Урокі «чорнага кастрычніка»: трэба вучыцца паважаць іншадумства

Сёння споўнілася 20 гадоў «чорнаму кастрычніку»  падзеям 3-4 кастрычніка 1993 года ў Маскве, калі супрацьстаянне паміж прэзідэнтам Барысам Ельцыным і Вярхоўным Саветам РСФСР скончылася сілавым сутыкненнем.



1993.jpg

Падзеі жніўня 1991-га і кастрычніка 1993-га з'яўляліся лакальнымі і кароткачасовымі выбліскамі гарачай грамадзянскай вайны, якая магла 20 гадоў таму абрынуцца на Расію, лічыць доктар гістарычных навук, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута расійскай гісторыі Уладзімір Лаўроў.

Гістарычны ўрок тых падзей, на яго думку, такі: Расеі нельга зноў наступаць на рэвалюцыйныя «граблі». Новыя рэвалюцыйныя падзеі, чараватыя кровапраліццем і распадам краіны, патэнцыйна не выключаныя. Але рэвалюцыі не здараюцца, калі зверху і своечасова праводзяцца неабходныя эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні, падкрэслівае ён.


Галоўная задача на сёння: трэба вучыцца паважаць іншадумства, трэба ўмець з ім жыць і працаваць, кажа ў асобным інтэрв'ю «Расійскай газеце» Сяргей Філатаў, які быў у кастрычніку 93-га кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Ельцына. Той год, як лічыць суразмоўца, вельмі моцна ўдарыў па даверу людзей да ўлады, і з тых часоў аднавіць гэты давер пакуль не ўдаецца. «Гэта вельмі важнае паражэнне, якое прынёс 93-й год. Сёння нам трэба думаць аб тым, каб у нас зноў з'явілася давер да ўлады, ізноў з'явіліся надзеі на будучыню», — мяркуе ён.
Паводле newsru.com