Замежныя СМІ пра Беларусь: 18-24 верасня
Правакуючы паніку ў грамадстве, улада сама панічна баіцца актыўнасці апазіцыі і акцый народнага пратэсту на вуліцы. Гэта больш падобна на падрыхтоўку абставін, якія апраўдваюць магчымасць
увядзення ў Беларусі надзвычайнага становішча ў выпадку, калі падзеі вакол выбараў пачнуць разгортвацца не па запланаваным сцэнары. І колькі б ні казалі, што Мінску на пачатку выбараў не патрэбныя
падзеі, якія могуць выклікаць негатыўную рэакцыю Еўрасаюза, сёння беларускую ўладу менш за ўсё хвалюе рэакцыя каго б там ні было.
«Deutche welle» (Германія)
Правакуючы паніку ў грамадстве, улада сама панічна баіцца актыўнасці апазіцыі і акцый народнага пратэсту на вуліцы. Гэта больш падобна на падрыхтоўку абставін, якія апраўдваюць магчымасць
увядзення ў Беларусі надзвычайнага становішча ў выпадку, калі падзеі вакол выбараў пачнуць разгортвацца не па запланаваным сцэнары. І колькі б ні казалі, што Мінску на пачатку выбараў не патрэбныя
падзеі, якія могуць выклікаць негатыўную рэакцыю Еўрасаюза, сёння беларускую ўладу менш за ўсё хвалюе рэакцыя каго б там ні было.
«Deutche welle» (Германія)
Складаецца ўражанне, што амбіцыі Крамля даволі сціплыя: Масква гатовая задаволіцца папросту адэкватным чалавекам на пасадзе прэзідэнта Беларусі — любы апазіцыянер будзе лепш істэрычнага і
непрадказальнага Лукашэнкі. Таму Расія не вядзе актыўнай гульні на ўнутрыпалітычным полі Беларусі, абмяжоўваючыся байкотам Лукашэнкі. Нельга сказаць, што гэта вельмі ўдалая тактыка, аднак ва Украіне
яна сябе апраўдала. Урад Януковіча пагадзіўся на значныя для Масквы саступкі.
Gazeta.ru (Расія)
«Апошні дыктатар Еўропы» Лукашэнка знаходзіцца пад сур’ёзным ціскам, які звязаны таксама з велізарным доўгам яго дзяржавы перад Расіяй. З-за пераследу апазіцыі ён па
большай частцы пазбавіўся падтрымкі Еўропы, а ў Маскве яго перасталі лічыць надзейным партнёрам. Рэйтынг папулярнасці яго ў Беларусі складае прыкладна 33 працэнты, чаго недастаткова для перамогі ў
першым туры на нармальных выбарах. Безумоўна, у Беларусі наступілі неспакойныя часы. Гістарычны збег падзей стварае магчымасць для сапраўдных змен у краіне. Праўда, іх зыход пакуль застаецца
нявызначаным.
«Center for European Policy Analysis» (ЗША)
На гэтым фоне можна падводзіць некаторыя вынікі найбольш прасунутага працэсу постсавецкай інтэграцыі. Праект Саюзнай дзяржавы з Беларуссю абышоўся Расіі больш чым у 50 мільярдаў долараў прамых і
ўскосных датацый. Вынікам сталі мытныя войны, замарожванне палітычных адносін і дэманстратыўная пераарыентацыя на іншых партнёраў. Эксперымент больш за паказальны і дазваляе зняць перспектывы з
далейшага разгляду. Калі ж абмежавацца тэарэтызаваннем, то гіпатэтычны кошт завершанай інтэграцыі з Беларуссю склаў каля 100 мільярдаў долараў. Дадаткова да ўжо патрачаных. Плюс выдаткі асабіста
Аляксандру Рыгоравічу. Які, прыняўшы сродкі, напэўна ўсё адно знайшоў бы спосаб «кінуць».
«Независимая газета» (Расія)
Па словах назіральнікаў, Лукашэнка ўпершыню апынуўся ў незайздросным становішчы чалавека, які падвяргаецца крытыцы з абодвух бакоў: на Захадзе сапраўдных саюзнікаў у яго няма, а Расія зараз пагражае
інфармацыйнай вайной. Аднак яго татальны кантроль над палітычным жыццём і СМІ ў краіне ў апошняе дзесяцігоддзе прывёў да таго, што ні адзін апазіцыйны палітык не карыстаецца шырокай падтрымкай
электарату. Так што аналітыкі сумняваюцца ў тым, што Лукашэнка сыдзе нават пад бязлітасным ціскам Масквы.
«The Independent» (Вялікабрытанія)