ЗША накладваюць жорсткі рэжым санкцый на Іран
У панядзелак пачынаюць дзейнічаць амерыканскія санкцыі, накладзеныя на Іран. Па ўсім Іране пракацілася хваля пратэстаў.

Іранцы пратэстуюць перад будынкам былога амбасады ЗША ў Тэгеране. Фота GETTY IMAGES
Адміністрацыя прэзідэнта Трампа аднаўляе ўсе накладзеныя ў мінулым на Іран санкцыі, адмененыя пасля таго, як у 2015 годзе быў заключаны шматбаковы дагавор па пытанні аб іранскай ядзернай праграме.
Санкцыі тычацца як самога Ірана, так і краін і кампаній, што гандлююць з ім.
У нядзелю тысячы людзей выйшлі на вуліцы іранскіх гарадоў, выкрыкваючы "Смерць Амерыцы!".
Узброеныя сілы Ірана таксама заявілі, што ў панядзелак і аўторак ВПС правядуць вучэнні, для таго, каб прадэманстраваць абараназдольнасць краіны.
Дэманстрацыі пратэсту адбыліся ў 39-ю гадавіну захопу амерыканскай амбасады ў Тэгеране.
З чаго ўсё пачалося?
Вашынгтон аднаўляе рэжым санкцый, бо прэзідэнт Трамп вырашыў выйсці з дамовы 2015 года па пытанні аб іранскай ядзернай праграме.
Вашынгтон таксама заяўляе, што дамагаецца спынення "варожых" дзеянняў Ірана, у тым ліку кібератакаў, выпрабавання балістычных ракет і падтрымкі Тэгеранам радыкальных груповак на Блізкім Усходзе.
Што далей?
ЗША паступова аднаўлялі рэжым санкцый, але, па словах аналітыкаў, цяперашні крок найбольш сур'ёзны.
У санкцыйны спіс трапяць больш за 700 чалавек, арганізацый і кампаній, у тым ліку і асноўныя банкі краіны, экспарцёры нафты і суднаходныя кампаніі.

Дзяржсакратар Майк Пампеа заяўляе, што Вашынгтон хоча аказаць максімальны ціск на Іран. Фота GETTY IMAGES
Паводле слоў дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа, больш
за 100 буйных міжнародных кампаній ужо сышлі з іранскага рынку з-за пагрозы
санкцый.
Паводле яго словаў, экспарт іранскай нафты ўпаў амаль на мільён барэляў у дзень, рэзка абмежаваўшы асноўную крыніцу валюты для краіны.
Акрамя таго, чакаецца, Супольнасць сусветных міжбанкаўскіх фінансавых каналаў сувязі SWIFT, што базуецца ў Брусэлі, спыніць супрацоўніцтва з іранскімі банкамі, якія трапілі пад санкцыі, што ізалюе Іран ад міжнароднай фінансавай сістэмы.
Каго не закрануць санкцыі?
Адміністрацыя прэзідэнта Трампа заявіла, што восем краін могуць па-ранейшаму імпартаваць іранскую нафту, аднак не сказала пры гэтым, пра якія краіны ідзе гаворка.

Прэзідэнт Трамп вывеў ЗША з міжнароднай дамоўленасцяў па пытанні аб ядзернай праграме Ірана. Фота HUW EVANS PICTURE AGENCY
Наколькі вядома, сярод іншых, гэта Італія, Індыя, Японія, Паўднёвая Карэя, Турцыя, Кітай і Індыя.
Па словах Майка Пампеа, гэтыя краіны ўжо значна скарацілі імпарт іранскай нафты, але ім неабходны дадатковы час для таго, каб давесці гэты імпарт да нуля.
Паводле www.bbc.com