Эксперт: праз 10 гадоў у Беларусі пенсіянераў стане больш на траціну

Зніжэнне долі працаздольнага насельніцтва ўяўляе істотны дэмаграфічны выклік для Беларусі. Пра гэта 1 лістапада паведаміў журналістам аналітык Андрэй Елісееў.



3dqmp4_w465h262.jpg

Паводле яго слоў, калі ў 2008 годзе на 1 тыс. чалавек працаздольнага ўзросту прыходзілася 615 чалавек ва ўзросце старэйшым за працаздольны, то цяпер — 630 чалавек, да 2020 года гэтая колькасць узрасце да 800, а да 2025 годзе — да 862 чалавек.

У сваю чаргу старшы спецыяліст па праграмнай дзейнасці Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі Таццяна Пранько адзначыла, што працягласць жыцця беларускіх мужчын да 2050 года павялічыцца на 12 гадоў, жанчын — на 9 гадоў. Яна адзначыла, што працягласць жыцця беларусаў штогод павялічваецца ў сярэднім на 0,3 года. Так, чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў 2012 годзе ў мужчын складала 66,6 года, у жанчын — 72,5 года супраць 63,4 і 70,7 года ў 2000 годзе адпаведна, перадае БелТА.

Таццяна Пранько паведаміла, што яшчэ ў 1991 годзе Беларусь лічылася старэючай краінай — каля 10% жыхароў былі ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў з прычыны зніжэння нараджальнасці і павелічэння працягласці жыцця. Па прагнозах экспертаў, доля асоб старэйшых за 65 гадоў у Беларусі да 2050 года ўзрасце ў два разы і дасягне 24%.

Эксперт таксама паведаміла, што ў краіне ўмацуецца і такая тэндэнцыя, як павелічэнне працягласці здаровага жыцця ў сувязі з павышэннем адукацыйнага ўзроўню насельніцтва і развіццём сістэмы аховы здароўя.

telegraf.by