Упершыню ў гісторыі Саудаўскай Аравіі жанчыны прымуць удзел у галасаванні
Жанчыны Саудаўскай Аравіі ўпершыню будуць удзельнічаць у выбарах. Больш за 20 жанчын-кандыдатаў будзе ўдзельнічаць у муніцыпальных выбарах.
Нягледзячы на заявы кіраўніцтва, у краіне працягвае дзейнічаць сістэма мужчынскай апекі. Згодна з ёй, жанчынам забараняецца атрымліваць пашпарт, выходзіць замуж, падарожнічаць, кіраваць аўтамабілем і паступаць у ВНУ без згоды мужчыны-апекуна, ролю якога выконвае муж, бацька, брат альбо сын.
Цяпер нябожчык кароль Абдула Бен Абдул Азіз дазволіў жанчынам удзельнічаць у выбарах 2015 года ў якасці кандыдатаў і выбаршчыкаў. Ён таксама прызначыў некалькі жанчын у члены дарадчага органа краіны і дазволіў жанчынам-спартсменкам удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Лондане ў 2012 годзе. Яго спадчыннік, кароль Салман, працягнуў пашыраць правы жанчын, істотна павялічыўшы іх долю сярод працуючага насельніцтва краіны. Эксперты адзначаюць, што падобныя крокі маглі быць выкліканыя неабходнасцю ўключэння жанчын у эканамічнае жыццё Саудаўскай Аравіі, паведамляе Christian Post.
У Саудаўскай Аравіі вызнаецца іслам вахабіцкага кшталту, які накладае мноства абмежаванняў на правы жанчын. Па стане на 2015 год, жанчынам да гэтага забараняецца кіраваць машынай, пакідаць дом або краіну без суправаджэння сваяка-мужчыны, а таксама атрымліваць медыцынскую дапамогу без яго дазволу. У краіне забаронена правядзенне дэманстрацый.
Згодна з інфармацыяй хрысціянскай праваабарончай групы «Open Doors», саудаўскія мусульмане, якія перайшлі ў хрысціянства, рызыкуюць быць забітымі або падвергнуцца знявазе з боку членаў уласнай сям’і, а на хатнія царквы здзяйсняюцца рэйды рэлігійнай паліцыі.
У цяперашні час гэта дзяржава таксама сутыкнулася з пагрозай ІДІЛ і Аль-Каіды, бо абедзве групоўкі карыстаюцца падтрымкай сярод мясцовага насельніцтва.