Станіслаў Шушкевіч: У Расійскай Федэрацыі можа пачацца новы «парад суверэнітэтаў»
Былы кіраўнік Беларусі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч дапускае, што ў Расійскай Федэрацыі можа пачацца новы «парад суверэнітэтаў».
«Ніхто не адмяняў 26 дэкларацый аб незалежнасці, прынятыя нацыянальнымі ўтварэннямі (рэспублікамі) у Расіі. Думаю, што яны яшчэ могуць паўстаць і нагадаць пра сябе. Гэта і Татарстан, Башкартастан, і Інгушэція і Чачня, і іншыя. Гэта — міна запаволенага дзеяння, якая ляжыць пад Расіяй. І, думаю, што Пуцін запальвае кнот да яе», — заявіў Шушкевіч у інтэрв’ю УНІАН.
Акрамя таго, па словах палітыка, «калі Пуцін ставіць пытанне аб незаконнасці выхаду Украіны з складу СССР, то ён — незаконны прэзідэнт Расіі, паколькі Расія таксама выйшла з СССР незаконна».
Шушкевіч здзіўлены, што чалавек ўзроўню прэзідэнта «уносіць блытаніну ў элементарныя паняцці", замест таго, каб займацца паляпшэннем дабрабыту грамадзян уласнай краіны. «Ён не займаецца тым, каб палепшыць дабрабыт расійцаў, ён займаецца тым, каб палепшыць сваю ўладу. Паляпшаць ж сваю ўладу маленькі Бонапарцік можа адным спосабам — шукаць ворагаў ўнутраных і вонкавых. Унутраных ў яго дастаткова — гэта расійская апазіцыя, а знешнімі ворагамі ён доўга думаў, каго зрабіць. І зрабіў Украіну», — сказаў беларускі палітык.
Пры гэтым, на яго думку, падтрымка прэзідэнта РФ з боку «ашуканага рускага народа» абумоўлена дзеяннем прапаганды.