Вяртанне Гадзілы
Тэма атамнай катастрофы вельмі папулярная ў японскай народнай культуры. Самы вядомы персанаж фальклору — пачвара па прозвішчу Гадзіла.
Калі ў 1954 годзе на студыі Toho акцёр апрануўся ў гумавы касцюм тыраназаўра і пачаў перад камерамі зносіць лялечны горад, пабудаваны на студыйнай пляцоўцы, ніхто не думаў, што гэта ўсур’ёз.
Лічылася, што здымаецца японскі адказ «Кінг-Конгу». Хіба з той розніцай, што галоўным героем была Гадзіла (імя прыдумаў прадзюсер Тамаюкі Танака).
Тэма атамнай катастрофы вельмі папулярная ў японскай народнай культуры. Самы вядомы персанаж фальклору — пачвара па прозвішчу Гадзіла.
Калі ў 1954 годзе на студыі Toho акцёр апрануўся ў гумавы касцюм тыраназаўра і пачаў перад камерамі зносіць лялечны горад, пабудаваны на студыйнай пляцоўцы, ніхто не думаў, што гэта ўсур’ёз.
Лічылася, што здымаецца японскі адказ «Кінг-Конгу». Хіба з той розніцай, што галоўным героем была Гадзіла (імя прыдумаў прадзюсер Тамаюкі Танака).
Па сюжэту Гадзіла — гэта дагістарычная пачвара, якая доўгі час спала на дне акіяну і прачнулася пасля ядзернага бамбавання Хірасімы і Нагасакі ў 1945 годзе. Істота перажывае мутацыю пад
уплывам радыяцыі, што робіць яе надзвычайна моцнай. Пасля Гадзіла атакуе Токіа, знішчае сталічную інфраструктуру.
Нягледзячы на прымітыўнасць фабулы, фільм выклікаў фурор. Карціна прынесла яе стваральнікам 9 мільёнаў долараў, хаця на яе вытворчасць пайшло 700 тысяч. Публіка патрабавала працягу. Гадзіла хутка
стала візітнай карткай японскага кінематографу. За пяцьдзесят гадоў монстр захапіў экраны кінатэатраў усяго свету, пацясніўшы на другі план свайго прататыпа Кінг-Конга. Усяго пра Гадзілу было знята
29 фільмаў.
Паралельна кіно пра Гадзілу, пачвара прарвалася ў іншыя сферы: з 1991 года выходзіць кніжная серыя пра яе прыгоды. «Marvel» — славутае выдавецтва коміксаў —
выпусціла асобную серыю, а ў дадатак увяло Гадзілу ў традыцыйныя сюжэты пра Чалавека-павука і г.д. Гэтага, аднак, аказалася мала. Супрацоўнікі выдавецтва прыдумалі новую серыю «New
Mutants» пра сваіх атамных мутантаў.
Як толькі паўстаў сектар відэагульняў, там адразу з’явілася Гадзіла. Гэта здарылася ў далёкім 1983 годзе, калі кампутарны бізнэс рабіў першыя крокі. Апошняя гульня з удзелам Гадзілы выйшла ў
пазамінулым годзе.
Шукаючы прычыны такой папулярнасці пачвары, культуролагі выявілі некалькі пластоў. Тэма монстраў з’явілася ў Японіі даўно. Відавочна, тут адыгралі сваю ролю рэшткі анімалістычных культаў. У
фальклоры існаваў цэлы накірунак кайдзю — японскае слова, якое азначае «дзіўны звер». У казках кайдзю звычайна маляваліся як гарматнае мяса на службе больш вялікага зла.
Некаторыя кайдзю — элітныя ваяры, якія служаць «правай рукой» у якога-небудзь Доктара-зло, і бываюць знішчаны станоўчымі героямі. Іншыя маюць нейтральны светапогляд і
прыносяць людзям праблемы толькі ў стане лютасці.
Інтарэс да монстраў нечакана вырас у ХХ стагоддзі паралельна з працэсамі індустрыялізацыі і ўрбанізацыі краіны. Узнікла своеасаблівая калектыўная траўма, звязаная з тэмай шкоды, якую чалавек прычыніў
прыродзе. Нарадзіўся страх таго, што рана ці позна прырода адпомсціць, наслаўшы цунамі або яшчэ нешта жудаснае. У даваенных коміксах было шмат герояў — жывёл, якія набылі незвычайную сілу і
змагаюцца з чалавецтвам.
Апошнія карэктывы ў гэты працэс станаўлення галоўнага кайдзю зрабіла атамная бамбардзіроўка Нагасакі і Хірасімы і яе трагічныя наступствы. Радыяцыя стала абавязковай часткай плану помсты чалавецтву з
боку прыроды, зрэшты, і сама Гадзіла — метафара атамнай зброі і атамнага кашмару.
Менавіта наступствам атамнай мутацыі стваральнікі сагі тлумачаць з’яўленне ў Гадзілы каласальнай моцы. Сама Гадзіла здольная дыхаць атамным агнём, яе арганізм — жывы атамны
рэактар.
Так ці інакш, стваральнікі Гадзілы ўгадалі. Для японскай нацыі Гадзіла стала экранізацыяй таго, што адбывалася ў Нагасакі і Хірасіме. Не дарма кадры гэтай катастрофы ахвотна выкарыстоўвалі ў сваёй
прапагандзе японскія пацыфісты, патрабуючы вываду з Японіі амерыканскай атамнай зброі або забароны атамнай энергетыкі.
Аднак па ходу таго, як раны ад атамных выбухаў зажывалі, месца Гадзілы ў японскім грамадстве змянілася. Хутка фільмы пра яе страцілі падтэкст паслання пра жудасці атамнай вайны. Ужо ў 5-м выпуску
серыі Гадзіла становіцца абаронцам Японскіх астравоў ад іншых пачвараў.
У 1962 годзе на экраны выйшаў фільм «Гадзіла супраць Кінг-Конга». Усе японскія нацыяналісты глядзелі на бойку двух казачных монстраў як на спробу Японіі ўзяць рэванш за паразу ў
1945 годзе. Стваральнікі карціны нават думалі зняць два варыянты фіналу — адзін для амерыканскага гледача, другі — для японскага. У першым павінна была перамагчы Гадзіла, у другім
— Кінг-Конг.
Тэма атамнай пагрозы, як і пагрозы з боку прыроды, у японскім грамадстве паступова пачала знікаць. Гэтаму спрыялі змены ў свядомасці японцаў, якія, у сваю чаргу, сталі вынікам эканамічнага буму,
росту індывідуальнага спажывальніцтва, палітычнай стабільнасці.
Змянілася і Гадзіла. Яна стала амаль станоўчым персанажам, сталым атрыбутам дзіцячай індустрыі. Яе можна было пабачыць на цукерках, дзіцячым адзенні і г.д.
Тэма атамнага апакаліпсісу пачала ўспрымацца як нешта больш складанае. У адным папулярным коміксе, які выдаваўся на працягу 1980–1990-х гадоў, галоўны станоўчы герой — ахвяра
радыяцыйнай мутацыі. Радыяцыя дала яму моц, якую ён ужывае ў барацьбе за добрую справу.
Аднак, як паказваюць апошнія падзеі, цалкам прыручыць атамную пачвару і замірыцца з прыродай не ўдалося. Коміксы, фільмы, кнігі пра Гадзілу, якая руйнуе Токіа, паліваючы ўсё атамным вогнішчам,
перасталі быць забаўкамі і зноў нечакана