Усё на публіку
У Вялікабрытаніі памерла першая зорка праграм жанру «За шклом» Джэд Гудзі. Яна хацела, каб увесь свет стаў сведкай яе смерці.
Канцэпцыя праграм «За шклом», або Big Brother, як яны называюцца на Захадзе, на першы погляд вельмі прымітыўная. Удзельнікі, як правіла падлеткі, жывуць у зачыненых тэрміналах
некалькі тыдняў пад прыцэламі дзесяткаў камер. Фрагментарна эпізоды здымкаў перадаюцца штодня ў эфір.
У Вялікабрытаніі памерла першая зорка праграм жанру «За шклом» Джэд Гудзі. Яна хацела, каб увесь свет стаў сведкай яе смерці.
Канцэпцыя праграм «За шклом», або Big Brother, як яны называюцца на Захадзе, на першы погляд вельмі прымітыўная. Удзельнікі, як правіла падлеткі, жывуць у зачыненых тэрміналах
некалькі тыдняў пад прыцэламі дзесяткаў камер. Фрагментарна эпізоды здымкаў перадаюцца штодня ў эфір.
Напрыканцы кожнага тыдня публіка абірае горшага, на яе думку, удзельніка. У выніку ў фінале застаецца адзін чалавека. Ён абвяшчаецца пераможцам і атрымлівае, як правіла, матэрыяльны прыз.
Нягледзячы на прымітыўную формулу, Big Brother зрабіў сапраўдную рэвалюцыю ў шоу-бізнесе. Аказалася, што тупыя размовы падлеткаў, іх прымітыўныя раманы і побытавыя спрэчкі могуць быць у фокусе
інтарэсаў усяго грамадства, правакаваць навуковыя дыспуты і нават выклікаць міжнародныя канфлікты. Некаторыя зоркі «За шклом» дасягнулі статусу грамадскіх куміраў. Самай славутай
была Джэд Гудзі.
Джэд падала заяўку на конкурс, бо ёй былі вельмі патрэбныя грошы. На той час у яе, звычайнай брытанскай 21-гадовай дзяўчыны, было двое малых дзяцей і даўгоў на шэсць тысяч фунтаў.
З’яўленне Джэд у шоу выклікаў шок у нацыі. Англічане не ведалі, куды ім падзецца ад сораму. На экранах Джэд казала неверагодныя рэчы. Так, яна даказвала суседзям па тэрміналу, што
Рыо-дэ-Жанейра — гэта імя і прозвішча нейкага бразільца, што Шэрлак Холмс прыдумаў асаблівую мадэль унітазу, што Кембрыдж — частка Лондану.
У прынцыпе, яе ўзровень ведаў быў люстэркам крызісу 80-х гадоў, калі ў
рамках структурных рэформ Маргарэт Тэтчэр шмат людзей страцілі працу і сталі маргіналамі. Бацька Джэд быў беспрацоўным і наркаманам. А таксама меў праблемы з законам. Ён і памер ад перадазіроўкі,
калі Джэд было два гады. Маці таксама сядзела на наркотыках. Яна нават прымушала маленькую дачку круціць ёй касякі. А неяк яна збіла маці школьнай сяброўкі Джэд, што каштавала Джэд адлічэння з
вучэбнай установы. Тым не менш атэстат яна неяк атрымала і да прыходу ў шоу-бізнес працавала ў стаматалагічным шпіталі медсястрой.
Аднак неадукаванасць Джэд — гэта толькі кветачкі. За шклом Джэд не толькі дэманстравала свой нізкі IQ, аднак яшчэ і ахвотна закладала за каўнер. Гэта прывяло да шэрагу інцыдэнтаў. Аднойчы
яна пад мухай і абсалютна распранутая пачала скакаць перад камерамі на газоне каля тэрміналу. У другі раз увогуле занялася сексам з іншым удзельнікам праграмы. Лічыцца, што гэта быў першы сексуальны
кантакт у гісторыі Big Brother.
Гаротная Брытанія! Спачатку бульварная прэса проста смяялася з Джэд. Аднак нечакана да ўсіх дайшло, што з Джэд таксама смяюцца і замежнікі. Але калі для брытанцаў Джэд была проста дурной дзяўчынкай з
сям’і беспрацоўных, то для іншаземцаў яна стала часткай іміджу Англіі.
Тон прэсы радыкальна змяніўся. Пачалася кампанія за тое, каб хутчэй выкінуць Джэд з шоу і пакласці канец здзекам з нацыі Шэкспіра. «Выкінь гэтую свінню!» — заклікала
аўдыторыю адна з жоўтых газет. «Далоў бабуіна!» — пісала іншая.
У выніку Джэд прайграла. Большасць прагаласавала за яе выключэнне з праграмы. Аднак на самай справе яна апынулася пераможцам. Як толькі пакінула адно шоу, яна стала героем іншага. На двары стаяла
падрыхтоўка да вайны ў Іраку, а Джэд была больш вядомай, чым Садам Хусейн. Публіка настолькі палюбіла яе, што арганізатары наступнага Big Brother аўтаматычна запрасілі яе ў склад удзельнікаў. Да
канца свайго жыцця яна паспела зняцца ў трох выпусках Big Brother.
І кожны ўдзел — скандал. Самы буйны меў міжнародныя наступствы. Расісцкія заявы Джэд супраць удзельніцы, якая паходзіла з Індыі, узнялі на вушы індусаў па ўсяму свету. Тэлекампанія, якая
арганізавала шоу, атрымала 40 тысяч скаргаў. Міністр фінансаў Вялікабрытаніі, які ў той час наведваў Індыю, быў вымушаны публічна пракаментаваць інцыдэнт і заявіць, што яму «праграма не
падабаецца». Пазней, праўда, Джэд папрасіла ў той індыйскай дзяўчыны прабачэння.
Хутка Джэд стала мега-зоркай. Яе прозвішчам назвалі парфуму, курсы фітнесу. Яна апублікавала біяграфію (кніга стала бестселерам 2007 года) і дапаможнік па гастраноміі, вяла ўласную калонку ў часопісе
для жанчын і нават адчыніла свой салон прыгажосці.
Папулярнасць прынесла буйныя грошы. Яе машына мадэлі Bentley Continental GTC каштавала 130 тысяч фунтаў. Яе агульны капітал быў роўны 2 мільярдам фунтаў.
Адзін з жаночых часопісаў паставіў яе на 25 пазіцыю ў сусветным рэйтынгу «Самыя ўплывовыя жанчыны планеты». За фатаграфіі з яе вяселля з Джэкам Твідам часопіс «OK
Magazine!» пагадзіўся заплаціць больш за мільён фунтаў.
Фантастычны ўзлёт быў пралогам страшнай трагедыі. У жніўні 2008 года Джэд была вымушана пакінуць чарговае шоу з-за таго, што ў яе знайшлі рак шыі. У лютым у яе пачаліся метастазы. 5 сакавіка яна мела
споведзь. Роўна праз месяц пасля свайго шлюбу (22 сакавіка) 27-гадовая Джэд памерла.
Брытанскае грамадства нечакана зразумела, што тая дурная дзяўчынка — гэта частка яго культурнай гісторыі. «Яны была дзяўчынкай вялікай мужнасці, якая змагалася ўсё сваё жыццё», — піша адно з выданняў. Прыхільнікі Джэд адзначаюць, што яе публічныя апавяданні
пра гісторыю сваёй хваробы на рак прымусілі вялікую колькасць жанчын прайсці тэсты на рак і такім чынам выратаваць сваё жыццё.
Іншыя кажуць, што яна нават зрабіла сваю смерць нейкім шоу. За пару месяцаў да смерці Джэд прадала аднаму з каналаў права здымаць, як яна сыходзіць з жыцця. Дня не праходзіла, каб жоўтая прэса не
згадвала пра новыя адзнакі пагаршэння яе стану, быццам чакаючы яе смерці.
Так ці інакш, прэм’ер-міністр краіны Гордан Браун даслаў спачуванне родным і сябрам сям’і нябожчыцы.