Верталёт з прэзідэнтам Раісі разбіўся з-за лішніх людзей на борце. Армія гэта адмаўляе

Прычына крушэння верталёта, у якім разбіліся прэзідэнт краіны Ібрагім Раісі, міністр замежных спраў Хасейн Амір Абдалахіян і іншыя афіцыйныя асобы, — перагруз з-за лішніх людзей на борце і дрэннага надвор’я, паведаміла Іранскае агенцтва Fars.

fars_pra_kruszenne_vertaljota_rais.jpg

Авіякатастрофа прызнаная няшчасным выпадкам, паведаміла іранскае агенцтва Fars са спасылкай на крыніцу ў спецслужбах краіны.

Пра двух лішніх чалавек на борце як прычыну авіякатастрофы прэзідэнцкага верталёта ў сераду, 21 жніўня, паведаміла іранскае агенцтва Fars са спасылкай на свае крыніцы ў спецслужбах. Генштаб іранскай арміі пазней заявіў, што гэта хлусня.

У рамках расследавання спецслужбы Ірана праверылі «каля 30 тысяч чалавек» — і выключылі версію аб тым, што прычынай крушэння верталёта прэзідэнта мог быць чалавечы фактар.

Агенцтва Fars напісала, што да высновы наконт лішніх людзей на борце прыйшло афіцыйнае следства па справе аб катастрофе.

Са слоў суразмоўцы Fars, да авіякатастрофы прывялі два фактары: умовы надвор'я і перагруз. Верталёт, як паведамляецца, вылецеў з затрымкай, і да таго моманту надвор'е пагоршылася.

Глядзіце таксама

Нагадаем, як пісаў НЧ, Ібрагім Раісі, якога многія называлі пераемнікам Вярхоўнага лідара краіны аяталы Алі Хаменеі, 20 траўня разбіўся на верталёце ў гарыстай мясцовасці непадалёк ад мяжы з Азербайджанам.

«Верталёт, на борце якога знаходзіўся прэзідэнт, перавозіў на два чалавекі больш, чым прадпісваецца пратаколамі бяспекі. Таму, калі пілот заўважыў туман і паспрабаваў вывесці верталёт на патрэбную вышыню, яму не хапіла для гэтага магутнасці. А ва ўмовах абмежаванай бачнасці (праз туман) адбылося сутыкненне з гарой», — прыводзіць расейскае агенцтва ТАСС перакладзеную цытату іранскага агенцтва.

Іранскі Генштаб заявіў, што версія крыніц агенцтва Fars не адпавядае рэчаіснасці.

«Інфармацыя агенцтва Fars аб тым, што адным з фактараў крушэння верталёта стала знаходжанне на борце яшчэ двух пасажыраў насуперак пратаколам бяспекі, з-за чаго ў верталёта не хапіла магутнасці набраць неабходную вышыню, — хлусня», — цытуе расійскае агенцтва ТАСС заяву Генштаба Ірана.

Якая ў такім выпадку рэальная прычына катастрофы, якая адбылася тры месяцы таму, іранскія вайскоўцы не паведамляюць.

Агенцтва нагадвае, што сам Генштаб яшчэ ў траўні ў дзвюх справаздачах абвясціў, што на абломках верталёта не выяўлена слядоў куль або выбуху, а ў апаратуры — слядоў уздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Раісі вяртаўся з іранскай правінцыі Усходні Азербайджан, на мяжы з Азербайджанам, дзе ён з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым удзельнічаў у цырымоніі ўводу ў строй плаціны на памежнай рацэ Аракс.

Глядзіце таксама

Акрамя самога прэзідэнта Ірана, у катастрофе загінулі кіраўнік іранскага МЗС Хасейн Амір Абдалахіян, губернатар іранскай правінцыі Усходні Азербайджан Малік Рахмеці і аятала правінцыі Тэбрыз Алі Хашым.

Два іншых верталёта калоны беспраблемна дабраліся да пункта прызначэння.

У ліпені, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, тэрмінова абвешчаных пасля гібелі Раісі, перамог Масуд Пезешкіян. Ён набраў 53,3%, яго супернік — кансерватар Саід Джалілі атрымаў 44,3% галасоў.


Глядзіце таксама

Паводле ВВСmeduza.io