Ліміт унутранага дзярждоўгу на наступны год павялічаны на 20%. Вельмі грошы патрэбныя
Закон аб бюджэце сярод іншага ўстанаўлівае аб'ёмы дзяржаўных запазычанняў, якія можа сабе дазволіць Беларусь. На 2024 год ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу ўстаноўлены ў памеры 23,1 млрд рублёў, а ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу ў $19,0 млрд.
![_hroszy___finansy___ekanomika_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg _hroszy___finansy___ekanomika_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg](/img/v1/images/_hroszy___finansy___ekanomika_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У першым выпадку, параўноўваючы з лімітамі на 2023 год, рост максімальнага памеру ўнутранага доўгу склаў 20%, а для знешняга ён, наадварот, апусціўся на 6%. І на тое ёсць аб'ектыўныя прычыны, заўважае тэлеграм-канал Нашы грошы.
Тое, што беларускай эканоміцы даводзіцца жыць у доўг, даўно не з'яўляецца сакрэтам. Пасля таго, як у канцы нулявых краіну перавялі з нізкіх коштаў на расейскія энерганосьбіты на набліжаныя да рынкавых, аказалася, што сацыяльна-арыентаваная мадэль беларускай эканомікі дазволіць сабе «цуду» не можа. Таму спачатку патроху, а затым усё больш уваходзячы ў густ, чыноўнікі назапасілі ўжо прыстойны аб'ём дзяржаўнай запазычанасці.
Цяпер мы знаходзімся ў сітуацыі, калі без пазыковага падсілкоўвання эканоміка проста не ў стане функцыянаваць. Ужо каля дзясятай часткі рэспубліканскага бюджэту даводзіцца чакаць у выглядзе бязвыплатнай падтрымкі ад Расіі, а на рэалізацыю інвестпраектаў даводзіцца прасіць крэдыты. Чыста па-братэрску, паколькі іншых дурняў (закрэслена) інвестараў вакол ужо не назіраецца.
Глядзіце таксама
![Як і навошта Расія ратуе беларускую эканоміку? Выратаванне тапельца — справа рук «старэйшага брата». Як Расія падтрымлівае беларускую эканоміку](/img/v1/images/_belarus_salihorsk_pramyslovasc_kalij_ekspart_ekanomika_fota_novy_czas__1__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Але здаецца, у Расіі нешта пачалі падазраваць. І вось ужо чутныя абураныя галасы расійскіх трымальнікаў еўрааблігацый, якія не могуць дамагчыся належных выплат ад беларускага Мінфіна. Але ж чыноўнікі рапартавалі аб дзеючым механізме выплат, ці ўсё ж такі не?
Айчыннае фінансавае ноу-хау ў выглядзе аблігацый Шродзінгера яшчэ доўга будзе атручваць рэпутацыю Беларусі як пазычальніка. Здавалася б, усё проста: узяў у доўг — вярні. Аднак беларускі Мінфін, кіруючыся «здаровым глуздам і партнёрскімі адносінамі», лічыць за лепшае пакінуць сродкі ў краіне да выпрацоўкі яшчэ больш новага механізму, які, нарэшце, дазволіць грашам дабрацца да іх уладальнікаў.
Глядзіце таксама
![Валавы знешні доўг Беларусі значна скараціўся — на $2 млрд. Але ёсць «але» Знешні доўг Беларусі скараціўся на $2 млрд. Як гэта адбылося?](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Зрэшты, выбіраючы такі варыянт працы з існуючымі абавязкамі, Мінфін, мяркуючы па дынаміцы патоку доўгу на будучы год, не спадзяецца на чаргу з новых замежных крэдытораў. Затое вельмі спадзяецца на ўнутраны пазыковы рынак. Таму беларускім банкам варта прыгатавацца. Часцей за ўсё менавіта яны выступаюць у ролі добраахвотна прымусовых крэдытораў казны.