Відэа на «Басовішчы-1991» зняў аператар Ігар Супранёнак, які ездзіў на фэст разам з музыкамі з Полацку — гуртом «Мясцовы час».
У 1979-м паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, пасля 3-х курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне, якое скончыў у 1985-м. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982—1984, 1985—1988), навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнага музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1984—1985), звольнены за арганізацыю святкавання Купалля на тэрыторыі музея. У канцы 1980-х гг. актыўна ўдзельнічаў у мерапрыемствах арганізаваных нацыянальна арыентавай часткай грамадства. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988—1990).
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 г.).
У 1991-м пераехаў у Прагу, дзе працаваў на Радыё «Свабода». Цяпер жыве ў Нью-Ёрку.
Жанаты, мае трох сыноў.
Дэбютаваў у друку ў 1973 г. (наваполацкая газета «Хімік»). Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989), п'есы-казкі «Свецяць, свецяць зорачкі…» (пастаўлена ў 1989 г.). Пераклаў на беларускую мову п'есы Л. Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», асобныя творы ўкраінскіх, польскіх пісьменнікаў.
Часта выступае як аўтар і выканаўца сваіх песень. У ЗША і Канадзе выйшлі дыскі яго песень.
А яшчэ амаль усе знаёмыя з ягоным тэкстам “Паланезу”Агінскага “Развітанне з Радзімай”.