Украінскі блогер: Чаму мы ўважліва сочым за санкцыямі ў дачыненні да Беларусі?

Вядомы ўкраінскі блогер Алег Панамар разважае пра сусветныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі і тлумачыць, што ў суседняй краіне за гэтым сочаць, «таму што гэта — дадатковая нагрузка на бюджэт Расіі».

e625fb7d137efc97131d40fb3420db68_1.jpg

«І вось ужо ёсць першыя вынікі ў лічбах, — піша Алег Панамар. — Такім чынам, Мінск вядзе перамовы аб выдзяленні дзяржаўнага крэдыту, а таксама новых грошах з Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, які на 90% напоўнены расійскім капіталам. Агульная сума запытаных сродкаў — 3,5 млрд. долараў.

У 2022 годзе Беларусі трэба пагасіць 3,3 млрд. долараў знешніх пазык, а ў 2023-м — 4,7 млрд. разам з працэнтнымі плацяжамі на абслугоўванне.

Прыток валюты ў эканоміку пры гэтым руйнуецца ў сувязі з санкцыямі: ЕС спыніў закупкі ўсіх беларускіх нафтапрадуктаў, а ЗША ўвялі меры супраць "Беларуськалія" — асноўнай крыніцы валюты Беларусі.

Акрамя таго, пяты санкцыйны пакет ударыў па беларускай дзяржаўнай запазычанасці, трывала замкнуўшы для Лукашэнкі дзверы на сусветныя рынкі капіталу.

Для даведкі — ліквідных валютных рэзерваў (кэш) у Цэнтрабанка Беларусі на сёння менш за 4 млрд. долараў, што крытычна мала для такой краіны.

Таму — на паклон да Пуціна».