ЕС абвінавачвае «Газпрам» у парушэнні правілаў канкурэнцыі

Еўракамісар па пытаннях канкурэнцыі Хаакін Альмунія паведаміў аб гатоўнасці ЕС вылучыць абвінавачванні расейскай нафтагазавай кампаніі «Газпрам» у дзеяннях, якія парушаюць свабоду канкурэнцыі. Калі віна кампаніі будзе даказаная, то ёй пагражае штраф у памеры ў $15 млрд.



gazpram.jpg

Еўракамісія з верасня 2012 года праводзіць расследаванне па трох магчымых выпадках парушэння правілаў канкурэнцыі «Газпрамам» на рынку ЕС. «Газпрам» падазраюць у абмежаванні свабодных паставак у краіны ЕС пры дапамозе падзелу рынкаў газу, а таксама актыўнай перашкодзе дыверсіфікацыі паставак і ўстанаўленні несправядлівых коштаў.
Расследаванне займаецца ацэнкай дзеянняў расейскай кампаніі на рынках Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, Венгрыі, Чэхіі і Балгарыі.
«Было б заўчасна казаць пра тое, якія наступныя крокі будуць зробленыя намі ў гэтым расследаванні, але цяпер мы пачалі падрыхтоўку апавяшчэння пра прэтэнзіі», — сказаў Альмунія.
gazeta.ru