Замежныя СМІ пра Беларусь: 13–19 ліпеня

Існуе таксама небяспека адраджэння ў Беларусі празаходняй апазіцыі, якая своечасова не была нейтралізаваная Лукашэнкам. Улічваючы падзеі на Украіне і новую халодную вайну паміж Захадам і Рускім светам, неабходна трымаць руку на пульсе і быць гатовымі разам пагасіць ачаг майдану, калі ён зноў з’явіцца ў Беларусі.    «Русь православная» (Расія)



smi4.jpg

Пастаўкі газу з Літвы ва Украіну заблакаваныя па ініцыятыве беларускага боку. Прадстаўнік фонду «Свабода і дэмакратыя» кажа, што такое рашэнне Аляксандру Лукашэнку навязаў Крэмль. «Лукашэнка на ўкраінскім крызісе хоча выгандлеваць для сябе як мага больш. У нас была інфармацыя пра тое, што беларускія грузавікі актыўна вывозяць з Данбаса абсталяванне, вугаль, рабуюць Данбас гэтак жа, як робяць гэта расіяне. Цяпер аказалася, што Лукашэнка таксама вырашыў зарабіць на энергетычнай блакадзе Украіны і не даў згоды на транзіт літоўскага газу з Літвы ва Украіну», — заявіў ён. 
«Биржевой лидер» (Украіна)
Ад фактычнай высылкі з Беларусі ў 2012 годзе шведскага пасла Стэфана Эрыксана да прызначэння цяперашняй вясной Марціна Обэргэ прайшло амаль тры гады. Сапраўды, змяніўся курс. І змяніўся гэты курс ужо да таго, як Обэргэ стаў новым паслом. Вы, напэўна, памятаеце скандал, калі Шведскае рэкламнае агенцтва раскідала над Беларуссю плюшавых мядзведзікаў з надпісамі-заклікамі да свабоды і дэмакратыі. Тады шведскі МЗС, Карл Більт, наш міністр сказаў вельмі ясна, што мы не будзем маўчаць. А на самай справе, сапраўды змоўклі. І апошнія два гады амаль нічога не было чуваць. Хацелі вярнуць магчымасць адкрыць зноў сваю амбасаду, і за гэта трэба было плаціць нейкую цану. Відавочна, гэта і была цана.
«Sverigesradio» (Швецыя)
Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што крэдытаванне Беларусі з боку РФ таксама суправаджаецца вылучэннем нейкіх патрабаванняў па лібералізацыі эканомікі ці пераразмеркавання актываў. Але ўсё ж у большасці выпадкаў фінансавыя ўліванні з Расіі можна ўмоўна назваць «сяброўскімі крэдытамі», паколькі жорсткасць патрабаванняў Масквы саступае дыктату МВФ. Але загнанаму Балівару беларускай эканомікі ад гэтага, здаецца, не нашмат лягчэй. Нагадаем, што ў кастрычніку 2015 года ў рэспубліцы павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. Цяжкія праблемы ў эканоміцы і сацыяльнай сферы могуць стаць падарункам для лагера празаходніх прыхільнікаў «Еўрамайдана» ў Беларусі.
«Руская планета» (Расія)