Нацбанк завозіць валюту з-за мяжы, чакаецца адключэнне ад SWIFT?
Статыстыка паказвае рэкордны завоз наяўнай валюты з замежных «сейфаў» і актыўнае атрымання наяўных замежных дэпазітаў, паведамляе Тhinktanks.by.
Пры адключэнні Беларусі ад SWIFT усе здзелкі з контрагентамі па-за ЕАЭС давядзецца аплачваць наяўнымі. Але для гэтага патрэбныя запасы наяўнай валютай. Infobank мяркуе, што беларуская дзяржава ўжо пачала гэта рабіць.
Пачалі вывозіць валюту?
Свежыя даныя «агляду дэпазітных арганізацый Рэспублікі Беларусь» ад Нацбанка паказваюць, што ў лістападзе рэзка павялічыліся запасы замежнай валюты ў знешніх актывах Нацбанка (у так званых «патрабаваннях да нерэзідэнтаў») — да гістарычна рэкорднага значэння.
Сума пакуль не вельмі вялікая: усяго толькі на 528 млн долараў — гэта дзесьці 5 тон 100-доларавых купюр. Але раней і блізка не было такога аб'ёму. Звычайна гэта значэнне было на парадак меншае, а год таму — нават на два парадкі меншае (менш за 10 млн долараў).
Толькі ў лістападзе валюты завезена «грузавікамі» на 361 млн долараў. Для параўнання, у мінулым годзе быў адзіны буйны за апошні час завоз валюты з «сейфаў» у сакавіку — на 35 млн).
Абналічванне дэпазітаў
Асноўная ж маса замежных грошай у Нацыянальнага банка Беларусі — гэта дэпазіты на рахунках у карэспандэнцкіх банках за мяжой: да лістапада іх было там 3,544 млрд.
І вось за лістапад яны скараціліся — на 611 млн долараў, да 2,933 млрд. Фактычна замежныя дэпазіты былі ў лістападзе часткова абнаяўленыя і вывезеныя адтуль у Беларусь.
Рыхтуемся да горшым часах?
На думку аналітыкаў Infobank, гэтыя факты могуць быць прыкметай падрыхтоўкі беларускіх уладаў да адключэння ад SWIFT. Калі не горш — да магчымага блакавання замежных (доларавых) дзяржаўных рахункаў Беларусі.
«Усё гэта, вядома, на ўзроўні здагадак, але, калі яны адпавядаюць рэчаіснасці, і, акрамя таго, калі аб'ём замежнай валюты ў «засеках» Нацбанка будзе нарастаць і ў наступным годзе, гэта ўжо дакладна будзе азначаць падрыхтоўку ўладаў да “горшых часоў”», — пішуць эксперты.