Расія не пускае Малдову ў ЕС

Падобна, што Масква пачала актыўную фазу ціску на Малдову з мэтай не дапусціць падпісання Дамовы аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.



187950755.jpg

Малдаўская прэса піша, што прыкладна за пару тыдняў з Расіі дэпартавалі каля тысячы малдаўскіх гастарбайтэраў. Больш таго, на ўсіх памежных пунктах, быццам, таксама ідзе фільтрацыя малдаўскіх працоўных, якіх проста здымаюць з транспарту па розных падставах. Атрымаўшы ў пашпарце пячатку з надпісам «дэпорт», малдаўскі грамадзянін пазбаўляецца права наведаць Расію на працягу 5 гадоў.

Тое, што адначасова забаранілі продаж у Расіі малдаўскіх вінаў, сведчыць, што аперацыя супраць гастарбайтараў з Малдовы невыпадковая. Між тым, Міхаіл Фармузал, прарасійскі палітык і лідар Гагаузскай аўтаноміі, палохае суайчыннікаў тым, што наступным крокам расійскіх уладаў стане паляванне на тых малдаван, хто праўдамі і няпраўдамі ўжо неяк легалізаваўся ў Расіі. У выніку аперацыі на радзіму, па яго словах, могуць вярнуцца каля 400 тысяч чалавек, што можа пацягнуць за сабой вялікія палітычныя праблемы для ўлады, якая вядзе краіну ў ЕС.

Паводле малдаўскай прэсы