Заходнія палітыкі пра Пуціна: дрэнны паліцэйскі вырашыў стаць добрым напярэдадні 9 мая

Заходнія палітыкі аднагалосна ўхвалілі заклік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да сепаратыстаў аб пераносе абвешчанага імі на 11-га мая рэферэндуму, аднак ўсё пакуль скептычныя адносна таго, ці будзе ён рэалізаваны на практыцы разам з змяненнем палітыкі РФ у дачыненні да Украіны.



putin_i_armiya.jpg

Прэс-сакратарка дзяржаўнага дэпартамента ЗША Джэніфер Псакі заявіла, што зварот Пуціна да сепаратыстаў аб пераносе абвешчанага імі рэферэндуму на 11 мая быў “карысным крокам”, але ўсё ж Расія павінна зрабіць значна больш, каб Украіна змагла правесці прэзідэнцкія выбары 25 мая.

“Прэзідэнт Пуцін і рускія могуць зрабіць значна больш, каб разрадзіць сітуацыю і забяспечыць бяспечныя выбары”, заявіла яна. “Яны могуць ўстрымацца ад любога ўмяшання ў падрыхтоўку выбараў, і могуць выкарыстоўваць свой уплыў на ўзброеных баевікоў, якія прымаюць меры для таго каб перашкодзіць гэтаму працэсу падрыхтоўкі”.

Белы дом і прадстаўнікі НАТА заявілі, што не заўважылі ніякіх зменаў у канцэнтрацыі расійскіх войскаў на мяжы з Украінай. Пакуль заявы Уладзіміра Пуціна аб адводзе войскаў з украінскай мяжы — гэта толькі словы.

«Зварот Пуціна аб пераносе «рэферэндуму» ў Данецку і Луганску пацвярджае няўдачу плана хуткага распаду Украіны. Найбольш верагодна, што Пуцін паспрабуе інтэрнацыяналізаваць ціск на Украіну ў пытанні федэралізацыі. Важна, каб дыпламатыя цяпер не стала інструментам рэалізацыі планаў Пуціна. Трэба абараняць права Украіны прымаць суверэнныя рашэнні», — напісаў з гэтай нагоды ў сваім твітэры польскі палітык, дэпутат Еўрапарламента Павел Залеўскі.

«Дрэнны паліцэйскі ператварыўся ў добрага напярэдадні 9 траўня», — пракаментаваў у сваім твітэры Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Брытанскі міністр замежных спраў Уільям Хейг, каментуючы зварот Пуціна, выказаў надзею, што сепаратысты прыслухоўваюцца да яго словаў. «Яны павінны сканцэнтравацца на выбарах 25 мая, у якіх бы ўсё ўкраінцы змаглі прыняць удзел», — заявіў ён.

Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер лічыць магчымым дыпламатычнае рашэнне канфлікту ва Украіне пасля таго, як Пуцін заклікаў сепаратыстаў да пераносу рэферэндуму ва ўсходніх абласцях Украіны. Ён таксама павіншаваў «канструктыўны тон» Пуціна і лічыць яго «прыкметай надзеі».

“Зараз нам трэба накіраваць усе нашы намаганні для таго, каб выбары 25 мая сталі магчымымі і каб як мага хутчэй закласці асновы для новай канстытуцыі”, — сказаў Штайнмаер. “Нацыянальны дыялог з удзелам адпаведных прадстаўнікоў Усходняй Украіны мае вельмі вялікае значэнне”, — заявіў ён.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель таксама лічыць, што аднаго закліку Уладзіміра Пуціна недастаткова. «Пуцін павінен заклікаць прарасійскія сілы ва Украіне скласці зброю, і пакінуць акупаваныя дамы”, — лічыць яна. У сваім інтэрв’ю нямецкаму выданню «Rheinische Post» Меркель таксама з ухвалой адазвалася аб рашэнні Пуціна наведаць святкаванне 70-годдзя высадкі саюзнікаў у Нармандыі.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пасля заявы расійскага прэзідэнта выказаў надзею, што такія заявы Пуціна азначаюць змену расійскай палітыкі ў дачыненні да Украіны, але адзначыў, што застаецца скептычным адносна гэтага, пакуль не ўбачыць фактычных крокаў з боку Расіі. На яго думку, каб даказаць свае мірныя намеры, Расія павінна пачаць перамовы з фаварытам бліжэйшых прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Пятром Парашэнкам.

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц вітаў заяву Пуціна. “Мы павінны выкарыстоўваць кожны, нават самы маленькі сігнал па паслаблення напружання”, — заявіў ён у інтэрв’ю нямецкаму выданню “Kölner Stadt — Anzeiger”. У той жа час Шульц, як і Сікорскі, заклікаў Пуціна давесці гэты сігнал яшчэ і сваімі дзеяннямі.

Дарадца германскага ўрада па Расіі Гернат Эрлер таксама станоўча ацаніў заклік Пуціна. “Гэта выразны сігнал, што расійскі бок таксама падтрымлівае мірнае рашэнне”, — заявіў ён у сераду ўвечары ў эфіры ZDF.

Вольга Ворожбыт, Тиждень.ua