Лукашэнку ў Маскве прадэманстравалі імітацыю ядзернага ўдару
Сёння ў Расіі Уладзімір Пуцін правёў трэніроўку па кіраванні Ўзброенымі сіламі РФ. За трэніроўкай з Нацыянальнага цэнтру кіравання абаронай РФ назіралі кіраўнікі краінаў АДКБ: Беларусі — Аляксандр Лукашэнка, Арменіі — Серж Саргсян, Таджыкістану — Эмамалі Рахмон, Кіргізстану — Алзамбек Атамбаеў.

Як паведамляецца, былі адпрацаваныя пытанні нанясення масіраванага ракетнага ядзернага ўдару насустрач і ў адказ сіламі ядзернага стрымлівання і адбіццё ядзернага ўдару праціўніка сістэмай супрацьракетнай абароны Масквы.
Падчас трэніроўкі таксама адпрацоўваліся пытанні ўжывання асобных злучэнняў і вайсковых частак ракетных войскаў і артылерыі, авіяцыі і СПА па знішчэнні наземных груповак і адбіцці масіраванага ракетна-авіяцыйнага ўдару праціўніка.
Да трэніроўцы прыцягваліся стратэгічныя бамбавікі, падводныя ракетаносцы Ціхаакіянскага і Паўночнага флатоў РФ, рухомыя грунтавыя ракетныя комплексы стратэгічнага прызначэння, сілы і сродкі паветрана-касмічнай абароны.
Акрамя таго, у трэніроўцы былі задзейнічаныя злучэнні ракетных войск і артылерыі Паўднёвага і Цэнтральнага ваенных акругаў.
Паводле Інтэрфакс.