Продаж лекаў і алкаголю праз інтэрнэт. Дазволіць нельга забараніць

Асацыяцыя прадпрыемстваў анлайн-гандлю звярнулася ва ўрад з прапановай правесці эксперымент па пашырэнні пераліку тавараў, што рэалізуюцца ў інтэрнэт-крамах, паведамілі ў асацыяцыі.

leki_3.jpeg

У Асацыяцыі лічаць, што беларускія прадпрымальнікі знаходзяцца ў горшых умовах у параўнанні з бізнэсам краін Еўразійскага эканамічнага саюза і прыводзяць параўнальны аналіз умоў інтэрнэт-гандлю ў Беларусі і ў Расіі, Казахстане, Кыргызстане і Арменіі.
У іншых краінах ЕАЭС, у прыватнасці, дазволены продаж праз інтэрнэт-крамы многіх тавараў, забароненых у Беларусі. Асацыяцыя прыводзіць дадзеныя свайго апытання (прагаласавала больш за 6 тысяч чалавек), згодна з якім большасць спажыўцоў apot.by лічаць, што ёсць неабходнасць дазволіць прадаваць праз інтэрнэт-крамы:
— безрэцэптурныя лекі (каля 82% ад усіх апытаных і 89% — ад колькасці тых, хто прагаласаваў інвалідаў);
— ветэрынарныя сродкі (68%);
— слабаалкагольныя напоі і піва з утрыманнем этылавага спірту да 5% (66%);
— слабаалкагольныя напоі і піва, алкагольныя напоі з утрыманнем этылавага спірту ад 5 да 10% (61%);
— алкагольныя напоі з утрыманнем этылавага спірту ад 10 да 20% (56%) і г.д.
Асацыяцыя звяртае ўвагу, што 65% інвалідаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, падтрымалі анлайн продаж і рэцэптурных лекавых сродкаў.
Асацыяцыя прапанавала ўраду даручыць зацікаўленым распрацаваць праект указа прэзідэнта, якім дазволяць у парадку эксперыменту арганізацыям, якія ажыццяўляюць на падставе лiцэнзiй вытворчасць (рэалiзацыю) на тэрыторыі Беларусі безрэцэптурных лекаў, ветпрэпаратаў, ювелірных вырабаў з каштоўных металаў, слабаалкагольных напояў і піва (з доляй этылавага спірту да 20 %), а таксама тытунёвых вырабаў, прадаваць іх праз інтэрнэт-крамы на ўмовах i ў парадку, вызначаным урадам. Як адзначаюць у Асацыяцыі, гэта дазволіць павялічыць долю продажаў тавараў беларускай вытворчасці ў інтэрнэт-гандлі, павысіць долю безнаяўных плацяжоў (у анлайн-гандлі яна складае 55-60%).
Паводле news.tut.by