцца даныя пра рэальна існуючых людзей.
«Бі-Бі-Сі» таксама папрасіла прафесара Хані Фарыда, эксперта па судовай экспертызе выяў Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, вывучыць частку фотаздымкаў затрыманых уйгураў.
Ён не знайшоў аніякіх доказаў таго, што здымкі былі сфабрыкаваныя, ні звычайных кантрольных прыкмет, выяўленых у кампутарных сінтэзаваных «глыбокіх фейках», ні якіх-небудзь іншых прыкмет лічбавых маніпуляцый.

Некаторыя здымкі па краях выглядаюць няроўна

Некаторыя здымкі па краях выглядаюць няроўна

Дзіўны эфект, бачны на краях некаторых малюнкаў (як быццам іх скапіявалі, а затым злёгку павярнулі) таксама знаходзіць сваё тлумачэнне і пры гэтым надае праўдападобнасці тэорыі пра тое, што яны — вынік працы велізарнай сеткі назірання ў Сіньцзяні.
Прафесар Фарыд лічыць, што збоі, верагодна, з'яўляюцца вынікам шырока выкарыстоўваемага працэсу стандартызацыі баз даных распазнавання асоб, калі фотаздымкі аўтаматычна паварочваюцца, каб выраўняць вочы па гарызанталі.
«Гэта, вядома, зусім бяскрыўдная маніпуляцыя», — сказаў на заканчэнне ён у пісьмовай справаздачы для «Бі-бі-сі».
Сапраўднасць фотаздымкаў можна пацвердзіць, размясціўшы іх па часе ў адпаведнасці з метаданымі файлаў, а затым прасачыць за агульнымі дэталямі, бачнымі на заднім плане. Яны паказваюць, што фотаздымкі былі знятыя ў рэальным часе і ў рэальных месцах.
Кансорцыум СМІ звярнуўся да кітайскага ўрада па каментары з нагоды «злітых» даных з падрабязнымі пытаннямі пра доказы, якія змяшчаюцца ў іх, і атрымаў пісьмовы адказ ад пасольства Кітая ў Вашынгтоне.
«Пытанні, звязаныя з Сіньцзянам, па сутнасці, звязаныя з процідзеяннем тэрарызму, радыкалізацыі і сепаратызму, а не з правамі чалавека ці рэлігіяй», — гаворыцца ў заяве. Пры гэтым падкрэсліваецца, што кітайскія ўлады прынялі «мноства рашучых, надзейных і эфектыўных мер па дэрадыкалізацыі».
«На дадзены момант у рэгіёне пануе сацыяльная стабільнасць і гармонія, а таксама эканамічнае развіццё», — працягваюць аўтары адказу. Паводле іх слоў, гэтыя дасягненні Пекіна ў рэгіёне даюць «самы магутны адказ на разнастайную хлусню і дэзінфармацыю пра Сіньцзян».
Аднак ні адзін з канкрэтных дакументаў з паліцэйскіх файлаў Сіньцзяна каментаром не быў уганараваны.
Паліцэйскія файлы Сіньцзяна ўтрымліваюць яшчэ адзін набор фотаздымкаў, якія падкрэсліваюць высокі ўзровень фізічнага кантролю над уйгурамі ў спробе гвалтоўна змяніць іх ідэнтычнасць.
На іх адлюстраваныя дзеянні, якія нагадваюць вучэнні па ўціхамірванні зняволеных з выкарыстаннем метадаў, аналагічных апісаным у паліцэйскіх дакументах для лагераў, але на гэты раз у следчым ізалятары.

_124888121_1000xdk_img_7743.jpg.webp

Маюцца, відаць, і фотаздымкі сеансаў ідэалагічнай апрацоўкі, што зноў дэманструюць супадзенні паміж лагерамі часовага ўтрымання і турмамі.
Мяркуючы па надпісах на форме затрыманых, яны знаходзіліся ў цэнтры заключэння Тэкес на поўначы Сіньцзяна.

Мяркуючы па ўсім, затрыманыя праходзяць сеансы ідэалагічнай апрацоўкі

Мяркуючы па ўсім, затрыманыя праходзяць сеансы ідэалагічнай апрацоўкі

Спадарожнікавыя здымкі гэтага вядомага следчага ізалятара ў горадзе Тэкес ідэальна супадаюць з некаторымі фотаздымкамі са «злітага» дасье, што сведчыць праа іх сапраўднасць і надае дадатковую дакладнасць набору даных у цэлым.

_124897115_teke_camp_640_ws_nc.png.webp


Узламаныя файлы ўтрымліваюць шэраг прамоў высокапастаўленых партыйных чыноўнікаў, якія дазваляюць зразумець лад мыслення, што стаіць за палітыкай, а таксама некаторыя з найбольш дакладных доказаў таго, на кім у выніку ляжыць адказнасць за яе правядзенне.
У прамове з грыфам «сакрэтна», зробленай міністрам грамадскай бяспекі Кітая Чжао Кежы падчас візіту ў Сіньцзян у чэрвені 2018 года, ён мяркуе, што толькі на поўдні Сіньцзяна па меншай меры два мільёны чалавек заражаныя «экстрэмісцкімі думкамі».
У прамове, багатай на спасылкі на старшыню КНР Сі Цзіньпіна, кітайскі лідар усхваляецца за яго «важныя інструкцыі» па будаўніцтве новых аб'ектаў і павелічэнне фінансавання турмаў. Новыя турмы патрэбныя, каб справіцца з прытокам зняволеных — тымі самымі двума мільёнамі чалавек.
Калі масавае затрыманне уйгураў і іншых цюркскіх меншасцей сапраўды вядзецца па ўказанні кітайскага лідара, то паліцэйскія файлы Сіньцзяна дазваляюць выказаць здагадку, якія часавыя рамкі маюцца на ўвазе.
У дакументах ёсць яшчэ адна сакрэтная прамова,зробленая ў 2017 годзе Чэнь Цюаньго, да нядаўняга часу — сакратаром Камуністычнай партыі Сіньцзяна.
«Для некаторых нават пяці гадоў перавыхавання можа быць недастаткова», — кажа ён сваёй аўдыторыі, якая складаецца са старэйшых ваенных і паліцэйскіх чыноў. Гэта выглядае як прызнанне таго, што рэпрэсіі не спыняцца да тых часоў, пакуль любы уйгур адчувае вернасць сваім караням, што не саступае вернасці Камуністычнай партыі.
«Як толькі іх выпусцяць, праблемы з'явяцца зноў, такая рэальнасць Сіньцзяна», — кажа ён.
Гэты матэрыял быў падрыхтаваны, напісаны і адрэдагаваны ў Брусэлі, Лондане, Нью-Ёрку і Швецыі супрацоўнікамі «Бі-бі-сі» з Еўропы, Вялікабрытаніі і ЗША.