Вінету — сябар нацыстаў
Стагоддзе смерці нямецкага пісьменніка Карла Мая, аўтара прыгод пра правадыра апачы Вінету, — нагода, каб згадаць пра незвычайны лёс яго літаратурнага героя ў часы халоднай вайны. (На здымку: Карл Май)
Стагоддзе смерці нямецкага пісьменніка Карла Мая, аўтара прыгод пра правадыра апачы Вінету, — нагода, каб згадаць пра незвычайны лёс яго літаратурнага героя ў часы халоднай вайны.
(На здымку: Карл Май)
Хіба што апошні раз Карл Май, які на той час меў статус культавага пісьменніка, з’явіўся на публіцы ў лютым 1912 года. У Мюнхене ён прачытаў лекцыю “Наперад, у царства
высакародных. Наўрад ці чытаючы лекцыю Карл мог заўважыць сярод аўдыторыі маладога чалавека, якога звалі Адольф Шыкльгрубер, які, дарэчы, з-за адсутнасці сродкаў на транспарт ішоў пешшу
цэлую гадзіну, каб паслухаць Мая. Не мог Карл Май таксама ведаць, што гэта лекцыя стане прычынай шматлікіх падзей. Тую лекцыю Карла Мая, які 30 сакавіка 1912 года памёр ад сардэчнага прыступу, будучы
Адольф Гітлер запомніў назаўсёды.
Як узгадваюць сучаснікі і знаёмыя, некалькі месяцаў пасля той сустрэчы Гітлер не мог супакоіцца, зноў і зноў успамінаў выступ свайго куміра. Вінету зачараваў яго душу. Паводле сведчання Альберта
Шпеера, ужо ў пазнейшыя перыяды жыцця Гітлер ставіўся да кніг Карла Мая з тым жа святым пачуццём, з якім іншыя людзі чытаюць філасофскія трактаты ці Біблію. Ён хацеў, каб і салдаты ў акопах
пранікнуліся тым жа духам. У 1943 годзе, нягледзячы на востры дэфіцыт паперы, па асабістаму загаду фюрэра для фронту былі надрукаваны трыста тысяч асобнікаў рамана пра Вінету.
Дасюль працягваюцца спрэчкі наконт таго, што так захапіла Гітлера ў творах Мая. Біяграфію пісьменніка цяжка назваць прыкладам жыцця сапраўднага арыйца. Перад тым, як праславіцца, Карл пабываў у турме
за крадзеж: таварыш па пакою абвінаваціў маладога настаўніка ў тым, што ён скраў яго гадзіннік. Акрамя гэтага, у крымінальным дасье Карла — канакрадства і нават спроба выкрасці більярдавыя
шары ў рэстаране.
У дадатак Карлам Маем захапляліся не толькі правыя радыкалы. Пісьменніка шанаваў славуты левы гуманіст Томас Ман і мэтр савецкай афіцыйнай літаратуры Аляксей Талстой. Тое, што Маем захапляліся левыя,
нават выклікала ў 1930-я гады ў нацысцкім Міністэрстве прапаганды вялікую дыскусію. У адной з запісак на адрас дырэктара ведамства Гебельса сцвярджалася, што “Карл Май — гэта ўзор
пацыфізму, які здзекуецца з расавай тэорыі. Нават даводзілі, што Карл Май прапагандуе ідэю Лігі нацый. У Баварыі нацысты ўвогуле зрабілі кнігам Карла Мая “аўтадафэ
— палілі іх на вуліцах.
Праўда, пасля, зразумеўшы персанальную слабасць Гітлера да Карла Мая, нацысты канчаткова запісалі яго ў вышэйшы дывізіён вялікіх нямецкіх пісьменнікаў.
Той жа Шпеер распавядаў, што фюрэр убачыў у Вінету “ўзор кіраўніка ваеннай кампаніі і высакароднага чалавека, на прыкладзе якога варта выхоўваць у моладзі паняцце сапраўднай
мужнасці. Аднак існуюць і больш цікавыя версіі. Магчыма, Гітлер, якога шмат хто лічыў латэнтным гомасэксуалістам, захапіўся стылем персанажа Верная рука. Той не толькі здзяйсняе подзвіг за
подзвігам, аднак таксама чамусьці цураецца жанчын.
Гэтыя “антыжаночыя забабоны Вернай рукі ў часы Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР) сталі доказамі варожасці кніг Мая сацыялістычнаму ладу. Праўда, націск рабіўся на
іншае.
Тое, што на адной з старонак кнігі Верная рука адмаўляецца ажаніцца з нейкай індыянкай, на думку камуністычных ідэолагаў, сведчыла пра расавыя забабоны персанажа і яго аўтара. Таксама Мая
абвінавацілі ў прапагандзе ніцшыянскага тыпу героя і “бандыцкай рамантыкі. У 1948 годзе кіраўніцтва адукацыі савецкай акупацыйнай зоны пастанавіла: выкінуць кніжкі Карла Мая з
дзіцячых бібліятэк. Пасля яго ўжо не перавыдавалі.
Праўда, у масавай культуры Вінету давялося шукаць эрзац. Дайшло да яўнага плагіяту. Вестэрны ўсходнегерманскай кінастудыі DEFA з удзелам славутага Гойка Міціча афіцыйна лічыліся экранізацыямі раманаў
пісьменніцы Лізэлоты Вельскопф-Хенрых, хаця па сутнасці былі перапісаныя з арыгіналаў Карла Мая.
Пісьменнік быў рэабілітаваны толькі напачатку 1980-х гадоў.
Спачатку ў 1981 годзе ЦК Аб’яднанай нямецкай сацыялістычнай партыі (SED) у мэтах “будаўніцтва чалавека сацыялістычнага тыпу дало “дабро на легалізацыю
Вінету. Дарэчы, усходнія немцы ў такую трактоўку не паверылі і прыдумалі анекдот: “Чаму ўлады ГДР рэабілітавалі Карла Мая? — Каб немцы падумалі, што чырвоныя (па-нямецку —
“чырвоныя таксама значыць чырванаскурыя) ёсць нашы браты.
Праўда, адначасова была заснаваная сапраўдная методыка цэнзуры кніжак Мая. Жорстка выразаліся ўсе пасажы наконт Германіі і немцаў. Справа ў тым, што Верная рука, ад імя якога вядзецца аповед,
— нямецкі каланіст у ЗША, і часам разважае пра феномен нямецкай нацыі. Гэта, дарэчы, не дзіўна, паколькі Карл Май пісаў у часы аб’яднання Германіі, калі ў грамадстве ішла дыскусія
пра нямецкі менталітэт, місію і г.д.
Некаторым фразам у ГДРаўскім перакладзе надавалася больш антыімперскае гучанне. Так, фраза: “Так, чырвоны народ памірае ў варыянце цэнзараў з ГДР гучала больш прамалінейна:
“Чырвоны народ памёр.
Нягледзячы на цэнзуру, попыт на кнігі Карла Мая быў маштабным. У выніку, каб збіць спажывецкую істэрыку, на пачатку 1980-х было надрукавана 750 тысяч асобнікаў пра прыгоды Вінету і яго сяброў.
У 1985 годзе ў Радэбойле, месцы смерці Мая, па асабістай ініцыятыве Эрыха Хонекера, быў адкрыты музей Мая. Дарэчы, толькі пасля рэабілітацыі ў ГДР Карла Мая дазволілі ў СССР. У 1986 годзе Кінапракат
купіў нямецка-югаслаўскую стужку з цыклу пра Вінету “Верная рука — сябра індзейцаў.
Аднак, палітычны прысмак творчасці Карла Мая захаваўся дасюль. Так сталася, што апагей папулярнасці вакол Карла Мая на Захадзе Германіі меў месца ў 1960-я гады. Пасля гэтага ён застаўся выключна
дзіцячым аўтарам. Затое ў ГДР з-за фактычнай забароны попыт на яго быў заўсёды, прычым нават з боку дарослых. Ілюстрацыя гэтага — цікавая аб’ява ў нейкай газеце ГДР за 1974 год. Яе
аўтар прапануе за поўны збор твораў Карла Мая новую машыну маркі “Trabant. З улікам таго, якім дэфіцытам былі аўтамабілі ў краінах савецкага блоку, можна зразумець статус Карла Мая
ў грамадстве. Былі распаўсюджаныя “самвыдатаўскія, перадрукаваныя на машынках, версіі кніг пра Вінету. Нарэшце, існавалі такія фанаты Мая, якія спецыяльна вывучалі балгарскую мову,
каб набыць творы ў Балгарыі, дзе Май быў дазволены і прадаваўся свабодна.
Дзякуючы ўсяму гэтаму Карл Май цяпер стаў часткай ідэнтыфікацыі выхадцаў з Усходняй Германіі. Нядзіўна, што цяперашняя сотая гадавіна яго смерці стала вялікай падзеяй ва ўсіх землях былой ГДР.
Адным словам, прыгоды Карла Мая і яго герояў працягваюцца.