12 мая ЕС можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі
Краіны ЕС прынялі папярэдняе пагадненне аб пашырэнні законных крытэрыяў для ўвядзення санкцый супраць кампаній і асобных асоб з мэтай ціску на Расію. Рашэнне, якое патрабуе фармальнай падтрымкі падчас пасяджэння міністраў замежных справаў у панядзелак, 12 мая, дазволіць ЕС ўвесці санкцыі супраць расейскіх кампаній — чаго ЕС у адрозненне ад ЗША яшчэ не рабіў.
«У нас ёсць палітычнае адабрэнне, і цяпер яно павінна атрымаць фармальнае падтрымку, — сказаў адзін з дыпламатаў на ўмовах ананімнасці. — Новыя санкцыі, хутчэй за ўсё, будуць прыняты ў панядзелак».
ЕС ужо замарозіў актывы 48 грамадзян Расіі і Украіны і забараніў ім ўезд у краіны — члены Саюза.
Пакуль незразумела, якія будуць новыя крытэрыі і ці дазволяць яны увядзенне санкцый супраць такіх кампаній-гігантаў, як «Газпром» або «Раснафта».
Папярэднія санкцыі ўводзіліся супраць асоб, якія, на думку ЕС, неслі прамую адказнасць за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Аднак шэраг еўрапейскіх краін на чале з Польшчай і Вялікабрытаніяй хочуць пашырыць вызначэнне круга асоб і кампаній, якія могуць патрапіць пад санкцыі.
Астатнія краіны блока сцвярджаюць, што ЕС трэба быць асцярожным з санкцыямі, каб не нанесці шкоду ўласнай эканоміцы.
Санкцыі могуць закрануць кампаніі з Крыму. Савет Еўрасаюза на ўзроўні міністраў замежных спраў 28 краін — членаў ЕС разгледзіць пытанне санкцый супраць кампаній, размешчаных у аннексаваным Расіяй Крыму за экспрапрыяцыю ўкраінскай уласнасці.
Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у Брусэлі, пра гэта заявіў журналістам еўрапейскі дыпламат, які пажадаў застацца неназваным. «У Крыму было шмат уласнасці, якая належыла Украіне. Мела месца экспрапрыяцыя і канфіскацыя, і гэта з’яўляецца падставай для санкцый», — сказаў дыпламат.
«Гаворка ідзе пра замарожванне актываў кампаній, і гэта будзе мець наступствы для тых, хто захоча мець дзелавыя сувязі з кампаніямі, якія размешчаны ў Крыму», — дадаў ён.
Паводле УНІАН