Да 500 рублёў: для беларусаў ежа — найбольшы артыкул выдаткаў

Беларусы сталі выдаткоўваць на ежу на 15 працэнтаў больш: лепш харчуюцца ці папросту ўсё даражэе?

_minsk_kamarouka_koszty_pradukty_270322_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo.jpg

Грашовыя выдаткі беларусаў у разліку на хатнюю гаспадарку ў першым квартале 2023 года склалі 1809,3 рубля ў месяц, з якіх 1321,4 рубля (73%) прыпадае на спажывецкія выдаткі, піша тэлеграм-канал “Нашы грошы”. З іх 37,3% складаюць выдаткі на прадукты харчавання. У грашовым выражэнні гэта 493 рублі на месяц.

Нагадаем, што сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка ў Беларусі складаецца з 2,2 чал.

Годам раней, у першым квартале 2022 года, аналагічныя выдаткі складалі 430 рублёў і адпавядалі 36,3% спажывецкіх выдаткаў. Выходзіць, за гады беларусы сталі расходаваць на ежу на 15% больш, пры тым, што інфляцыя за гэты ж час склала 10%.

photo_2023_06_14_16_06_21.jpg

У гэтай статыстыцы ёсць два важныя моманты. 

  • Па-першае, тое, што беларусы выдаткоўваюць на ежу большую частку ўласных даходаў, кажа пра тое, што любое падвышэнне коштаў вельмі балючае для насельніцтва.

Адчувальнасць да прадуктовай інфляцыі паказвае, што ў Беларусі, мякка кажучы, — небагатае грамадства.

  • Па-другое, для параўнання, у сярэднім па краінах ЕС доля выдаткаў на прадукты складае ўсяго 13% — ад 8% у Ірландыі да 24% у Румыніі. Таму рост цэнаў на прадукты там не так адчувальны, як у Беларусі.